Сустрэча 17 лютага гік-каміт па тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн.

Апублікавана

by — Posted in geek commit, гік-лікбез, мерапрыемствы, праекты

Наступны мітап Гік-каміт адбудзецца 17 лютага і будзе прысвечаны тэме арганізацыі каманднай і праектнай працы анлайн праз асяроддзе trello.com.

Сустрэча можа быць карысна (1) грамадскім арганізацыям, якія пачынаюць пашыраць сваю працу анлайн, (2) актывістам, для каардынацыі дыстанцыйнай каманды, а таксама (3) айціваланцёрам, якія хочуць больш даведацца пра scrum і kanban падыходы ў распрацоўцы праграм.

План сустрэчы

  1. Анлайн роля праектнага мэнэджэра Лічбавай майстэрні.
  2. Асноўныя функцыі Trello для праектнага мэнэджэмэнта.
  3. Разглядаем магчымасці картак.
  4. Інтэграцыя з трэцімі сэрвісамі (slack, github, zapier).
  5. Гарачыя клавішы ў трэла.
  6. Эканомім час. Шаблоны вывучэння, або як наладзіць працэс.
  7. Эканомім час. Шаблоны праектаў, або ўзорныя дошкі.
  8. Разглядаем дошкі рэальных праектаў (Градка, Ліга, Майстэрня).
  9. Карысныя крыніцы для далейшага вывучэння.
  10. Блок “Пытанні-адказы”

Дата: 17 лютага
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2.5 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by.

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

 

Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў.

Адшкадуй рубель!

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *