Скрыншот галоўнай старонкі "Комнаты 3/0/2".

Анастасія Фрост: дызайн — гэта не пра прыгажосць, а пра зручнасць

Апублікавана

by — Posted in інтэрв'ю, пра майстэрню, праца каманды

З Лічбавай Майстэрняй працуюць шмат валанцераў. Мы пагутарылі з нашай валацёркай вэб-дызайнерам Анастасіяй Фрост пра яе працу над дзвюма сайтамі Komnata 3/0/2 і «Ліга дабраахвотнай працы моладзі».

— Насця, як даўно ты займаешся вэб-дызайнам?

— Я скончыла двое курсаў і шмат займаюся самаадукацыяй, праглядываю сайты, чытаю кнігі. З сакавіка я ўжо афіцыйна працую вэб-дызайнерам. Таксама UX трошкі займаюся, бо рэдка ў якіх кампаніях ёсць спецыялісты па прататыпам. Часцей гэтым займаюцца дызайнеры, бізнэс-аналітыкі ці маркетолагі.

— Раскажы, што ты рабіла для Лічбавай Майстэрні?

— З красавіка я працавала з праектам Komnata 3/0/2 і  сайтам Лігі, праца над якім яшчэ працягваецца. Я рабіла макеты для іх будучых сайтаў.

— Колькі па часу занялі гэтыя праекты?

— На кожны з праектаў выйшло 2-3 тыдні на дызайн і камунікацыю. Далей ужо ішла праца с распрацоўшчыкам. Для Komnata 3/0/2 патрэбны  быў аднастранічны лэндзінг, а Лізе паўнавартасны інфармацыйны рэсурс.

Скрыншот новага сайта Komnata 3/0/2

— Як ты ацэньваеш становішча сайтаў беларускіх НДА?

— Я не шмат іх бачыла. У вялікай арганізацыі шанец зрабіць файны і зручны сайт больш, чым за малыя НДА. Але і малым  таксма патрэбны рэдызайн сайта.

— Што бы ты параіла арганізацыям у пачатку працы рэдызайна сайта. Што робіць сайт найбольш прывабным для карыстальніка?

— Праналізаваць слабыя месцы: тое, што можа быць незразумела, нязручна, невідавочна. Калі ёсць магчымасць, гэта трэба даведацца ў карыстальнікаў ці знайсці спецыялістаў па аудыту.

Зразумелае месцазнаходжанне блокаў, правільная інфармацыя ў іх.

Дызайн – гэта не пра прыгожосць, гэта пра зручнасць. Важна, каб каляровая схема была добра падабрана і каб дызайн адлюстровываў настрой арганізацыі, яе каштоўнасці.

У экалагічнай арганізацыіі ўжываецца зяленая палітра, калі нешта пра тэхніку ці пра здароўе, то блакітны колер.

 Сайт – гэта твар арганізацыі. Калі няякасны сайт, то далей не захочацца звяртацца да арганізацыі.

Мне падабаецца, калі на сайце ёсць ручная графіка, калі ўвесь сайт у адной стылістыцы і з элементамі анімацыі. Здорава, калі не трэба думаць над навігацыяй, калі зручна і камфортна, усё зразумела. Зараз усім падабаюцца мінімалістычныя сайты, але гэта складана. Трэба яшчэ ўмець, як распалажыць на белым фоне маленькую карцінку, каб яна выглядала эстэтычна.

— Для цябе гэта творчая работа ці больш тэхнічная?

— Мне здаецца, што людзі могуць стаць вэб-дызайнерамі без мастацкай адукацыі. Добра павывучаць HTML, CSS, знаёміцца і гутарыць не толькі з калегамі па цэху (дызайнерамі), а і з усімі, хто ўваходзіць у працэс распрацоўкі (маркетолагамі, праграмістамі).  Павінна быць некае адчуванне колеру, пачуцце эстэтыкі.  Гэта можно выхаваць у сябе, праглядаючы крутыя праекты, вывучая  UX. Усяму можна навучыцца, галоўнае — пастаянна сачыць за тэмай.

— Як ты прыйшла ў Лічбавую Майстэрню?

— Ва Укантакце ўбачыла пост, што шукаецца айці-валанцер. Падумала, што гэта атрыманне досведу і адначасова карысць для іншых. Спачатку я рабіла мелкія задачкі, а потым ужо ўзялася за гэтыя вялікія праекты.

Анастасія Фрост. Фотаздымак прадастаўлены аўтарам.

— Што ты параіш тым, хто толькі збіраецца стаць валанцерам?

— Галоўнае – не баяцца і праяўляць свае навыкі. Гэта добрая магчымасць раскрыць сябе, знайсці аднадумцаў і зрабіць нешта карыснае для тых, хто не мае патрэбных рэсурсаў.

Калі заказчыку нешта не падабаецца, то ён скажа пра гэта. Тым больш, ён разумее, што ў вас няшмат вопыту.

У той жа момант патрэбна быць уважлівым з правкамі ад заказчыка.  Заказчык можна не разумець у вэб-дызайне, мець суб’ектыўны погляд, які не суадносіцца з найлепшым варыянтам. Патрэбна пытацца «Чаму гэта так?» і нешта раіць. Трэба размаўляць і не баяцца.

— Як для цябе выглядае ідэальны заказчык?

— Камфортна, калі ў яго ёсць  пачуццё эстэтыкі і зручнасці. Да правак я стаўлюся спакойна. Здорава, калі адразу выходзяць на камунікацыю па пытанням. Для вярстальшчыка я часта пакідаю каменты ў макеце. Напрыклад, у Лізе ёсць бізнэс-аналітык, які сочыць за тэмпамі камунікацыі. Калі сур’ёзныя і вялікія праекты, то патрэбна, каб быў чалавек-пасрэднік.

Скрыншот новага сайта Лігі дабраахвотнай працы моладзі.
Скрыншот новага сайта Лігі дабраахвотнай працы моладзі.

— Якімі праграмамі ты карыстаешся?

—Мне зручна ў Photoshop працаваць і рэдагаваць ілюстрацыі, а ў Adobe XD рабіць прататыпы.

— Як ты сумяшчаеш валанцёрства і працу?

— Галоўнае, каб не зацягваць з дэдлайнамі, бо магчыма шмат непрадбачных сітуацый. Можна, канешна, не спаць начамі, але лепей пазбавляцца ад гэтага.

Топ-3 рэсурса для вэб-дызайнера

  •  Infogra 
  • Medium
  • каналы ў Telegram, напрыклад, @intelligent design

Топ-3 рэсурса для пошуку натхнення

Для даведкі: Komnata 3/0/2  — платформа, якая аб’ядноўвае тры грамадскiя арганiзацыi: ГА МАЦ «Фiальта», Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў і Мінскую ўрбаністычную платформу.
Гэта пляцоўка, адкрытая для сацыяльных iнiцыятываў i мерапрыемстваў. Усе мерапрыемствы у Комнаце бясплатныя i адкрытыя для кожнай i кожнага. Афішу можна паглядзець ў групе Укантакце.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Марыя Барысёнак
Пішу для Лічбавай майстэрні, працую з НДА, люблю гікаўскія штукі, валодаю HTML/CSS.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *