Geek Commit #1. Ствараем афішу. [Майстар-клас]

Апублікавана

by — Posted in geek commit, мерапрыемствы

Прывітанне, пачынаючым дызайнерам, айці-валанцёрам і актывістам!

Запрашаю вас на майстар-клас Geek Commit #1  ў Лічбавай Майстэрні, на якім я, кібер_дызайнерка Энтрапія, навучу вас рабіць афішу ў свабодных графічных прыладах Gimp, InkScape. Ён адбудзецца 23 красавіка, а 12.00 на базе Фаланстэра (вул. Захарава 77а, пам 2).

У папярэднім сваім пасце я расказала, як зрабіць простую і прыгожую афішу для імпрэзы. А на майстар-класе мы будзем практыкавацца ўжо непасрэдна ў графічных прыладах.

Каму будзе карысна: пачынаючым дызайнерам, актывістам.
Што з сабой браць: ноут бук (можаце загадзя спампаваць і усталяваць прылады Gimp, InkScape).
Смачняшкі вітаюцца 🙂
У якіх прыладах мы будзе працаваць: будзем рабіць акцэнт на свабодныя прылады растравай графікі Gimp і вектарнай графікі InkScape.
(Калі вы жадаеце працаваць у іншай праладзе – яна павінна быць у вас усталявана, і вам трэба будзе самастойна вучыцца з ей працаваць. Але так як графічныя прылады падобныя, паспрабую вам дапамагчы).
Колькі па часе: каля 2,5 гадзін з перапынкам на каву-гарбату.

Каб рабіць прыгожыя дызайны – патрэбен густ і шмат гадзін практыкі, таму, нават калі вы ніколі не працавалі ў графічных прыладах, але жадаеце паспрабаваць – прыходзьце!

З вамі была Энтрапія – кібер_дызайнерка, самавучка, якая робіць візуальны дызайн для Фаланстэра з 2011 года. Іншыя дызайны вы можаце паглядзець на сайце Фаланстэра, ці ў адмысловай групе. Усе яны выкладаюцца пад свабоднымі ліцэнзіямі Creative Commons (BY-SA), а значыць вы іх можаце спампоўваць і пераробліваць для сабе.

П.С. Для афішы выкарыстаны перапрацаваны постэр “Чорны кот” Тэафіля-Аляксандра Стэйлэна, малюнак без тэксту ўзяты з сайта http://img.hebus.com

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Адна думка пра “Geek Commit #1. Ствараем афішу. [Майстар-клас]

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *