Сустрэча гік-каміт. 12 траўня 10:50. Тэма “Модуль прыёма ахвяраванняў”

Апублікавана

by — Posted in geek commit

12 траўня каманда Лічбавай майстэрні запрашае на сустрэчу, прысвечаную тэме інтэграцыі модуля прыёма ахвяраванняў на сайты грамадскіх арганізацый.

План сустрэчы:

  1. Прэзентуем вынікі пілотнага выпрабавання модуля прыёма ахвяраванняў напрацягу лютага-сакавіка.
  2. Прадэманструем працэс устаноўкі, функцыянала і працы існуючага рашэння на асобным лэндынгу.
  3. Збярэм найбольш гарачыя чаканні аўдыторыі
  4. Распавядзем планы каманды Лічбавай майстэрні па ўладкаванні модуля на бліжэйшы год.

Для каго?

  1. Грамадскія арганізацыі, якія маюць сайт і гатовы развіваць унутраны фандрайзінг на іх.
  2. Распрацоўшчыкі (бэкэнд, фронтэнд), якія жадаюць уцягнуцца ў працэс і пазнаёміцца з камандай, якая развівае праект дагэтуль.
  3. Медыя, якім цікава пашырыць навіны пра магчымасці, якія адкрываюцца для грамадскіх арганізацый пры прымянненні такога рашэння.

Прадгісторыя

Напрацягу апошніх 5 месяцаў айціваланцёры распрацоўвалі опэнсорснае рашэнне для прыёма ахвяраванняў грамадскімі арганізацыямі метадам эквайрынга (банкаўскімі карткамі), якія маюць уласныя сайты (лэндынгі). Модуль “Doika” ужо працуе. Нам бы хацелася пашырыць яго выкарыстанне, а таксама, абмеркаваць як найбольш гарачыя чаканні з мэтай яго паляпшэння.

На наш погляд выкарыстанне модуля дазволіць грамадскім арганізацыям:

  • Хутчэй прымаць грошы на свой рахунак ад беларускіх грамадзян;
  • Больш арыентавацца на свае мэтавыя групы і кола падтрымкі ўнутры краіны
  • Больш зарыентавацца на развіццё ўласнай лічбавай інфраструктуры
  • У тым ліку актыўнасці на сваіх пляцоўках
  • Што у сваю чарку падвысіць айці адукаванасць і агульную эфектыўнасць арганізацый у выкананні сваіх мэтаў.

Дата: 12 траўня
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *