Пракачка для дызайнера: якія кнігі чытаць?

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез

Гэты пост будзе карыстны айці-валанцёрам дызайнерам, тым хто цікавіцца рознымі візуальнымі штукамі, хоча навучыцца рабіць будзь то лагатыпы, сайты, дасносіць ідэі праз візуальную інфармацыю і нават шырэй.

Глядзіце дзве сучасныя кнігі на рускай мове на тэму дызайну, якія ваша Энтрапія прачытала перад тым, як раіць іх вам.

“Лагатып і фірмовы стыль”. Дэвід Эйры

(“Logo. Design. Love”. David Airey)

 

Аўтар распавядае пра тое, як рабіць добры дызайн лагатыпаў.

Цікавы момант, што сам працэс малявання на камп’ютары – гэта толькі кропля ў моры ўсяго працэсу распрацоўкі і рэалізацыі ідэі. Дэвід Эйры шчыра дзеліцца досведам, як пабудаваць і самаарганізаваць сваю працу.

  1. Каб стварыць добры лагатып – трэба пачынаць з даследвання арганізацыі (ці іншай інтытуцыі) для якой ен робіцца. Потым ідуць напрацоўкі і эскізы проста алоўкам у нататніку. І ужо ў апошнюю чаргу – рэалізацыя у графічнай прыладзе.
  2. Большую частку працы будуць займаць перамовы выканаўцы з замоўцай. Файна, што аўтар удзяляе гэтаму моманту шмат увагі і дае парады, як будаваць канстуктыўныя зносіны пад час працы.
  3. Падчас распрацоўкі лагатыпа – важна стварыць дакумент, у якім будзе ўся неабходная інфармацыя пра арганізацыю і яе патрабаванні да лагатыпа, дасяжная двум бакам. Можна назваць гэта – тэхнічным заданнем, ці – брыфам.

І канечне, у кніге шмат прыкладаў добрых дызайнаў і рэдызайнаў, неверагодна крэатыўных ужо ў чорна-белым варыянце.

Вывучыла новае слова: брыф – ну, гэта штосьці накшталт ТЗ (тэх. задання) паміж замоўцай і дызайнерам.

“Вэб-дызайн. Кіраўніцтва распрацоўшчыка”. Джэйсан Бёрд.

(“The principles of beautiful web design” Jason Beaird)

 

Кніга, напісаная ў 2010 годзе, дае даволі шырокае разуменне, хто такі вэб-дызайнер. Гэта і дызайнер, які непасрэдна малюе графічны дызайн, гэта і UX-дызайнер, які распрацоўвае зручны першасны макет сайта, гэта і вярстальшчык, часткова і фатограф, і ілюстратар. Карацей, зараз, такіх ужо з “днём агнём не знойдзеш”, бо спецыялізацыя значна пашырылася і паглыбілася. Менавіта таму кніга можа лічыцца амаль паміждысцыплінарным чытвом.

Для пачаткоўца тут шмат ідэй, напісана зразумела, лагічна, паслядоўна, простай мовай. Агляд працы ў розных кірунках. Захочаш – капай глыбей патрэбную табе тэму!
Для аматараў і адмыслоўцаў добра прайсціся па ўжо часткова вядомай інфармацыі, параўнаць свой стыль працы са стылем працы аўтара, магчыма, скарыстацца яго фішкамі. Будзе карысна ўзгадаць і пра асаблівасці кампазіціі, працы з колерамі, з фота, са шрыфтамі і г.д.

Акрамя каляровых прыкладаў самых розных дызайнаў сайтаў для розных стыляў і тэмаў, праз усю кнігу ідзе гісторыя распрацоўкі дызайна для сайта пошуку зніжак. Распрацоўка наглядна апісваецца па пунктах: макет старонкі, каляровая гама, тэкстуры, тыпаграфіка, выявы. Кожны крок суправаджаецца каментарамі да выбару таго ці іншага варыянта.

Ну, вось, падзялілася з вамі натхненнем! Буду шукаць новыя карысныя кнігі.. (Дзяліцеся, калі вам траплялая файнае чытво). І тым часам думаць новы блог-пост пра тое, як пісаць тэхнічнае заданне (ТЗ) па дызайну для вярстальшчыка.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *