Камп’ютар, які не спіць, ці што такое сэрвер?

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез

Падавалась бы, што за простае пытанне – хто не ведае, што такое сэрвер, усе ведаюць… Але ж часта самыя простыя вызначэнні з’яўляюцца і самымі складанымі.

Сэрвер – такі кампьютар, які ніколі не выключаецца (пакуль не ляснецца), і на ім працуюць нейкія Сеткавыя праграмы і прылады, а таксама размяшчаюцца сайты:)

Гэтага разумення можа быць і дастаткова для простага інтэрнэт-карыстальніка. Але давайце капнем глыбей, глянем, якое вызначэнне дае Вікіпедыя.

З аднога боку, сэрвер – гэта праграмнае забеспячэнне (па-ўмнаму і па англійску – software), і, з іншага – гэта камп’ютар спецыялізаваны для выканання сэрвісных функцый (ці жалеза, hardware).

Таксама трэба ўзгадаць, што такое ўвогуле Інтэрнэт. А гэта сусветная сістэма аб’яднаных сетак для перадачы і захоўвання інфармацыі.

Атрымоўваецца, што сэрверы як раз і дапамагаюць у гэтай перадачы і захоўванні, розным чынам. Могуць выконваць наступныя функцыі (ажжыцяўляць той, ці іншы сэрвіс):

Сэрвер прыладаў і вэб-сэрвер. Хосціць (а, значыць, утрымлівае ўсталяванымі на самім сабе) прылады (сайты), якія могуць запускацца праз браўзер. Карыстаць прылады і сайты могуць карыстальнікі сеткі, у якую далучаны такі сэрвер. Ці то Інтэрнэт, ці то лакальная сетка.

Сэрвер каталогаў. Утрымлівае базу дадзеных індэксаў ці змест пра інфармацыю, якая можа быць знойдзена ў Сеціве: на кампьютарах карыстальнікаў, файлавых сэрвероў, у вэб прыладах. Выкарыстоўваецца ўсімі, хто шукае інфармацыю.

Сэрвер камунікацый: забяспечвае асяроддзе для функцыянавання Сеціва, звязвае паміж сабой карыстальнікаў і прылады. Можна сказаць, што шлях ад аднаго карыстальніка да прылады ідзе праз шэраг такіх сэрвероў.

Сэрвер вылічэнняў: Машына, якая прадастаўляе не выкарыстаныя часткі свайго працэсара ці памяці для вылічэнняў, якія неабходны іншым карыстальнікам Сеціва.

Сэрвер баз дадзеных падтрымлівае і шарыць інфармацыю любых формаў баз дадзеных.

Файлавы сэрвер: забяспечвае дасяг да файлаў на самім гэтым сэрверы, і прадастаўляе сваё месца для файлаў і тэчак карыстальнікам Сеткі.

Гульнявыя сэрверы прызначаны для адначасовай гульні некалькіх гульнёўцаў у адной сітуацыі.

Паштовыя сэрверы, сэрверы абмену паведамленнямі.  Дазваляюць перадаваць і атрымоўваць у асноўным тэкставыя паведамленні. Забяспечваюць е-мейл камунікацыю па тых жа прынцыпах, як працуе звычайная “папяровая пошта”.

Медыа сэрвер. Забяспечвае захоўванне і дасяг да мультымедыйнай інфармацыі: аўдыё, відэа, і г.д.

Сэрверы ўдаленага дасягу. Забяспечваюць карыстальніка аналагам лакальнага тэрміналу для працы на ўдаленай сістэме.

Проксі сэрвер. Прамежкавае звяно паміж сэрверам і кліентам (не сэрверам, а проста юзерам:), якое дапамагае арганізаваць перадачу дадзеных праз складаную канфігурацыю Сеціва. Напрыклад, фільтруе інфармацыю. (Узгадваеце, як у вас на працы не грузіцца ВК? Усё проксі!) Таксама проксі можа забяспечваць бяспеку, (забараніць дасяг няправільным карыстальнікам), палепшыць вытворчасць, працу вузлоў сеткі.

Вышэй я пералічыла асноўныя, папулярныя, але не ўсе магчымыя сэрвісы. І, вядома, сэрвісы, службы, дзеянні, якія можа выконваць кампьютар “які не спіць” могуць павялічвацца ў будучым.

Наш Дранік-Сэрвер у першую чаргу – вэб-сэрвер, але таксама там будуць і базы данных, і нейкія медыа, і пошта. І тое на што хопіць фантазіі айці-валанцёраў і патрэбаў грамадскіх ініцыятыў.

Падтрымайце нашу краўдфандынг кампанію, і кіньце рубель на эксперыментальны сэрвер для грамадства!

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

2 думак пра “Камп’ютар, які не спіць, ці што такое сэрвер?

    1. <3 Крута! Калі шукалі інфу, дык пераасэнсавала "сэрвер" для сябе.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *