24 сакавіка сустрэча Гік-каміт. Git для пачынаючых. Частка 2.

Апублікавана

by — Posted in geek commit, гік-лікбез, мерапрыемствы, прылады і вэбсэрвісы

Першая сустрэча Гік-каміт прыцягнула значную колькасць удзельнікаў. Таму каманда Лічбавай майстэрні рада аб’явіць другую частку цыкла сустрэч “Гіт для пачынаючых”.

На другім мітапе, прысвечанаму тэхналогіі гіт, мы сфакусуемся на:

  • Што такое галіны (branch) у гіт, і як яны працуюць.
  • Як арганізаваць распрацоўку з дапамогай гіт на розных галінах. Класічныя падыходы.
  • Вырашаем канфлікты кода.
  • Робім адкаты, жорсткія адкаты і камміцім змены.
  • Лепшыя практыкі афармлення каммітаў, а таксама issue і pull request на гітхабе.
  • Што такое webhook на github, і як яны могуць аблегчыць жыццё ў праектах.
  • Блок “Пытанні і адказы”.

Сустрэчы па Гік-каміт распавядаюць пра тое, як працуе каманда Лічбавай майстэрні, з якімі цяжкасцямі яна сустракаецца, і як іх вырашае.

Падчас мітапаў мы рады падзяліцца сваімі ведамі як з айціваланцёрамі, якія ўжо супрасоўнічаюць з намі, так і з шырокім колам зацікаўленых.

Дата: 24 сакавіка
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2.5 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by.

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

ps

Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў.

Адшкадуй рубель!

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *