12-19 верасня конкурс для фронтэндзераў

Апублікавана

by — Posted in кааперацыя, конкурсы, мерапрыемствы

Каманда Лічбавай майстэрні ў партнёрстве з IT-пляцоўкай SPACE прапануе конкурс. Пераможца атрымае квіток на канфэренцыю CSSMinskJS і магчымасці ад Лічбавй майстэрні.

Заданне

Стварыць лэндынг для праекта Doika.

Неабходныя крыніцы для якаснага выканання задання:

  1. Прытрымлівацца вызначанай структуры і кантэнта
  2. Знешні выгляд удзельнік конкурса абірае самастойна, кіруючыся брэндбукам.
  3. Рашэнне павінна быць кросбраузерным і адаптаваным для мабільных прыладаў.

Журы

Каманда Лічбавай майстэрні.

Крытэры перамогі

  1. Якасць выканання кода і знешняга выгляду.
  2. Лёгкасцю падтрымкі і маштабуемасці.
  3. Творчым падыходам.

Умовы прыёмкі задання

  • Увесь код заліваецца на github.com
  • Вынік дасылаецца спасылкай на рэпазіторый з апісаннем устаноўкі.
  • Магчыма вынік дадаткова дэманстраваць на сваім хостынгу.

Спасылку з вынікамі дасылайце на: falanster.by@gmail.com

Прызы

Першае месца: квіток на канферэнцыю CSS-Minsk-JS
Другое месца: памятны прыз ад Лічбавай майстэрні

Абодва месцы артымаюць магчымасць далучыцца да каманды праекта Doika.

Працягласць і дэдайны

  • Працягласць: 12 – 19 верасня.
  • Дэдлайн: 21:00 19 верасня (апошні тэрмін высылкі вашай працы)

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *