7 ліпеня. Сустрэча гік-камміт_. Боты для НДА. Аўтаматызуем руціну

Апублікавана

by — Posted in geek commit, мерапрыемствы

Як вядома, руціна мала каму падабаецца. Больш затое, яна адцягвае ад творчых задач і ад выканання непасрэдных функцый грамадскіх арганізацый. Што рабіць? 

Аўтаматызаваць!

Падчас сустрэчы мы, каманда Лічбавай майстэрні, будзем дзяліцца досведам і абмяркоўваць сітуацыі, дзе неабходна аўтаматызацыя з акцэнтам на патрэбы грамадскіх арганізацый і актывістаў.

Для каго: актывістаў, супрацоўнікаў грамадскіх арганізацый, якія адчуваюць неабходнасць арганізаваць інфармацыю і зменшыць руцінныя дзеянні пры яе апрацоўцы праз стандартныя і даступныя сэрвісы.

На гэты раз мы будзем кранацца, і тэорыі, і практыкі.

План сустрэчы:

  1. Што такое боты і дзе іх знайсці.
  2. Разглядаем тыповыя сітуацыі, дзе мэтазгодна выкарыстаць бота (апрацоўка анкет, постынг у сац.сетках, стварэнне картак-задач, падзей у календары, інфармаванне карыстальнікаў, і інш).
  3. Якія боты працуюць у Фаланстэры і колькі іх.
  4. Як наладзіць сабе бота. Разглядаем тры прыклады.

Для большай уключанасці ў мітап мы раім узяць ноўтбук, а таксама валодаць якімі-небудзь з пералічаных сэрвісаў: facebook, mailchimp, google docs, slack, trello, zapier, але для атрымання ўраджання і азнаямлення з магчымасямі яны неабавязковыя.

Дата: 7 ліпеня
Пачатак: 10:50
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

ps

выявы ўзяты з iconfinder.com

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *