Буткэмп: сустрэча валанцёраў і ініцыятыў

Апублікавана

by — Posted in буткэмп, мерапрыемствы

11 лютага Лічбавая майстэрня (it.falanster.by) збірае на БутКэмп валанцёраў, якія гатовы дапамагчы, і грамадскія ініцыятывы, якім неабходна дапамога ў фармуляванні сваіх айці-задач.

Падчас сустрэчы будзе:

  1. Распаведзена пра найбольш частыя памылкі ініцыятыў пры фармуляванні задач для айці-валанцёраў.
  2. Кожная ініцыятыва, якая вызначылася са сваёй патрэбай, зможа прэзентаваць задачу і паслухаць меркаванні пра яе ад каманды Лічбавай майстэрні і зацікаўленых валанцёраў.
  3. БутКэмп – гэта таксама шанец для ўдзельнікаў майстэрні развіртуаліцца, а ў ініцыятыў і валанцёраў знайсці партнёраў, якія дапамогуць вырашыць айці-задачу.

Мы запросім большасць валанцёраў з вопытам распрацоўкі сайтаў і вэб-сэрвісаў.  Але… грамадскія ініцыятывы, у якіх ёсць іншыя (не вэб-) задачы таксама запрашаюцца, бо гэта магчымасць атрымаць адваротную сувязь пра фармулёўцы сваёй патрэбы.

Для ўдзелу неабходна да серады 8 лютага 23:59:

  1. Тым, хто ўжо працаваў з намі проста напісаць нам на скрыню: falanster.by@gmail.com
  2. Грамадскім некамерцыйным ініцыятывам. Лаканічна сфармуляваць сваю задачу і падрыхтаваць 5 хвілінны расповяд пра яе, або пры складанасці фармулёўкі проста напісаць у чым цяжкасць і запоўніць анкету з запытам дапамогі.
  3. Валанцёрам. Быць гатовым актыўна дапамагаць ініцыятывам сваім пытаннямі і ведамі, і запоўніць анкету айці-валанцёра.

Пасля мы звяжамся і ўдакладнім дэталі і месца.

Мерапрыемства адбудзецца ў Мінску.
Пачатак: 11:00 (працягласць 4 гадзіны).
Дата: 11 лютага.

Даведка:

Лічбавая майстэрня – гэта месца, дзе лічбавыя валанцёры дапамагаюць грамадскім ініцыятывам, арганізацыям, альбо праектам палепшыць сваю інфраструктуру і ўзаемадзейнне з лічбавым светам. А таксама ЛМ – гэта пачынанне грамадскай арганізацыі Фаланстэр для развіцця лічбавага валанцёрства ў Беларусі.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *