Каманда распрацоўшчыкаў Лічбавай майстэрні стварыла адкрытае рашэнне – модуль для працы з прыёмам і кантролем ахвяраванняў на сайце арганізацый.
Модуль Doika – опэнсорснае і бясплатнае рашэнне, якое могуць выкарыстоўваць усе ахвочыя арганізацыі і паставіць самайстойна сабе на сайт.
Для большай папулярызацыі магчымасці і ўстойлівасці на пачатку мы гатовы суправаджаць пяць першых арганізацый бясплатна, якія плануюць і гатовы пачаць выкарыстанне модуля ўжо ў канцы лета.
Астатнім арганізацыям мы таксама будзем прадастаўляць кансультацыі па меры наступлення чаргі, у залежнасці ад магчымасцяў.
Для таго, каб мы разумелі вашу ступень гатоўнасці, неабходна запоўніць анкету і пакінуць кантакты, каб мы маглі найбольш хутка пачаць працу.
Збор анкет на пілот ажыццяўляем да 30 ліпеня.
А лагатып і назву не плануецца перагледзець? Хто пагодзіцца ахвяраваць грошы, калі яму ў вочы кажуць: “мы вас доім” ? Вы сур’ёзна?
Прывітанне, Алеся,
Дзякуй за пытанне. Але мы не бачым праблемы ў тым, што ёсць такая назва і такі лагатып. Мала таго, ён нас натхняе працаваць і прыцягваць новых валанцёраў да справы.
Тут трохі дэталяў да вытокаў назвы.
Нядаўна быў на вёсцы ў знаёмых, даіў карову Зязюлю. Вельмі інтымны працэс дарэчы. Калі карову не падоіш ёй балюча, дарэчы даіць таксама не з лёгкіх. Але…
Вядома, вынік дойкі – гэта малако. Малако дае жыццё і моц, жывіць развіццё кожнага. Камандзе Doika важна змяніць адносіны не толькі да таго, што грамадства, дапамагаючы, робіць добра сабе, але і саміх грамадскіх арганізацый, якія доўгі час не залежылі ад грамадства (свайго кола падтрымкі).
Назва Doika і лога – індыкатары трансфармацыі разумення важных адносінаў у грамадстве і набліжэння да каранёў. У Doika ёсць дзеяслоў Do – рабіць. Наогул, мы пілоцілі модуль, і наша аўдыторыя прыняла назву*.
Калі захочаце больш расповяда, я расшару вам спасылку з разгорнутым апісаннем у блогу. Мы таксама зараз робім прома відэа каб лепей паказаць нашу пазіцыю.
*Калі зусім турбуецеся. Рашэнне опен сорснае яго выгляд можна змяняць. Але назва праекта і лога такім застанецца=)
Дзякуй за адказ, Міхаіл. Выдатна, што за гэтым схавалася такая канцэпцыя, добра, што будзеце даносіць яе да карыстальнікаў. Без гэтага нельга. Цікава пачытаць тое разгорнутае апісанне, бо пытанні ў мяне яшчэ застаюцца. Пра даенне каровы ведаю, досвед таксама маю)
Алеся, Трымайце больш разгорнутае апісанне. Асноўнае вам выклаў вышэй: https://blog.falanster.by/2018/07/22/doika-name-origin-story/