Правілы блога

Апублікавана

by — Posted in прылады і вэбсэрвісы

Падрыхтавалі для аўтараў-навічкоў невялічкі гайд па таму, як пісаць артыкулы. Пачытайце, калі не ўпэўнены, што добра разумееце, чаго мы ад вас чакаем (але не хвалюйцеся, калі нешта не сойдзецца – заўсёды можна і падправіць, і дамовіцца з рэдактарам). Будзьце адкрыты для крытыкі.

Што ўзяць у рукі, каб напісаць артыкул мары

Паехалі пісаць самы лепшы артыкул. Для гэтага спатрэбяцца:

1 Класная тэма, на якую вам будзе цікава разважаць. Гэта можа быць:

  • даследаванне
  • пазіцыя па з’явах
  • рэцэнзія, агляд прылад, спец.літаратуры, іншых аглядаў
  • эссэ
  • навучальны гайд
  • нтэрв’ю
  • анонсы і справаздачы па дзейнасці Фаланстэра.

Што аб’ядноўвае  ўсю гэтую разнастайнасць – сацытэхніка. У нашым блогу публікуюцца артыкулы, якія чытаюць як тыя хто ўжо сімпатызуе і цікавіцца Фаланстэрам, так і тыя, каму цікава практычная карысць з нашага, арганізатары, лідэры, публічысты, неабыякавыя беларусы, таму тэкст імкнецца быць зразумелы і тым, і тым.

2 Веданне беларускай мовы. Усе нашы артыкулы пішам на беларускай, вельмі стараемся рабіць гэта граматна. Так як ніхто не ідэален, то dobrapis.info у дапамогу – тут можна хуценька сябе праверыць.

3 Шчырая душа. У тэксце не павінна быць рэкламы і камерцыйных прапаноў.

Пісаць, здаецца, не так складана, як аформіць правільна

Афармленне нам яшчэ спатрэбіцца

Цяпер, калі ёсць тэма, мова і жаданне зрабіць мір троху лепей, можна пачынаць пісаць. Існуюць некаторыя правілы, якіх пажадана прытрымлівацца. Успрымайце гэта як квэст – сабраўшы ўсе залатыя медалькі, атрымаеце патрэбны рэзультат.

Для пачатку, сарыентуемся па колькасці знакаў. Гавораць, што сцісласць – сястра таленту. Таму зрабіць трэба так, каб тэкст быў не больш за 5000 знакаў. Таксама гавораць, што сцісласць – мачыха ганарару. Таму і менш за 2000 знакаў рабіць тэкст не варта.

Не забудзьцеся пра ўступ – хай чытач з першага погляду зразумее, аб чым будзе чытаць. Заключэнне таксама лішнім не будзе. – можна будзе падсумаваць асноўныя думкі, вызначыць вынікі.

Каб чыталася проста – падзяляйце тэкст на падраздзелы. Кожнаму раздзелу – па свойму падзагалоўку. Падзагалоўкі прыдумляйце такія, каб яны маглі чытацца асабіста ад тэкста.

Вельмі добра успрымаюцца чалавечым вокам:

  • спісы;
  • пералічэнні;
  • сістэматызацыі.

Як вы самі здагадаліся – калі ёсць магчымасць нейкую інфармацыю разбіць на спісы, то магчымасцю гэтай карыстайцеся.

Пры патрэбе цытавання старайцеся не браць зашмат вялікіх кавалкаў тэксту – страчваецца ёмкасць, а разам з ёй – сэнс цытавання навогул.

Я мастак – я так бачу!

Цяпер троху разбяромся па малюнках. Іх павінна быць як ад 2 (адзін ідзе на загаловак) штук. Падбіраць іх лепей за ўсё з асабістых архіваў (гэта могуць быць свае фоткі і скрыны). Калі архівы зусім пустыя – наперад за срэбрам у бесплатныя стокі.

Не забывайцеся падпісваць свае фоткі

Для превью выбірайце фота гарызантальнае, па шырыні яно павінна быць дакладна 1500х848.

Звярніце ўвагу – вам як аўтару трэба згадзіцца размяшчаць свой матэрыял пад ліцэнзіямі CC BY-SA 4.0 – у тым ліку фатаграфіі, відэа і запазычаны матэрыял. Матэрыял, што далучаны з дапамогай віджэтаў, адпавядае ліцэнзіі цытаванай крыніцы і сэрвіса.

Ось, здаецца, і ўсё. Прапануем кароткае падсумаванне усяго, што было сказана раней:

  1. Думка артыкула павінна быць: асабістая, беларускамоўная і некамерцыйная.
  2. Афармленне павінна быць. Проста быць.
  3. Малюнкі (і астатнія матэрыялы) падбіраюцца такім чынам, каб аўтарскія правы не перашкаджалі атрымліваць асалоду ад прыгожага.

Калі што засталося незразумелым – глядзіце ў гэты пост. Ён зроблены ўзорна і з душой:)

Слова – гэта ўсё!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


consulina
Троху пішу, троху рэдактую. Смяецеся з Монті Пайтана - зразумееце і мяне:)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *