Як айці-валанцёры могуць удзельнічаць у вікі-руху?

Апублікавана

by — Posted in мерапрыемствы

Вікі-супольнасць распачала рэкламаваць Вікі-летнік. Так склалася, што я з’яўляюся актыўным яго арганізатарам. Таму ў гэтым допісе раскрыю, чаму Вікі-летнік 2017 можа быць цікавым і для айці-валанцёраў.

Існуе стэрэатып, што  Вікіпедыя перш за усё для тых, хто любіць пісаць цікавыя, а часам – не, тэксты, фатаграфаваць і заліваць у вікі-сховішча свае творы, ну або вышукваць памылкі і бязлітасна іх правіць. З аднаго боку хто любіць пісаць і фатаграфаваць заўсёды знойдзуць чым заняцца ў Вікіпедыі. Але, з другога. існуе шмат іншых накірункаў, каб удзельнічаць у вікі-руху.

Варта адзначыць, што Вікіпедыя – гэта толькі адзін з праектаў вікі-руху. Існуюць Вікі-сховішча, Вікі-дадзеныя, Вікі-кнігі, Мета-вікі і іншыя. Што ж можа рабіць айці-валанцёр у гэтых накірунках?

Па-першае, гэта стварэнне шаблонаў. Шаблоны дапамагаюць структураваць і зручна адлюстрозваць значную інфармацыю. Напрыклад, гэта могуць быць інфабоксы, якія часцякоў змяшчаюцца ў правым баку шмат якіх артыкулаў, у тым ліку артыкулаў пра населеныя пункты, выбітных асоб. Гэтыя шаблоны можна рэалізоўваць праз мову праграмавання Lua, або адмыслов шабланізатар са шматлікімі дужкамі {{}}. Гэтыя дзеянні часта не пад сілу гумунітарыям рэдактарам. Яны чакаюць дапамогі тэхнара.

Па-другое,  гэта выкарыстанне ботаў у вікі-паектах, асабліва Вікіпедыі. Найбольш карыснымі яны могуць быць пры даглядзе за артыкуламі, выпраўленні часта паўтараючыхся памылак, катэгарызацыі, аўтазаліўкі і інш. Існуе шэраг ужо напісаных ботаў (на java, php, python і інш), а таксама іх бібліятэк. Найбольш развітая і вядомая гэта бібліятэка pywikibot. Яна ўмяшчае найбольш папулярныя функцыі для массавай апрацоўкі тэкстаў. Тут таксама нетэхнары гразнуць у непралазных канфігах.

Па-трэцяе, гэта працяг першага пункта. Найбольш дынамічна развіваючыйся праект – Вікі-дадзеныя. Мэта гэтага праекта аб’яднаць усе агульна прынятыя факты пра апісваемыя аб’екты з Вікіпедыі ў адзіную базу звестак. Гэта дасць магчымасць больш гнутка кіраваць самімі дадзенымі ў Вікіпедыі. Такім чынам гэты праект па змешчаных хвестках дае магчымасць шукаць неабходную інфармацыю і візуалізаваць вялікія дадзеныя, сабраныя у вікі сховішчы. Для рэалізацыі гэтага функцынала актыўна выкарыстоўваецца мовы запытаў SPRQL і SQL. Прагматычны сэнс гэтага праекта і ў тым, што робячы адпаведныя фільтры, можна шукаць артыкулы на зададзеныя тэмы або збіраць інфармацыю, якая актуальна для таго ці іншага акадэмічнага або практычнага даследвання.

Вышэй абазначаныя тэмы не вычэрпваюць усе накірункі для тэхнарэй. Ёсць яшчэ напісанне пашырэнняў для рухавіка mediawiki, або паляпшэння шматмоўнасці. Вядома, мы не разгледзім усё тэмы за летнік. Але у нас будзе 2-3 дні, каб больш дэтальна прайсціся і раскрыць магчымасці тэхнічнага патэнцыяла Вікі-праектаў, а таксама зрабіць карысныя задачы.

Зацікавіліся? Пераходзьце па спасылцы і чытайце умовы для ўдзелу. Для айці-валанцёраў гэта можа бычыцца не столькі напісанне, колькі ваша пагружэнне ў тэхнічныя праекты Вікімедыі. Пытанні можна пакідаць у каментах або адразу на нашай пошце falanster.by@gmail.com

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *