[гік-каміт, 26 верасня, 19:00] Як працаваць з персанальнымі дадзенымі ў НДА

Апублікавана

by — Posted in geek commit, кааперацыя, мерапрыемствы

Распачынаем восеньскі цыкл мітапаў каманды Лічбавай майстэрні. 26 верасня на сустрэчы працуем з тэмай “Персанальныя дадзеныя ў грамадскіх арганізацыях”. Вядучы мітапа Сяргей Варанкевіч.

Навошта?

Улічваючы ўведзены ў сілу Агульны рэгламент абароны персанальных дадзеных Еўрапейскага саюза (GDPR), а таксама беларускі закон аб персанальных дадзеных, які абяцаюць у гэтым ці наступным годзе, актуальнасць тэмы інфармацыйнай прыватнасці для грамадскага сектара значна павялічыцца. Мы запрашаем пазнаёміцца з праблематыкай і асноўнымі правіламі.

Для каго?

На сустрэчу запрашаюцца супрацоўнікі грамадскіх арганізацый і актывісты, а таксама юрысты, якія распрацоўваюць правілы працы з персанальнымі дадзенымі на сайтах або сэрвісах грамадскіх арганізацый.

План

Падчас сустрэчы мы не толькі пачнем рэфлексію на тэму персанальныя дадзеныя ў грамадскіх арганізацыях, але і накідаем шаблонныя правілы, якія могуць быць карысны для прымянення на сайтах і сэрвісах грамадскіх арганізацый. План мерапрыемства наступны:

  • Як персанальныя дадзеныя выкарыстоўваюцца ў грамадскіх арганізацыях.
  • Разглядзець 1-2 прыклады правілаў НКА датычна персанальных дадзеных.
  • Як новае рэгуляванне ў ЕС а таксама запланаваны закон ад персанальных дадзеных можа адгукнуцца на дзейнасці беларускіх НКА.
  • Прынцыпы апрацоўкі персанальных дадзеных (абмежаванне мэтай, мінімізацыя і інш.)

Дата: 26 верасня
Пачатак: 19:00
Працягласць: 2 гадзіны+
Месца: вул. Змітрака Бядулі 3, пам 2н, уваход са двара

Арганізатар – Лічбавая майстэрня.

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *