Клавіятура на беларускай мове для смартфонаў

Апублікавана

by — Posted in магчымасці, прылады і вэбсэрвісы

Дадзены артыкул прысвечаны ўсталяванню і выкарыстанню клавіятуры з беларускамоўнай раскладкай.

Калі мы гаворым аб выкарыстанні беларускай мовы ў інфармацыйнай прасторы пры дапамозе камп’ютара альбо ноўтбука, у нас у асноўным не ўзнікае пытанне з тым, як правільна перадаваць гэтую інфармацыю пры дапамозе слова, тэксту. Мы можам проста змяніць раскладку з ангельскай ці іншай мовы на беларускую. З усталяваннем беларускай мовы на клавіятуры не вынікае ніякіх складанасцяў – мы можам проста ўсталяваць беларускую раскладку ў налаштаваннях.

Аднак узнікае пытанне наконт выкарыстання беларускай мовы на смартфонах – прыладах, якія адрозніваюцца сваёй мабільнасцю, аператыўнасцю, дазваляюць перадаваць інфармацыю пры яе маментальным стварэнні. Таму беларуская раскладка, клавіятура – неабходны інструмент у дзейнасці з выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці, працы. Гэта паляпшае жыццё людзям, дзейнасць якіх складаецца ў працы з вялікай аўдыторыяй, соцыумам, адным словам – у грамадскай дзейнасці. У гэтым пераканаўся і аўтар гэтых радкоў пры дыялогу ў дзелавой перапісцы. Таму, мэта гэтага артыкула – дапамагчы з выкарыстаннем беларускай мовы на смартфонах, усталяваўшы беларускамоўную клавіятуру. Далей будзе найбольш падрабязна раскажам пра праграмы Play Market, якія маюць клавіятуру на беларускай мове, іх усталяванне а таксама асаблівасці выкарыстання.

Cheetah Keyboard

Калі мы зойдзем у Play Market, і набярэм у пошукавай зоне слова “клавіятура”, адным з першых рэзультатаў пошуку будзе праграма Cheetah Keyboard.

Як толькі мы зойдзем на старонку праграмы, мы можам бачыць там колькасць спампаванняў, рэйтынг сярод карыстальнікаў. Як бачна з фотаздымку, праграма карыстаецца папулярнасцю сярод карыстальнікаў, мае высокі рэйтынг па пяцібальнай шкале.

На старонцы таксама найбольш падрабязна апісваецца, якія перавагі, магчымасці ёсць у дадзенай праграмы, якія абнаўленні з’явіліся.  У канцы праграмнага апісання паказваюцца абмежаванні па ўзросту, а таксама наяўнасць рэкламы ў праграме. Пры націску кнопкі “Усталяваць” у вас з’явіцца акно, якое паказвае тыя даныя, якія збірае праграма, што ў прынцыпе адпавядае ўсім дадаткам Play Market пры іх усталяванні. Пасля ўсталявання дадатку на тэлефоне з’явіцца яе ярлык.

Зайшоўшы ў праграму, вам будзе адразу рапанавана ўсталяваць клавіятуру Cheetah Keyboard як асноўную на тэлефоне. Таксама як і пры ўсталяванні дадатку ў Play Market, будзе высветлена папярэджанне пра збор інфарамцыі з праграмы. Пасля чаго вы можаце карыстацца клавіятурай, націснуўшы “Уключыць”.

Цяпер нам патрэбна перайсці непасрэдна да ўсталявання беларускамоўнай клавіятуры і таго, якім чынам яна працуе. Перш за ўсё, нам патрэбна зайсці на галоўную старонку праграмы, дзе ў ніжнім куце будзе меню “Налаштаванні”. Там будзе пункт “Мова і раскладка”. Дарэчы, на галоўнай старонцы ёсць выбар тэм для клавіятуры. Яны таксама ўсталёўваюцца цераз Play Market. Сярод мноства запрапанаваных моваў у налаштаваннях мы абіраем беларускую. Заходзім у Нататкі і набіраем любы тэкст на беларускай мове. Патрэбна звярнуць увагу што літару “ё” патрэбна набіраць, доўга трымаючы літару “е”.

Увогуле, з дадзеным дадаткам не ўзнікае ніякіх пытанняў пры выкарыстанні. Усталяваць беларускую клавіятуру ці змяніць нешта ў праграме не выклікае пытанняў, у тым ліку і з з’яўленнем рэкламы, якую аутар артыкула за час выкарыстання дадатка пакуль што не ўбачыў.

Gboard

Вашай увазе прапанаваны дадатак Gboard – клавіятура, зробленая на базе лабараторыі Google. Гэтая праграма мае таксама раскладку на беларускай мове. Патрэбна толькі акрэсліць асноўныя перавагі Gboard.
Праграма знаходзіцца таксама ў Play Market, толькі ў рэзультатах пошуку па запыту “клавіятура” яна будзе знаходзіцца трохі ніжэй за Cheetah Keyboard. Увогуле, праграма ўсталёўваецца таксама, як і Cheetah Keyboard, і таксама на старонцы дадатку апісваюцца яе асаблівасці і перавагі, якія мы таксама можам акрэсліць, параўноўваючы з Cheetah Keyboard.
Па-першае (1) (пункты адзначаюцца на фота), колькасць спампаванняў у Gboard больш у параўнанні з Cheetah – 500 мільёнаў у параўнанні з 50 адпаведна. Па-другое, адсутнасць рэкламы. Аднак памер файла Gboard больш – 21 МБ ў параўнанні з 14 МБ Cheetah Keyboard (2). Пры гэтым, пры ўсталяванні праграма Gboard прад’яўляе значна менш патрабаванняў (3).

Усталяваўшы дадатак на смартфон і адкрыўшы яго, праграма стандартна будзе пакрокава патрабаваць усталяваць зрабіць асноўнай клавіятурай.

Пры выкананні апошняга, трэцяга, ёсць магчымасць адразу ўсталяваць беларскую мову, зайшоўшы по спасылцы “дадатковыя мовы”, па якой вы патрапіце ў налаштаванню. Для ўсталявання мовы заходзім у раздзел “Мовы”. У спісе моваў будзе патрэбная нам беларускай мова. Дарэчы пры ўсталяванні беларускай мовы таксама можна абраць рукапісны ўвод.

Цяпер неабходна праглядзець, як працуе дадатак. Можна ўбачыць пры наборы тэксту клавіятуру на беларускай мове. Для таго, каб пераключыць на патрэбную нам мову, нам трэба націснуць на “глобус”, размешчаны на клавіятуры. Для таго, каб убачыць, якія мовы ў нас ёсць, трэба затрымаць націск на “глобус”. Націснуўшы на кнопку “Google” на клавіятуры, таксама ёсць магчымасць перайсці ў Google Пошук, Google Перакладчык і іншыя функцыі. Клавіятуру на рукапісны ўвод вы таксама перамыкаеце пры дапамозе “глобуса”.

Абагульняючы апісанне праграмы, таксама можна сцвярджаць што яна даволі зручная ў выкарыстанні, і таксама мае шмат пераваг у параўнанні з першапачаткова разгледжанай праграмай Cheetah Keyboard, такіх як: адсутнасць рэкламы, значна большая аўдыторыя карыстальнікаў, рукапісны ўвод, хуткі доступ да перакладчыка, пошуку.

Kika Клавіятура

Яшчэ адна праграма, на якую варта звярнуць увагу зыходзячы з папулярнасці сярод карыстальнікаў Play Market – клавіятура Kika. Пры адкрыцці дадатку на тэлефоне мы адразу бачым вялікую колькасць спампаванняў, памер файлу, такі ж самы як і ў Gboard, наяўнасць рэкламы, высокія ўзроставыя абмежаванні, а таксама магчымасці праграмы, ў тым ліку і клавіятура на беларускай мове. Аднак, патрэбна таксама адзначыць большую ў параўнанні з Gboard колькасць патрабаванняў да тэлефона з боку самой праграмы, маецца на на ўвазе доступ да вашых даных.

Пасля ўсталявання праграма стандартна патрабуе ўсталяваць яе як асноўную на тэлефоне.

Далей нам патрэбна ўсталяваць беларускамоўную клавіятуру. Для гэтага нам патрэбна зайсці на галоўную старонку. Дарэчы, на ёй вы можаце ўбачыць розныя тэмы, якія, таксама як і ў Cheetah Keyboard, усталёўваюцца цераз Play Market. У налаштаваннях мы заходзім у меню “Мова”, дзе знаходзім і дадаем беларускую мову.

Цяпер, як і з усімі іншымі дадаткамі якія былі разгледжаныя намі вышэй, патрэбна разабраць, як працуе клавіятура на беларускай мове. Па-першае, калі вы ўпершыню пачынаеце з клавіятурай, вам паказваецца, як патрэбна пераключыць патрэбную нам мову. Увогуле, з працай клавіатуры не ўзнікае, толькі літара “ё”, таксама як і на ўсіх літарах на клавіятуры, пераключаецца цераз літару “е”, калі доўга яе трымаць.

Абагульняючы ўражанне ад таго, як праграма працуе, можна ўбачыць шмат падабенстваў з Cheetah Keyboard ў плане дызайну праграмы і таго, якія паслугі яна прапануе. Пры гэтым, сам дадатак не выклікае нараканні што датычыцца яго выкарыстання.

SwiftKey Keyboard

Яшчэ адзін папулярны клавіятурны дадатак, які мае беларускамоўную раскладку – SwiftKey Keyboard. Яго таксама вельмі лёгка знайсці ў рэзультатах пошуку клавіятуры. Мае вялікую колькасць спампаванняў, адсутнасць рэкламы, нізкія ўзроставыя абмежаванні.

Аднак, трэба заўважыць, апісанне праграмы – на ангельскай мове, з гэтым не будзе, калі вы ёй валодаеце. Дарэчы, у апісанні падаецца інфармацыя пра мовы, якія даступныя ў Swift Keyboard – іх больш чым 200. Таксама дадатак пры ўсталяванні мае шмат патрабаванняў.

Пры спампаванні праграмы, будзе яе стандартнае ўсталяванне як асноўнай на тэлефоне. Пры гэтым, дадатак будзе прапаноўваць вам увайсці цераз акаўнт Google або Microsoft, дзеля паляпшэння эфектыўнасці працы праграмы, і атрымання дадатковых функцыях. Вы маеце самі для сябе выбраць, увайсці ці не, але, як асабіста мне падаецца, гаворка ідзе ў першую чаргу пра дадатковы збор даных. Таму я націскаю на кнопку “Не зараз”.

Далей, калі вы ўпершыню выкарыстоўваеце клавіятуру, вам адразу прапаноўваецца ўсталяваць дадатковыя мовы. Калі вы раптам гэта прапусцілі, заходзьце ў праграму ў меню “Шматмоўная”. Патрэбна зайсці ў меню “Усе мовы”, знайсці там беларускую мову і ўсталяваць яе. Беларускамоўная клавіятура добра працуе, асобна прысутнічае літара “ё”. Ёсць адзін недахоп – пры націску на літары адбываецца вібрацыя, што, як на маю думку, ня вельмі зручна. Аднак у цэлым клавіатура добра працуе.

Але ёсць адно “але”. Пры ўсталяванні беларускай мовы патрэбна зайсці ў меню “Руская мова” і змяніць раскладку на звычайную “Рускую”. Бо калі вы пакінеце “Рускую кампактную”, будзе супольная руска-беларускай клавіятура, якой складана і ня вельмі зручна карыстацца.

Клавіятура даволі зручная, аднак трэба быць уважлівым з усталяваннем моваў.

Classic Keyboard

Яшчэ адна праграма вытворчасці Apps Technologies. Ніжэй будзе найбольш падрабязнае апісанне дадатку. Прысутнасць рэкламы, высокія ўзроставыя абмежаванні, аднак малы памер файлу, найменшы сярод іншых разгледжаных вышэй праграм, менш патрабаванняў да смартфона.

Далей, пасля ўсталявання – усё, як звычайна, патрэбна ўсталяваць раскладку як асноўную на тэлефон.

Далей, нам патрэбна адразу ўсталяваць беларускую раскладку. Клавіятура Classic мае асноўныя мовы, якія падтрымліваюцца дадаткам, і тыя, якія патрэбна дададткова ўсталёўваць цераз Play Market. Да іх адносіцца і беларуская мова. Прграма Belarusian language pack ўсталёўваецца як элемент Classic Keyboard, пры чым карыстацца клавіятурай можна як кірыліцай, так і лацінкай.

Далей паказваюцца перавагі праграмы, некаторыя з іх, будуць адлюстраваны ніжэй. Потым адбываецца пераход на галоўную старонку дадатку, дзе прадстаўлена галоўнае меню.

Пачынаючы працу з клавіятурай, відавочна што яна забірае шмат месца на экране, аднак, увогуле яна добра працуе.

Іншыя праграмы

Дадатак Go Keyboard ня мае раскладкі на беларускай мове, ёсць платная частка. Ёсць яшчэ адна праграма, якая карыстаецца папулярнасцю сярод карыстальнікаў – “Новая клавіятура 2018”

Аднак, пры ўсталяванні праграмы вынікае праблема з рэкламай – яна перашкаджае працы дадатку, рэклама з’яўляецца нават тады, калі праграма не працуе. Увогуле, клавіятурай немагчыма карыстацца.

Клавіятуры беларускіх распрацоўнікаў

Калі вы набіраеце ў пошукавай зоне “клавіятура на беларускай мове” альбо “беларуская клавіятура”, вы атрымоўваеце наступны рэзультат:

У дадзеным выпадку мы будзем разглядаць тыя праграмы, якія карыстаюцца папулярнасцю сярод карыстальнікаў зыходзячы з колькасці спампаванняў. Мы пачнем з moVa кампаніі Velcom. Увогуле, праблем са скачваннем не ўзнікае, ёсць вялікая колькасць патрабаванняў у плане збору інфармацыі.

Адкрыўшы праграму, патрэбна будзе набраць тэкст на беларускай мове, і выкарыстаць у SMS, Vk, Twitter, і г.д., значкі якіх знаходзяцца над клавіятуру. Націснуўшы на яе, вы аўтаматычна пяройдзеце на старонку ў сацыяльных сетках. У гэтай праграмы ёсць адзін недахоп: яна працуе ў апісаных вышэй сацыяльных сетках або SMS.

Яшчэ адна праграма, якую мы разгледзім: Belarusian Keyboard. Праграма мае невялікую колькасць спамванняў, але больш чым у іншых праграм падобнай тэматыкі ў Play Market. Апісанне дадатку – на ангельскай мове, што ня вельмі зручна для тых, хто ня ў поўнай меры валодае ангельскай, паказваецца наяўнасць рэкламы. З плюсаў – менш патрабаванняў да тэлефона.

Аднак, усталяваўшы праграму, узнікаюць праблемы. Па-першае, галоўнае меню – на ангельскай мове. Першыя два верхнія меню стандартна ўсталёўваюць клавіятуру як асноўную. Трэцяе – усталяваць фота-застаўку для клавіятуры. Далей – выбраць тэму для клавіятуры. Але галоўны мінус – усяго дзве мовы – ангельская і беларуская, і немагчымасць усталяваць трэцюю. Добра, калі вы карытаецеся ў паўсядзённым жыцці толькі імі дзвюма або адной з іх, аднак у нашым грамадскім жыцці, міжнародных зносінах, гэта будзе даволі праблематычна. І яшчэ – рэкламы, асабліва калі ты пераходзіш з аднаго элемента галоўнага меню ў іншы.

Вынік

Такім чынам, намі былі разгледжаныя асноўныя клавіятурныя раскладкі, якія прысутнічаюць у асноўным у Google Play Market. Як можна ўбачыць, ёсць розныя праграмы

, у кожнай ёсць свае плюсы і мінусы, з некаторымі праграмамі даволі цяжка працаваць. Але і варта адзначыць, што з’явілася шмат магчымасцяў для выкарыстання беларускай мовы, яе ўсталявання на тэлефоне, што паляпшае працу, дзейнасць у грамадскім прасторы.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *