Крыптавалюта для імбрыкаў

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез

Апошнім часам шума вакол такіх словаў як “крыптавалюта”, “біткоін”, “блокчэйн” становіцца ўсё больш, але парог ўваходу ў гэтыя тэмы дагэтуль даволі высокі. Паспрабуем і ў Лічбавай Майстэрні разабрацца, што ж такое “крыптавалюта” і развеяць вакол яе флёр.

Слоўнік пачынаючай(га) кібер_фінансісткі(та)

Першасна трэба ўзгадаць, што такое грошы. А “грошы” – гэта тавар, які з’яўляецца пасярэднікам для абмену адных тавараў і паслуг на другія. Звычайна выпуск грошай і аперацыі з імі кантралюецца дзяржавай. Гэта ўсё вы ведаеце самі.

Есць яшчэ электронныя аналагі папяровых грошай – тое што вы маеце ў сабе ў інтэрнэт-банкінгу і на пластыкавай картцы. Гэтыя “электронныя грошы” вы не можаце памацаць, але ведаеце, што можаце іх патраціць так жа сама як і папяровыя. Бывае, з імі і зручней, напрыклад, вандраваць і карыстацца міжнароднай карткай у розных краінах.

Дык вось, “крыптавалюта” – гэта такія электронныя грошы, якія не кантралююцца дзяржавай і не прывязаны да ніводнай дзяржавы. Іх улік (аперацыі з імі, стварэнне новых грошай) вядзецца дэцэнтралізавана з дапамогай кампьютарнага сеціва. Дасяг да вашага кашалька абараняецца выкарыстаннем крыптаграфічных сродкаў, вядомы толькі вам і ніякі трэці бок (як банк) яго не ведае.

Калі, карыстаючыся звычайнымі (фіятнымі) грошамі, вы “давяраеце” дзяржаве, якая кантралюе гэтыя грошы, то “крыптавалюта” не патрабуе даверу, так як працуе на адмысловым алгарытме. Гэты алгарытм называецца “блокчэйн”.

А “блокчэйн” – гэта ўсяго толькі размеркаваны журнал запісаў (ці база дадзеных). Гэта ланцуг з блокаў, дзе кожны наступны блок захоўвае інфармацыю (хэш) пра папярэдні блок і інфармацыю пра самога сабе. Кожны ўдзельнік сеціва (вузел) мае копію гэтага журнала. Калі адбываецца нейкая аперацыя, напрыклад, перавод грошай з аднаго кашалька на другі, то інфармацыя пра яе запісваецца ў новы блок журнала. Такім чынам, калі ў кожнага есць копія журнала, то падрабіць журнал ці нейкі блок становіцца немагчыма.

“Біткоін” – гэта першая крыптавалюта, створаная 3 студзеня 2009 года асобай Сатошы Накамота. Ён ( ці яно, яно, яны… невядома) рэалізаваў журнал запісаў “блокчэйн” і сістэму транзакцый “біткоін” і прапанаваў іншым гікам карыстацца ёю. Супольнасць гікаў, крыпта-анархістаў, шыфрапанкаў і прочай навалачы падтрымала ідэю і паверыла ў яе, тым самым робячы яе здольнай да жыцця.

Чаму ж “крыптавалюта” такая прыцягальная?

Для крыпта-анархістаў, вядома, таму што, паўтару:

  1. Яна дэцэнтралізавана, значыць яе можа кантраляваць кожны і ў тойжа час – няма аднаго галоўнага дзядзькі, які кіруе працэсам.
  2. Яна працуе па строгім алгарытме – “блокчэйн”, які не патрабуе даверу. Каб упэўніцца ў гэтым, можна спампаваць праграмны код, які абслугоўвае журнал запісаў. Гэты код – адкрыты, з’яўляецца опэнсорсным (open source).
  3. Дасяг і аперацыі з крыптавалютай можаце рабіць толькі вы, уладальнік кашалька. Ніякая трэцяя асоба не можа атрымаць дасяг як да кашалька, так і да інфармацыі пра вашы транзакцыі. Таму што інфармацыя ахоўваецца крыптаграфічнымі сродкамі.

Але ж зараз крыптавалюта прыцягальна таксама і для спекулянтаў, бо дазваляе мець значна больш ступеняў свабоды ў маніпуляцыі грашыма. Таму тут і там можна знайсці і артыкулы, і канферэнцыі, і хакатоны па тэмам “блокчэйну” і трэба ўжо фільтраваць інфармацыю. Трэнд, аднім словам!


Гэта быў першы артыкул пра “блокчэйны”, не столькі практычны, колькі інфармацыйны для айці-валанцёраў і ініцыятыў. У наступным распавяду, адкуль жа бярэцца гэтая крыптавалюта:) А таксама раблю абвестку.

7 ліпеня, 19.00, на базе Фаланстэра робім скайп мост з гікамі з Таронта, якія распавядуць падрабяйзней пра тэмы “крыптавалютаў” і “блокчэйну”. Працоўная мова – англійская. Рыхтуйце пытанні і прыходзьце!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

4 думак пра “Крыптавалюта для імбрыкаў

  1. Наогул было б цікава пачуць як краптавалюта можа дапамагчы грамадскім арганізацыям і айці валанцёрам ў гэтым свеце сімулякраў і штучнага, што не памацаеш рукамі… напрыклад 10 карысных прыладаў біткоін для грамадскіх арагінзацый. ці як гіку выжыць на біткойнах =)

    1. Можна па рознаму глядзець: можна зарабіць біткоіны і быць у шакаладзе, а можна вывучыць разумныя кантракты і стварыць, напрыклад, сваю валюту унутры арганізацыі, якая зможа канверціцца у іншую крыптавалюту. Пакуль я не ведаю ні к зрабіць першае, ні як зрабіць другое. Таму і вывучаю. Але гэта тое, што я зараз разумею, як магчымасці.

  2. Калі працягваць больш шырока чым біткойны, але на блокчэйн.. тут таксама як гэты можна утылітарна выкарыстаць абсчэственнікам, ці хаця б Фаланстэру =)

    1. Уцілітарна – не ведаю, бо каб стварыць сваю валюту (токен), трэба чытаць рэальна прогерскія мануалы, гэта не для клікераў (на колькі я пакуль зразумела).
      Мне падаецца, што галоўнае зараз не ўпадаць у паніку і не ісці на паваду спекуляцый каля трэнду. Можна паспрабаваць яго ізучыць (магчыма, і код), каб зразумець, як ен можа быць больш проста выкарыстаны. Я паклікала – зразумела, што паверхневае вывучэнне непракаціць.
      Таксама гэтая тэма – гэта перадача каштоўнасцяў! Зараз я бачу менавіта гэта як важную частку, чаму пра яе варта казаць. Бо гэта каштоўнасці, якія мы падзяляем і прасоўваем.

      Гэта як Лінукс і іншы опэнсорс. Трэба патраціць годы, каб разумець, як яго можна выкарыстоўваць хутка і паказаць іншым куды клікаць.

      Давай зададзім твае пытанні заўтра чувакам з Таронта.. ?

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *