Інтэрнэт-прастора для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Частка першая. Агляд камп’ютара

Апублікавана

by — Posted in магчымасці, прылады і вэбсэрвісы

Дадзены артыкул прысвечаны тэме таго, якім чынам функцыі інтэрнэт-прастору дазваляюць  людзям, якія маюць пэўныя фізічныя і псіхічныя абмежаванні, арыентавацца ў вэб-прасторы, мець магчамасць стаць паўнапраўнай часткай гэтай супольнасці, іншымі словамі, палегчыць ўмовы існавання дадзенай катэгорыі людзей, іх жыццё ўвогуле.

Аднак, перш за ўсё хацелася б пачаць са статыстычных даных. Па дадзеных міністэрства сацыяльнай палітыкі і сацыльнай абароны Беларусі, пенсію па інваліднасці атрымоўваюць 565 920 чалавек. Гэта прыблізна 6,6 % сярод дарослага насельніцтва, 1,5 % сярод дзяцей.

На маю думку, даныя гавораць самі за сябе. Існуе цэлая катэгорыя людзей, якім патрэбна дапамога ў сферы авалодвання інтэрнэту, адаптацыі іх у гэтым асяроддзі, дапамагчы ім у адчуванні сабе як яго часткі, магчымасці прынесці карысць у гэтую сферу грамадскага жыцця

Артыкул раскрые агульнае становішча праблем, з якімі сутыкаюцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі пры пошуку інфармацыі ў інтэрнэце, магчымасцяў інтэрнэт-браўзераў, асобных інтэрнэт-сайтаў. У залежнасці ад вынікаў, гэта можа стварыць попыт для працы грамадскіх актывістаў, айці-валанцёраў, увогуле для спецыялістаў у сферы стварэнні тых ці іншых праграм для стварэння неабходных умоў карыстання іх праектамі людзьмі з пэўнымі абмежаваннямі.

Катэгорыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Перш за ўсё, патрэбна вызначыцца з тымі групамі людзей, якія патрабуюць дапамогі ў залежнасці ад таго, якія яны маюць абмежаванні, а таксама рэальных магчымасцяў інтэрнэту, якія дазваляюць знізіць эфект даных абмежаванняў. У асноўным мы будзем разглядаць з вамі магчымасці для людзей з абмежаваннямі зроку, слыху, апорна-рухальнага апарата. Пры гэтым, ўзяўшы за асновы гэтыя катэгорыі, мы можам прааналізаваць, якімі опенсорснымі рашэннямі Інтэрнэт-прастора валодае ўвогуле.

Увогуле, калі казаць пра казаць пра катэгарызацыю людзей з абмежаваннямі зыходзячы з юрыдычнага пункту гледжання – заканадаўства нашай краіны, катэгорыі абмежаванняў, ці інваліднасці, вызначаюцца ў залежнасці ад ступені цяжкасці тых ці іншых траўмаў, дэфектаў.

Так, напрыклад, падставай для вызначэння I групы інваліднасці з’яўляецца залежнасць ад пастаяннай рэгулярнай дапамогі іншых асоб з прычыны рэзка выяўленага абмежавання жыццядзейнасці, абумоўленага захворваннямі, наступствамі траўмаў, цяжкімі камбінаванымі анатамічнымі дэфектамі і які прыводзіць да сацыяльнай недастатковасці. Для вызначэння II групы інваліднасці з’яўляецца значна выяўленае абмежаванне жыццядзейнасці, для вызначэння III групы – умеранае абмежаванне жыццядзейнасці.

Для больш падрабязнага вывучэння дадзеных катэгорый можна азнаёміцца з тэкстам адпаведнай пастановы. Азнаямленне з дадзенымі катэгорыямі можа дапамагчы вызначыцца для распрацоўнікаў сайтаў ці праграм з тымі магчымасцямі, якія яны могуць прадугледзіць да той ці іншай катэгорыі людзей з рознага роду абмежаваннямі.

Магчымасці асобнага камп’ютара

Першая праблема, з якой сутыкаюцца людзі з абмежаваннямі – знайсці неабходную інфармацыю ў камп’ютары, інтэрнэце. Увогуле, існуюць рознага роду прылады, якія замяняюць чалавеку звычайную клавіятуру, ці камп’ютарную мыш. Калі казаць пра функцыі звычайнага камп’ютара, мы зможам знайсці іх у меню Пуск. Там ёсць асобная катэгорыя “Спецыяльныя магчымасці”.

Праграма “Апазнаванне мовы” дазваляе чалавеку даваць розныя галасавыя каманды, уводзіць тэкст. Аднак для гэтага патрэбна мець мікрафон, пасля чаго абраць патрэбную сістэму распазнання мовы.

Экранная клавіятура (малюнак 1) мае тыя ж самы клавішы, што і звычайныя, размешчаныя на камп’ютары, якія можна выбіраць пры дапамозе камп’ютарнай мышы ці іншай прылады. Таксама існуе экранная лупа (2, 3), якая дазваляе павялічыць памер таго ці іншага аб’екта на экране, а таксама “рухацца” па экрану.

Экранны дыктар (4) мае выгляд своеасаблівага каментатара дзеянняў карыстальніка. Як вы можаце заўважыць, блакітным колерам выдзелены ярлык Google Chrome – у гэты час дыктар каментуе назву праграмы, інфармацыю пра яе. Увогуле каментуецца кожнае дзеянне карыстальніка.

Пры ўмовах адаптацыі магчымасцяў камп’ютара пад канкрэтныя патрэбы чалавека цераз панэль кіравання, тыя ж самыя разгледжаныя функцыі мы можам ўсталяваць ў акне “Аптымізацыя выявы на экране” катэгорыі “Спецыяльныя магчымасці”.

У акне “Рэкамендаваныя Windows параметры” патрэбна будзе прайсці штосьці накшталт апытальніка, у залежнасці ад рэзультатаў якіх будуць рэкамендаваныя параметры, якія могуць палепшыць працу з камп’ютарам.

Праграмы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

На дадзены існуюць розныя праграмы, якія дазваляюць кіраваць камп’ютарам без дапамогі рук, голасу, ці пры дапамозе простых рухаў галавой. Увогуле, існуюць цэлы спектр праграм, якія можна ўсталяваць зыходзячы са зручнасці яе для чалавека.

Часцей за ўсё, яна патрабуе наяўнасці вэб-камеры альбо спецыяльных прылад, асабліва калі мова ідзе пра праграмы, дзе кіраваць патрэбна пры дапамозе галавы, як, напрыклад, SmartNAV 4.

Ёсць праграмы для кіравання камп’ютарам пры дапамозе голасу. Напрыклад, Typle. Я ўсталяваў яе на камп’ютар. Так, сапраўды, пры дапамозе яе можна можна запусціць любую праграму, дакумент або старонку ў інтэрнэце выкарыстоўваючы толькі ваш уласны голас. Аднак, узнікае адна складнасць – для запісу каманды патрэбна рабіць пісьмовы ўвод, такім чынам, карыстацца рукамі ўсё ж давядзецца, што можа быць складаным для тых, хто мае з гэтым праблемы.

Для праграмы Laitis, якую я таксама ўсталяваў, патрэбныя асаблівыя ўмовы, першае з якіх – усталяваны мікрафон на камп’ютары, а таксама расшырэнні для браўзераў:

Таксама, ёсць такое паняцце, як экранная мышка. Яе можна выкарыстоўваць, калі ўзнікаюць складнасці з працай звычайнай мышкі. Прыклад – такая праграма, як ClickAid, з якой можна працаваць пры дапамозе клавіятуры. Але, зноў ж такі патрэбна выкарыстоўваць працу рук.

Дарэчы, на ўласным вопыце пераканаўся, што, пры запампаванні даных праграм часта ўзнікаюць праблемы з тым, што сістэма бяспекі блакіруе праграмы, цераз наяўнасць вірусаў, таму патрэбна быць асцярожным у гэтым плане.

Мяркуючы з разгледжанага,існуюць розныя камп’ютарныя праграмы якія могуць палегчыць працу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, але яны, што патрэбна заўважыць таксама патрабуюць дадатковых прылад.

Частка другая

Спасылка на фота

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

2 думак пра “Інтэрнэт-прастора для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Частка першая. Агляд камп’ютара

  1. Мне падаецца, цікава б было па такіх тэмах апытваць саміх людзей, для якіх яны робяцца.

    Узгадала таксама гісторыю, пра хлопца-вікіпедыста з Башкірыі, здаецца, з якім я і іншыя валанцёры у Фаланстэры пазнаеміліся праз скайп падчас Вікіфікацыі. Асабіста перапісвалася з нім, ен нават бел мову ведаў, пісаў некаторыя артыкулы нават, быў даволі актыўны ў некалькіх Вікіпедыях. А потым праз пару год прыехаў у Беларусь. І апынулася, што ён – сляпы. Значыць, техніка такі спрыяе збліжэнню людзей з рознымі магчымасцямі, пры жаданні:)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *