Шрыфт Awesome альбо “закат Еўропы”

Апублікавана

by — Posted in эксперыменты

Сістэма графічных іконак шрыфта Awesome на вашым сайце (дадатку) як сродак перадачы базавай інфармацыі і кіравання паводзінамі юзараў.

З таго часу як вынайшлі кнігадрукаванне, пачалі з’яўляцца шрыфты (гарнітуры, наборы літар у адным стылі) для таго, каб спачатку зрабіць тэкст лепш чытальным. Далей і далей шрыфты развіваліся і мелі ўжо свой характар… І перадавалі ўжо не толькі і не столькі інфармацыію, ім напісаную, але і светапогляд на тую інфармацыю.

Зараз мы назіраем цікавую ўніфікацыю штодзённых знакаў і сэнсаў у выглядзе іконак шрыфта.

Новы светапогляд проста Awesome!

Калі я сутыкнулася амаль упершыню з гэтым англійскім словам, гэта адбылося ў 2013 сярод маладых еўрапейскіх піратаў, яно мяне дзіка раздражняла. Кожнаму свайму сябру яны як адзін казалі “You are awesome!”. І ўсміхаліся. Ні з кім з піратаў я не сябравала, таму, пэўна, і раздражнялася:)

Пірацкі лагер. Касэль. 2015. Фота: Лукас Марціні

Першая мая рэакцыя на выкарыстанне шрыфта была (як звычайна мая рэакцыя кансерватара на паспрабаваць штосьці папулярнае першы раз) адмоўная! Уніфікацыя не для мяне! Я іконкі малявала ў CorelDraw 13, калі ў хіпстэраў яшчэ барада не расла.

Іконкі сац.сетак сайта Фаланстэра (маляваліся ў 2012-2014 гадах).

Таму не дзіва, што мае іконкі не ўсе “прачыталі”, а значыць, не клікалі па іх.

У інтэрнэт асяроддзі апынулася важным мець знакі і арыентыры панятныя ўсім (не ўсім, вядома, а большасці). А большасць, як мы ведаем, не творчая, інэртная і бла-бла. Дык сёння тая меншасць, што малюе іконкі Awesome для большасці, стварае светапогляд апошніх. Паміж іншым. Нервова грызу пазногці.

На заметку ініцыятывам

Калі вы жадаеце дагрукацца да людзей, карыстайце мову (візуальную), на якой яны “гавораць”. Сёння гэта шрыфт Awesome*. Тут ад стрэлак, іконак сацыяльных сетак, смайлікаў да дарожных знакаў і класічных мемаў.

*Ёсць іншыя наборы іконак, але Awesome апынуўся больш нахабным і пакрыў шмат сфераў чалавечага жыцця.

Як мы на лэндынгу Лічбавай Майстэрні выкарыстоўваем іконкі Awesome.

..і дызайнерам

Free іконкі – распаўсюджваюцца пад свабоднай ліцэнзіяй CC BY. Pro іконкі – несвабодныя і ідуць за дадатковую плату. (Пры жаданні рысунак іконкі можна перарысаваць. На адзін нескладаны сыйдзе прыкладна 3-10 хвілін у профі). Таксама кожны рысунак, як літары, вектарны. Значыць, можа быць бясконца маштабаваны.

Скрын з сайта шрыфта. Мне зручна капіпасціць іконкі з гэтай старонкі.

Ладна, смайлік. А вось чалавек з галавой птушкі…?!!

“Awesome” з’ява не першая ў гісторыі. Прынамсі цікавы прыклад з гісторыі Старажытнага свету. Егіпет.

Малюнкі ў грабніцах фараонаў мелі ўніфікаваны выгляд, значылі дакладныя рэчы, з’явы, канструкцыі, абстракцыі. Адназначна ўспрымаліся тагачаснымі людзьмі. Егіпетскія іерогліфы як вышэйшая кропка, дасканалая, замкнутая сістэма каштоўнасцяў, кульмінацыя цывілізацыі. Надрэз, праекцыя, скрыншот. Дзіка прывабная візуальна, як па мне.

Вікі Сховішча. User: Asta. Грамадскі набытак.

Ці блізкі “канец гісторыі”**?

У 1918 годзе выйшла кніга Освальда Шпэнглера “Закат Еўропы”, у якой аўтар апісвае этапы развіцця цывілізацый: кожная перажывае дзяцінства, юнацтва, даросласць, і, нарэшце, старасць… На яго думку, Еўропу бліжэйшым часам чакае заняпад на фоне юных народаў і замежных захопнікаў.

Але не будзем упадаць у паніку. Круглая Зямля паказвае нам, што Захад у адным месцы – гэта Усход у іншым. Цывілізацыі смяняюць адна адну. (Мо беларусы – гэта юны айці-этнас***?!). Глыбокая рэфлексія дапаможа нам асэнсаваць “уніфікацыю” як з’яву з плюсамі і мінусамі.

Прыклады плюсаў:

  • Сістэма дарожных знакаў. (Пара ўжо пайсці вучыцца на правы:)
  • Лічбы. Што толькі матэматыкі не выконваюць арабскімі лічбамі. Камасутра зайздросціць!
  • Прыводзьце прыклады ўдалых і неўдалых уніфікацый, якія ведаеце вы ў каментарах.

Знакі – гэта толькі адлюстраванне каштоўнасцяў. Будзьма ствараць новыя! А можна і з камандай Лічбавай Майстэрні.

** А гэты выраз з кнігі Фрэсіса Фукуямы “Канец гісторыі і апошні чалавек” (1992), у якой выказана думка, што ліберальная палітыка захада з’яўляецца канчатковай кропкай сацыякультурнай эвалюцыі грамадства.

*** А пра этнасы і іх “жыццё” раю пачытаць Льва Гумілёва “Этнагінез і біясфера зямлі” (1989). Ідэю Гумілёва пра “пасіянарнасць” – здольнасць рабіць надзвычайныя ўчынкі ахвяруючы сваім жыццём дзеля звышідэі – мы актыўна практыкуем у Фаланстэры.

На вокладках фота Cхода Маладых Піратаў Еўропы ў 2014 годзе.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

4 думак пра “Шрыфт Awesome альбо “закат Еўропы”

  1. Наконт “свадобнасці” шрыфта. Па сутнасці ў шрыфце осам спрошчана адлюсраваны папулярныя “мемы”, таму факт мадыфікацыі менавіта мема са шрыфта складана даказаць. Таксама ёсць дзясяткі калекцый іконак з гэтымі мемамі таксама, з невялікімі адрозненнямі. Таму тут пераймацца не трэба. Вядома, што па лені чалавечай праз нейкія час можам думаць, што эмоцыі і знакі гэтыя – выдумалі стваральнікі шрыфта осам. Але гэта выклік іншым творчым людзям 😉

    1. Згодна з думкай, што самі мемы, ідэі малюнкаў не прыдумалі стваральнікі шрыфта Awesome.
      Калі я пісала “Тыя хто малююць іконкі – ствараюць новы светапогляд” – гэта датычыцца не толькі шрыфта Awesome. У той жа час шрыфт менавіта Awesome як квінтэсэнцыя з’явы, максімум іконак сабраныя у адным месцы і вядомыя, эдакая папса.

      Але, штосьці я не ўцяміла, чаму ты пачаў з фразы – пра “свабоднасць”?
      У мяне пад “несвабоднасцю” мелася на увазе, што нельга рэдагаваць зыходнікі. Усе правы – у ОсамМэйкераў.
      https://fontawesome.com/tos
      https://uploads.disquscdn.com/images/92d0a3c0eb199ba0b198ae1e50d0f2fced0776e31c7a2324d82bab425592181a.png

      Я іх правільна паняла?)))

    2. Дзякуй, што пракаментаваў! Гэта дазволіла выправіль баг маёй недастатковай увагі!
      Выправіла пункт “Для дызайнераў”. Цяпер там як мае быць.
      (Я спачатку не знайшла, што можна спампаваць зыходнік (.svg) і напісала, што іконкі нельга рэдагаваць, несвабодныя. Апынулася, што free іконкі – пад свабоднай ліцэнзіяй CC BY)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *