Збіраемся 17 чэрвеня, а 12.50, каб пагутарыць пра стварэнне лагатыпаў. Робім акцэнт на лагатыпы грамадскіх праектаў і ініцыятыў. Разглядзем прыклады з жыцця Лічбавай Майстэрні і Фаланстэра.
Пра лагатыпы напісана гара кніг, але крэаціўнаму і творчаму працэсу немагчыма навуцца па кнігах. Гэта магчыма толькі на практыцы.
І толькі камунікацыя паміж дзвюма бакамі (дызайнерам і замоўцай) прыводзіць да рэальнага поспеху ў стварэнні як лагатыпа, так і ўвогуле любога элемента дызайна.
Мы прабяжымся як па ключавых пунктах, якія ўтвараюць добры лагатып, так і па пытаннях камунікацыі дзвюх бакоў і разглядзем прыклады.
Для каго
Запрашаюцца дызайнеры і прадстаўнікі ініцыятыў, перад якімі стаіць задача стварэння лагатыпа, ці змена старога лога на новый.
План сустрэчы
- З чаго павінен складацца добры лагатып: формы, колеры, шрыфты.
- Працэсс ад прыдумвання да рэалізаці.
- Гісторыі стварэння лагатыпаў: Doika, Лічбавая Майстэрня, Куток Раварыста, Мапа грамадскіх ініцыятыў, Гік-Лаўка.
- Кансультацыя і каментары да вашых лагатыў.
Дата: 17 чэрвеня
Пачатак: 12:50
Працягласць: 2 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).
Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by. Інфармацыйным пaртнер – dev.by
Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.
Даведка:
Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.
А вось прэзентацыя з майстар-класа. Там шмат прыкладаў і добрых пытанняў для дызайнера лагатыпаў https://www.slideshare.net/zabej/ss-113094987