Плюсы і мінусы свабодных графічных прыладаў

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, прылады і вэбсэрвісы

Каго не вазьмі з дызайнераў –  усе як адзін скажуць, што працуюць з прапрыетарнымі  “фаташопам” і “ілюстратарам”. Але ж для дызайна есць іншыя і свабодныя прылады, самыя папулярныя з іх – Gimp і InkScape.

У гэтым допісе я разглежу плюсы і мінусы выкарыстання свабодных графічных прыладаў: растравай Gimp і вектарнай InkScape.

Перавагі:

  1. Калі коратка – асноўная іх перавага ў тым, што яны свабодныя 🙂 Значыць, вам не трэба іх купляць, актывіраваць, прасіць у сябра, дасылаць смску, каб разархіваваць странны спампаваны архіў, не трэба пампаваць трыял версію на месяц і лічыць дні да яе сканчэння…
  2. Звычайна людзі, якія імі карыстаюцца – людзі ідэйныя, якія вераць у адкрыты і свободны код і прынцыпы супольнасці. І гэта другі цікавы момант – супольнасць распрацоўшчыкаў, якая стварае прыладу. Яна раскідана па ўсяму свету і да яе можна далучыцца. Можна скачаць зыходны код прыладаў і паглядзець, як ен напісаны. Гэта стварае давер карыстальніка да прылады.

 

Недахопы:

  1. Асноўны недахоп – гэта абмежаванасць некаторых функцый. З-за гэтага і існуе той “адобавы снабізм”, калі вам кажуць, што тое ж самае зрабіць у свабоднай прыладзе – немагчыма. Ці вам тлумачаць, што “настаяшчым дызайнерам” можна стаць толькі “ў фаташопе”, а калі не, дык вы толькі “любіцель”.

Якіх менавіта функцый не хапае?
(Так як на зарэ ўрэмён я працавала з CorelDraw, то параўноўваю з ім, а не з “ілюстратарам”).

  1. У Gimp і InkScape адсутнічае пераўтварэнне і праца са CMYK гамай. Гэта не зручна для друку, бо іскажаюцца некаторыя колеры.
  2. У InkScape адсутнічае праца з некалькімі старонкамі, што вельмі неабходна пры верстцы невялічкіх буклетаў і брашур.
  3. У Gimp адсутнічае задаванне сцэнароў (паслядоўнасці каманд, якія неабходна зрабіць з файлам).
  4. Імпарт з Photoshop у Gimp магчымы, але знікнуць некаторыя фільтры (функцыі), напрыклад, цень. Адваротны імпарт з Gimp у Photoshop немагчымы.
  5. Пры імпарце .svg з CorelDraw у InkScape, ці наадварот, вектарны малюнак можа скажацца. Бывае, што экспарт залежыць ад версіі як CorelDraw, так і InkScape.

 

  1. Ну, і  ўсе астатнія недахопы – у нашых галавах і звычках. Зараз, калі есць шмат альтэрнатываў і “фаташопу” і “ілюстратару”, шмат хто карыстае альтэрнатывы. Гэта прылады онлайн, ці увогулле ўсе, што людзі здолелі адрыць у інтэрнэце.

Самае цікавае, што звычайна тыя, хто лічаць сябе “любіцелямі” значна лепш і лягчэй засвойваюць новыя прылады, і часта маюць больш практыкі, бо не саромеюцца рабіць памылкі і быць раскрыцікаваныя за свой дызайн. І такіх людзей усе больш.

Якую б прыладу вы не карысталі – важна памятаць, што задача дызайнера, мастака, ці чалавека, які малюе – гэта стварыць вобраз, які ён адчувае і якім хоча падзяліцца са светам. І гэта – мэта стваральніка. А не – ўсталёўка самай апошняй і круцейшай прылады.

Таму заклікаю вас эксперыментаваць і вывучаць новае! Ну, а я пайду шукаць, як можна вырашыць тыя багі, якія на сення есць у свабодных прыладах, ці – пайду шукаць аналагі, якія дапамогуць мне іх пафіксіць.

Фота з клуба Ars Nova па свабодных графічных прыладах у Фаланстэры. 2015. Аўтар: Дыяна Філімонава

Дадатковыя цікавосткі

Хто захоча паспрабаваць працу у свабодных графічных прыладах: растравай Gimp і вектарнай InkScape, – запісвайцеся на майстар-класы. Калі яны будуць – мы вам напішам.

Таксама можаце глянуць пакрокавыя парады па стварэнню афішы, якія падыдуць да любой графічнай прылады, нават паперы і алоўка.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Адна думка пра “Плюсы і мінусы свабодных графічных прыладаў

  1. харошы матэрыял, ці цедаеш праграмы ў лінукс для працы
    1. са скрыншотамі (каб было хутка паставіць стрэлку падпісаць нешта на выяве) або
    2. з буклетамі. можа ёсць нешта спецыялізаванае?

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *