Новыя задачы ад Лічбавай майстэрні. Ліпень 2018

Апублікавана

by — Posted in дайджэсты

У ліпеньскім дайджэсту раскажам пра актуальныя задачы для валанцёраў: пазбавіць інжэнераў ад руціннай працы, зрабіць сайт для пякарні, аудыёмапу. Маем задачы на розны густ і магчымасці.

Сайт для праваабарончай арганізацыі

Human Constanta — праваабарончая арганізацыя, якая займаецца пытаннямі цыфравых правоў чалавека ў інфармацыйным грамадстве, дапамагае уцекачам, праводзіць адукацыйны мерапрыемствы. Зараз стаіць задача зрабіць новы сайт.

Трэба дапамагчы сфармуляваць задачу, як будзе выглядаць сайт, на якім двіжку будзе працавацт, зрабіць структуру і прадумаць інтэрфейс. Неабходна будзе перанесці ўсю інфармацыю з былога сайта і расказаць, як карыстацца новым.

Каго шукаюць?

Дызайнера, верстальшчыка, продакт-менэджэра.

Узнагарода для валанцёра

Ліст падзякі, бутэлька чаго-небудзь, калектыўнае сэлфі, узгадванне на сайце або у сацсетках, невялікі грашовы падарунак.

Сучасны сайт Human Constanta.
Сучасны сайт Human Constanta.

Зрабіць мапу з магчымасцю слухаць аўдыё

Ёсць ідэя зрабіць сайт, які ўяўляе сабой мапу Беларусі, на якой пазначаны розныя населеныя пункты. Пры навядзеньні на гарады і вескі карыстальнік можа ўбачыць аўдыёматэрыялы, запісаныя ў гэтым месцы і паслухаць іх.

Каго шукаюць?

Патрабуецца вэб-дызайнер. Валанцёр-праграміст ужо займаецца сайтам.

Узнагарода для валанцёра

Ліст падзякі, нейкі ласунак, узгадванне на сайце або ў сацсетках.

Сайт для сацыяльный пякарні

«Добрае печыва» — сацыяльная пякарня, якая будзе даваць магчымасць працаваць і зарабляць людзям з ментальнай інваліднасцю. Патрэбна зрабіць сайт, каб прымаць заказы анлайн.

Каго шукаюць?

Праграміста-верстальшчка. Дызайн, дамен, хостынг маюць.

Узнагарода для валанцёра

Калектыўнае сэлфі, сувенір, узгадванне на сайце або ў сацсетках.

Лагатып пякарні «Добрае печыва».
Лагатып пякарні «Добрае печыва».

Аўтаматызацыя працоўнага месца інжынера

Гэты таск парадаваў бы прафесара Марці.

Трэба распрацаваць праграмнае забеспячэнне для аўтаномнага функцыянавання працоўнага месца інжынера па ахове працы. Гэта дапаможа многім інжынерам сістэматызаваць інфармацыю, арганізаваць яе ўлік і павысіць прадукцыйнасць працы.


Узнагарода для валанцёра

Бязмежная ўдзячнасць інжынераў па ахове працы, а таксама ліст падзякі, узгадванне на сайце або ў сацсетках.

Стварэнне інфармацыйнай старонкі

Праект «Альфа і Амега» — сацыяльная ініцыятыва, якая аб’ядноўвае актыўную моладзь і асьвятляе праблемы ў грамадстве праз адукацыю. Патрэбна стварыць старонку ў сеціве для фінансавай дапамогі маці Ільлі Валавіка, антыфашыста, асуджанага за свае погляды на 10 гадоў

 У Ільлі на волі засталася жонка і немаўля. Не так даўно ў яго загінуў бацька, і зараз ягоная маці знаходзіцца ў надзвычай складаным становішчы, не маючы магчымасьці аплаціць адваката і з цяжкасьцю зьбіраючы пасылкі ў турму. Таму лічым неабходным стварыць рэсурс з рахункам для прамой дапамогі.

Каго шукаюць?

Праграміста.

Узнагарода для валанцёра

Будзем шчыра ўдзячныя: ласунак, бутэлька чаго-небудзь, калектыўнае сэлфі, сувенір, узгадванне на сайце або ў сацсетках.

Бонус

А яшчэ ў нас ёсць малодшы тэстыроўшчык, які будзе рады далучыцца да любога праекту і знайсці самыя невідавочныя багі.

Пішы нам па ўсім заяўкам, будзем рады паразмаўляць — falanster.by @ gmail.com або запаўняй анкету айці-валанцёра.

Будзьма з намі! Будзьма лепей за нас!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Марыя Барысёнак
Пішу для Лічбавай майстэрні, працую з НДА, люблю гікаўскія штукі, валодаю HTML/CSS.

Адна думка пра “Новыя задачы ад Лічбавай майстэрні. Ліпень 2018

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *