Як мы адкрывалі камандны радок

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, прылады і вэбсэрвісы

Навык працы з камандным радком сёння з’яўляецца істотным складнікам тэхнічных скілаў, якімі мусяць валодаць распрацоўшчыкі, сістэмныя адміністрататы і ўвогуле блізкія да тэхналогій людзі

Без ведаў каманднага радка (ён таксама называецца shell, bash, terminal) амаль немагчыма працаваць у камандзе Лічбавай Майстэрні. Ён патрэбен для працы з серверамі, для эфектыўнага выкарыстання сістэмы кантролю версій (напрыклад, git), паўсядзённага выкарыстання аперацыйнай сістэма Лінукс і іншых задач.

Менавіта з гэтай прычыны каманднаму радку Linux быў прысвечаны асобны майстар-клас, што адбыўся ў рамках БутКэмпа, зарганізаванага Лічбавай Майстэрняй (чытай, Фаланстэрам) 24 лютага.

Мы ўсе моцна прызвычаіліся да графічных інтэрфейсаў. Але існуе шмат інструментаў, праца з якімі магчыма толькі праз тэрмінал (вонкавая абалонка для каманднага радка). Таксама нярэдка праца праграмы, даступнай праз шэл, дае жаданы вынік хутчэй, надзейней і якасней, чым яе графічны аналаг. Многія асэнсоўваюць такі стан рэчаў, і маюць імкненне пазнаёміцца з тэрміналам бліжэй. Аднак паўстае пытанне –  з чаго пачаць?

Менавіта на гэтае пытанне і была спроба даць адказ на адмысловым майстар-класе, які праводзілі Святлана Ермаковіч і ўласна я. Майстар-клас меў абсалютны практычны ухіл – усе каманды, пра якія вялася гаворка, дэманстраваліся “у рэале” праз праектар, а наведвальнікі мерапрыемства спрабавалі паўтарыць іх на ўласных камп’ютарах.

Святлана распавяла гасцям пра гісторыю шэла, пасля чаго хутка пераключылася на практыку – базавыя каманды, кшталту cd, ls, touch, mkdir, rm і інш. Тэарэтычная асновы, падмацаваныя імгненным практычным прымяненнем, вельмі добра зайшлі ўдзельнікам майстар-класа.

Другая палова мерапрыемства, за якую адказваў я, была прысвечана ўсталяванню новых праграм праз тэрмінал, нескладаным маніпуляцыям з тэкстам і розным дадатковым магчымасцям, якія спрашчаюць працу з камандным радком. Як гэта часам бывае, не ўсе цікавыя каманды спрацавалі як было задумана. Напрыклад, аператар &_, які падстаўляе замест сябе апошні выкарыстаны ў тэрмінале аргумент, не выканаўся. Але – ён існуе, можаце праверыць самі 🙂

Калі вы зацікавіліся гэтай тэмай, і жадаеце зрабіць першы крок па вывучэнню магчымасцяў каманднага радка, раю некалькі рэсурсаў:

Неблагі відэакурс для пачаткоўцаў.
Кароткі пералік і апісанне самых важных каманд.

Хочаце даведацца яшчэ больш? Тады абавязкова наведайце гэтую спасылку!

ps

Таксама мы збіраем грошы на сэрвер для грамадства і айці-валанцёраў.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


karlkori on Githubkarlkori on Linkedin
karlkori
karlkori on Githubkarlkori on Linkedin
Выпускнік гістфака БДУ. З верасня 2017 года - валанцёр Лічбавай Майстэрні. Цікаўлюся роварамі, падарожжамі, гісторыяй і IT-тэхналогіямі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *