Як стварыць сапраўдны вікіпедыйны артыкул

Апублікавана

by — Posted in магчымасці, эксперыменты

На сённяшні момант Вікіпедыя з’яўляецца найбуйнешай худкадаступнай адкрытай электроннай энцыклапедыяй. К адным з галоўных перавагаў Вікіпедыі можна аднесці яе шматмоўнасць, а таксама магчымасць кожнага з карыстальніка стварыць або змяніць нейкі матэрыял, артыкул, пры чым з апошнім не ўзнікае ніякіх праблем.

Аднак, калі паглядзець на колькасць вікіпедыйных артыкулаў на беларускай мове ў параўнанні з іншымі мовамі, зразумела, што, па-першае, адчуваеццца іх нестача, а па-другое, ёсць патрэба ў  іх напісанні.

Чаму гэта патрэбна? Па-першае, для папулярызацыі беларускай мовы ўвогуле, а таксама для стварэння ўнікальнага вікіпедыйнага матэрыла, характэрнага як для беларускага сегмента, так і для тых з’яваў, аб’ектаў, якія не былі прадстаўлены ў іншых мовах, хаця б у меншай іх частцы.

Для прыкладу, асноўная тэматыка, якая аб’ядноўвае Falanster – лічбвавыя тэхналогіі. У беларускай мове ёсць цэлы раздзел, аднак, параўнанне з колькасцю артыкулаў па той жа самай тэме гаворыць за сябе.

Аднак, мэта дадзенага артыкула не ў тым, як напісаць як мага больш артыкулаў і канкураваць з аўтарамі артыкулаў на іншых мовах, а ў тым, як напісаць арыгінальны, змястоўны артыкул на беларускай мове. Гэта дапаможа як грамадскім арганізацыям, IT-валанцёрам, так і тым людзям, якія ўвогуле працуюць в галіне лычбавых тэхналогій ці іншых сферах.

Як напісаць лёгка і інфрматыўна

Перш за ўсё, патрэбна адзначыць, што магчымасці Вікіпедыі напісаць артыкул нават без рэестрацыі. Увогуле, з чаго пачынаецца напісанне артыкулаў мы можам убачыць на галоўнай старонцы і абраць для сабе самі, ці патрэбна нам рэестрацыя, ці не.

Увогуле, на маю думку, існуюць два асноўных падыхода да таго, як якасна напісаць артыкул. Першае, гэта калі мы можам проста зрабіць артыкул на аснове вікіпедыйных артыкулаў па той жа тэматыцы, толькі на іншай мове, іншымі словамі – проста скапіраваць аналагічны іншамоўны артыкул. Вікіпедыя як шматмоўная энцыклапедыя мае прыклады падобнага роду артыкулаў. Такасама і мы, можам узяць артыкул пра, напрыклад, спелчэкер, на рускай ці іншай мове і перавесці яго на беларускую.

Гэты спосаб можна абазначыць як лёгкі ў плане напісання артыкула, але яго не заўсёды можна аднесці да надзейных, ці нават інфарматыўных. Даставернасць артыкула вызначаецца ў першую чаргу абгрунтаванасцю выкарыстання тых ці іншых крыніц. Імі могуць быць ад спасылак на розныя інтэрнэт-рэсурсы да навуковых прац, манаграфій, энцыклапедый. У выпадку з ужо прыведзеным раней артыкулам пра сістэму праверкі арфаграфіі спасылак фактычна няма.

Аднак гэта зусім не значыць, што выкарыстоўваць аналагічныя іншамоўныя артыкулы не патрэбна. Часта яна таксама маюць больш пашыраную і даставерную інфармацыю, шмат крыніц, проста трэба разумець, што вікіпедыю ствараюць такія ж самыя энтузіясты, як і мы, іх думка можа таксама быць суб’ектыўнай ці непацверджанай.

Другі спосаб – стварэнне ўласнага ўнікальнага вікіпедыйнага матэрыяла на аснове выкарыстання розных навуковых крыніц. Гэты спосаб можна назваць менш лёгкім і больш энергазатратным, аднак пры гетым ён больш інфарматыўны, змястоўны. Сутнасць яго ў выкарыстанні розных сборніках навуковых матэрыялаў, манаграфій, кніг, навуковых прац. Крыніцы могуь быць розныя: гэта і Sourceforge, дзе ёсць таксама апісанне і прынцып дзеяння той ці іншай праграмы, і больш навуковыя крыніцы такія як: Google Акадэмія, Кіберленінка, e-library, Беларуская лічбавая бібліятэка, прыклады змястоўных іншамоўных артыкулаў Вікіпедыі.

Пры гэтым, менавіта найбольшую змястоўнасць, інфарматыўнасць вікіпедыйнага артыкула, і, адпаведна, давер чытачоў будзе выклікаць непасрэднае адлюстраванне глыбіннага вывучэння тэматыкі артыкула самім аўтарам, вопыту сутыкнення аўтара са з’явай, праблематыкай артыкула. Напрыклад, калі аўтар піша артыкул пра праграму пераверкі арфаграфіі, ён можа дэтальна распавесці пра прынцыпы яе функцыянавання, як яна ўсталёўваецца. Такім чынам, гаворка таксама можа ісці і аб напісанні артыкула на аснове абазнанасці аўтара па данай тэме, асабліва калі гаворка йдзе пра тыя рэчы, якія могуць і не быць прадстаўлены дастатковай колькасцю пісьмовых крыніц.

Аб чым пісаць (тэматыка)?

Перад тым, як вызначыцца з тэматыкай вашага артыкула, патрэбна пераканацца, наколькі вашыя веды і магчымасці адпавядаюць таму, аб чым вы збіраецеся напісаць. Напісанне артыкула ў Вікіпедыі гэта ў пэўнай меры і адказнаць перад чытачамі, наколькі прафесійным і даставерным з’яўляецца тэкст артыкула.

Далей, патрэбна вызначыцца, якая тэматыка ў беларускай Вікіпедыі з’яўляецца дэфіцытнай па колькасці артыкулаў. Пэўная рэч, артыкулы могуць быць напісаныя з агляду на інтарэсы патэнцыйных аўтараў. Напрыклад, напісанне артыкулаў можна звязаць з дзейнасцю лічбавай майстэрні. Перайшоўшы ў раздзел “лічбавыя тэхналогіі” мы можам убачыць, якія артыкулы ўжо прысутнічаюць.

Ідэі для напісання артыкулаў даннай тэматыкі могуць быць розныя: пав’язаныя з вашай актуальнай патрэбай, альбо, напрыклад, пав’язаная з тэмамі, якія раўглядаюцца ў блогу лічбавай майстэрні. Напрыклад, аўтара даных строк зацікавіў артыкулі-інтэрв’ю Аляксей Кірпічэнкаў: «Мне падабаецца вывучаць розныя тэхналогіі адразу праз кодынг». Спачатку мне было незразумела, што ўвогуле ўяўляе з сябе паняцце “Кодынг”. Артыкул па дадзенай тэме ў беларускай вікіпедыі адсутнічае, артыкулы прысутнічаюць у рускай і украінскай Вікіпедыі ў невялікім аб’ёме. Дарэчы, гэтыя два артыкула з’ўляюцца прыкладамі таго, як артыкул з адной мовы капіюецца ў артыкул другой.

Гэта быў паказаны просты прыклад таго, якую тэму можна абраць для напісання. Раней ўжо было таксама згадана пра нестачу артыкулаў у залежнасці ад катэгорыі. Тут патрэбна глядзець па тэмам беларускай Вікіпедыі. Напрыклад, тэма “Прырода”. Найбольш актуальныя тэмы для напісання таксама могуць падказаць вам супольнасць беларускіх вікіпедыстаў. Згодна са слоў іх непасрэдных удзельнікаў, Ігара Дароніна, Вольгі Сітнік, Максіма Лепушэнкі, найбольшую колькасць артыкулаў не хапае па тэмам, дакладныя і тэхнічныя навукі. Таксама вікіпедысты гаворать пра важнасць арфаграфіі, пісьменнасці ўвогуле, асабліва ў артыкулах па тэме “Фізіка”, дзе патрэбны дакладны пераклад. Увогуле, актуальныя для напісання тэмы прысутнічаюць у самой Вікіпедыі, пункце “Вельмі патрэбныя старонкі”.

Прыклады

Прыклады якасных з пункту гледжання інфарматыўнасці вікіпедыйных артыкулаў можна знайсці і ў катэгорыі “лічбавыя тэхналогіі”. Артыкулы адзначаюцца сваёй інфарматыўнасцю і абгрунтаванасцю, ілюстранаванасцю. Напрыклад, артыкулы пра амерыканскага вытворца інтэграванай электронікі AMD, а таксама спіс мікрапрацэсараў, выпушчаных гэтай кампаніяй.

Аднак калі гаварыць пра прыклады напісання ўласнага вікіпедыйнага артыкула, аўтар даных строк можа прывесці прыклад уласнага напісання вікіпедыйнага артыкула, на беларускай мове. Тэма не пав’язная з лічбавымі тэхналогіямі, але даволі цікавая для аўтара – сацыяльныя ўстаноўкі, з разраду псіхалагічнай тэматыкі.

Як бачна з фота, Вікіпедыя мае свой тэкставы рэдактар, пры чым у дзвюх фарматах: візуальнае рэдагаванне і рэдагаванне вікітэксту. На маю думку, напісанне ў візуальным фармаце больш зручнае, яно мае больш магчымасцяў. Пры заканчэнні напісання артыкула ў візуальным фармаце ў правым верхнім куце ёсць кнопка “Запісаць артыкул”, пасля напісання па той жа конпцы – “Запісаць змены…”. Таксама рэкамендую зарэестравацца ў Вікіпедыі, гэта займае не больш хвіліны, і дае больш магчымасцяў, пры параўнанні напісання артыкула без рэгістрацыі. Праверыць тэкст на наяўнасць арфаграфічных памылак можна пры дапамозе сістэмы праверкі арфаграфіі. Артыкул мае такі выгляд.

Вынік альбо ці дасяглі мы мэты?

Пытанне таго, наколькі дасяглі мы сваёй мэты, напісаўшы артыкул пра ўмовы напісання якаснага, змястоўнага і інфарматыўнага артыкула, у першую чаргу залежыць ад таго, наколькі можа дапамагчы вам дадзены артыкул, наколькі якасна ён быў напісаны аўтарам у залежнасці ад таго, якія тэмы былі паднятыя, якія – не, ці былі дасканала апісаны разгледжаныя вышэй пытанні. Асабіста для мяне як для аўтара свайго першага вікіпедыйнага артыкула не было складаным напісаць яго. Я лічу і спадзяюся, што гэта нескладана будзе і для ўсіх астатніх, хто збіраецца пісаць артыкулы ў Вікіпедыі на беларускай мове.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *