Wikipedia (2.0 Logo) Stickers! by Jeromyu via flickr.com

Красавік – час быць валанцёрам

Апублікавана

by — Posted in інтэрв'ю

Вітаю ўсіх айці-валанцёраў і тых, хто яшчэ не ведае, што гэта ён. У красавіку ў нас ёсць 3 задачы на розны густ для людзей з рознымі скіламі.

Шукайце свой таск і пішыце нам на пошту falanster.by @ gmail.com

Стварыць лэндзінг для праекта Вікіфікацыі

Праект «Вікіфікацыя» скіраваны на папулярызацыю свободных ведаў, Вікіпедыі ды беларускай мовы.

Асноўная мэта – гэта ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці праз стварэнне мерапрыемстваў, напісанне Вікі-дапаможніка для пачатковых удзельнікаў і актыўнай PR-працы.

Бо калі будзе моцнай супольнасць, то будзе багатая беларуская Вікіпедыя, а разам з тым узбагаціцца культура і мова.

Што трэба зрабіць?

Патрэбны лэндзінг, на якім бы была сістэматызавана ўся інфармацыя з 2014 года. Ёсць прыкладная структура лэндзінга і psd-макет.

  1. Што?
  2. Хто?
  3. Навошта?
  4. Гісторыя
  5. Што зараз?
  6. Як далучыцца?
  7. Кантакты

Мэта лэндзінга зрабіць праект больш зразумелым для шырокай аўдыторыі, каб стала відавочна, па якім пунктам можна далучыцца да працы ў камандзе.

Увесь матэрыял для лэндзінга ёсць на сайце Фаланстэра.

Макет будучага лэндзінга.
Макет будучага лэндзінга.

Узнагарода для валанцёра

  1. Магчымасць паудзельнічаць у Вікі-летніку-2017.
  2. Знак удзячнасці ад Фаланстэра 🙂

Праект «Экаэтыка»

Цэнтр этычнага стаўлення да прыроды – гэта некамерцыйная арганізацыя, якая была створана ў 2015 г. Цэнтр займаецца асветніцтвам і адукацыйнымі праектамі ў галіне экалагічнай этыкі.

Што трэба зрабіць?

Сайт праекта грунтуецца на платформе WIX. Трэба дадаць кнопкі расшарывання Укантакце, Аднакласнікі, Facebook на старонцы «Навіны», а таксама дадаць кнопкі расшарывання Укантакце, Аднакласнікі на старонцы «Блог» сайта.

Узнагарода для валанцёра

  • Ліст падзякі;
  • Узгадванне на сайце або ў сацыльных сетках;
  • Невялікі грашовы падарунак 🙂

 

Скрыншот бягучага сайта проекта «Экаэтыкі».
Скрыншот бягучага сайта проекта «Экаэтыкі».

Экаэтыка ў Укантакце

Экаэтыка ў Аднакласніках

Экаэтыка ў Facebook

Сайт для «Лігі дабраахвотнай працы моладзі»

Маладзёжная грамадская арганізацыя «Ліга дабраахвотнай працы моладзі» займаецца праектамі ў галінах валанцёрства і нефармальнай адукацыі.

Гэта выдатная арганізацыя, з дапамогай якой шмат беларускіх студэнтаў змаглі павандраваць па свеце (нават аўтарка гэтага паста).

Супрацоўнікі Лігі, якія чакаюць новага сайта. Здымак прадастаўлен Лігай.
Супрацоўнікі Лігі, якія чакаюць новага сайта. Здымак прадастаўлен Лігай.

Што трэба зрабіць?

Патрэбна зрабіць новы, просты, стыльны сайт для арганізацыі. На якім павінна быць:

  • Cайт-вітрына з апісаннем праграм і праектаў;
  • Iнфармацыя пра арганізацыю;
  • Kантакты.
Фрагмент з макета будучага сайта.
Фрагмент з макета будучага сайта.

Што ёсць зараз?

Ёсць слушнае ТЗ з прыкладамі таго, што падабаецца, і прадуманы дызайн, гатова ўся тэкставая частка і ілюстрацыі.

Шукаем чалавека, які можа звесці ўсё ў адно!

Узнагарода для валанцёра

  • Ліст падзякі;
  • Калектыўнае сэлфі 🙂
  • Узгадванне на сайце або ў сацыльных сетках
  • Невялікі грашовы падарунак 🙂

Сайт ініцыятывы

Супольнасць у Укантакце 

Па ўсім тром задачам пішы на пошту falanster.by @ gmail.com або запаўняй анкету айці-валанцёра

Будзьма з намі! Будзьма лепей за нас!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Марыя Барысёнак
Пішу для Лічбавай майстэрні, працую з НДА, люблю гікаўскія штукі, валодаю HTML/CSS.

Адна думка пра “Красавік – час быць валанцёрам

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *