Буткэмп 2: and бурак goes to..!

Апублікавана

by — Posted in буткэмп, мерапрыемствы, пра майстэрню

Першы Буткэмп завяшчаў не быць апошнім – і мы здзейснілі яго мару. БутКэмп 2 апынуўся, можна сказаць, класічными восеньскімі Дажынкамі (прасціці-ізвініці) – збіралі ўраджаі праектаў (гародніна таксама была, але аб гэтым – троху пазжэй).

Перш-наперш размаўлялі пра тое, што ёсць Лічбавая Майстэрня і якімі справамі займаецца. Пагутарылі пра тое, чым плануем займацца далей –  і аказалася, што планаў забагата, хай бы толькі рук хапіла і запал не затухаў.

Па-першае, лічбаўцы жадалі б нешта зрабіць з сучасняй сітуацыяй па краудфандынгу. Здаецца, не вельмі гэта добра, калі грамадскія ініцыятывы не могуць на сваім сайце проста сабраць ахвяраванні. І здаецца, айці-валанцёрам вырашыць гэтае пытанне будзе па плечу.

Па-другое, гік-лаўка. Інакш кажучы, бяры за тую плату, што сам вызначаеш. Лічбавай Майстэрня нагадвае – калі патрэбен сапраўдны гікаўскі стафф, а не падробкі якія, то гэта да нас. Хутка ўжо можна будзе набываць.

Па-трэцяе, сайт Фаланстэра патрабуе распрацоўкі. Не можа сапожнік быць без сапог – трэба ўжо з ім папрацаваць. А калі слухаць усё, што нам гавораць бізнес-аналітыкі, што займаюцца ім зараз – працы тут хопіць усім.

З цякучымі рэзультатамі праекта усё яшчэ больш натхненна. Прэзентавалі гатовы сайт праекта Крылы Надзеі  (пашансіла паразмаўляць з валанцёрамі, якія над ім працавалі).

Палюбавацца можна тут 

Выкацілі на прагляд лэндінг сайта Прасторы 3\0\2 (дарэчы – менавіта яны запрасілі ў госці на правядзенне мерапрыемства, за што ім вялічэзны дзякуй.).

Ліга Дабраахвотнай Працы Моладзі распавядала пра свае радасці і болі па распрацоўку cайта (без болей, дарэчы, добрай працы быць не можа). Прысутнічала валанцёрка ініцыятывы, таксама глядзелі спецыяльная запісанае відэа ад прадстаўніцы праекта (“глядзіце, вашу Лігу і тут, і там паказваюць!”).

Бібліятэка Інструментаў змагаецца што ёсць сілы за свой партал. Валанцёры прыходзяць і ўходзяць, а задача застаецца – ёсць у гэтым нешта філасафічнае.

Усё новыя праекты паджымаюць нашу скрыню заявак. Лічбавая Майстэрня больш і больш патрэбна ў грамадзянскай прасторы ініцыятыў. Дзякаваць за гэта дакладна можна валанцёрам – і мы, разумова, падзякавалі.

Найбольш актыўнаму – Дзмітрыю Буймістраву – быў прапанаваны квіток на канференцыю франтэнду Frontend Dev Conf

Так як Лічбавая Майстэрня – праект унікальны для айці-валанцёраў, то можна лічыць, што гэта свайго рода валанцёрскі Оскар

Ніколі не прэтендавалі на чырвоную дарожку, але на наступны БутКэмп, так і быць, задумаемся – статус абавязвае;)

Іншыя ўдзельнікі без прызоў таксама не засталіся. У абвестках мы гаворылі пра гародніну і садавіну, і падманваць не сталі – кожны унёс сабе нешта смачнае (ці не вельмі – тут уж якія у каго кулінарныя здольнасці). Мы, аднак, паклапаціліся і падсунулі рэцепцікі.

Напрыканцы сустрэчы атрымалася троху падумаць над валанцёрскімі кейсамі. Разглядалі тры: перабудову сайта Фаланстэра, дапаўненні да сайта Лічбавай Майстэрні і распрацоўку модуля данэйта. Хтось і сапраўды займаўся важнымі абмеркаваннямі….

А хтось, здаецца, проста фоткаўся з расцягай:))

Увогуле, было вельмі па-кампанейску. Другі па ліку Буткэмп задумваўся менавіта як мерапрыемства для размоў, меркаванняў, камунікацый валанцёраў і ініцыятыў – і што-што, а пакамунікаваць дакладна атрымалася. Калі першае мерапрыемства ставіла мэтай “хай бы было другое”, то другое такой мэты не ставіць. Яно проста будзе, бо тэмпы нарошчаныя і тармазіць ужо не атрымаецца.

 

За фотаздымкі дзякуем Славе Арлоўскаму і Марыі Тараканавай.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


consulina
Троху пішу, троху рэдактую. Смяецеся з Монті Пайтана - зразумееце і мяне:)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *