Як адбываецца стварэнне субцітраў

Апублікавана

by — Posted in магчымасці, прылады і вэбсэрвісы

У папярэдняй частцы артыкула пра субцітры ішла гаворка пра тое, якія асаблівасці мае гэты адлюстраваны відэатэкст, чым ён адрозніваецца ад звычайных цітраў, для чаго гэта патрэбна. Далей будзе праілюстравана сам працэс іх стварэння.

Праграмы для стварэння субцітраў

Калі мы пашукаем ў інтэрнэце, ці пачуем ад спецыялістаў з вопытам стварэння субцітраў, якія праграмы выкарыстоўваць для стварэння сабаў, у незалежнасці ад таго, які фармат будзе ў гэтых субцітраў, часта мова ідзе пра праграму Aegisub.

Першае, з чаго мы павінны пачаць – запампаваць гэтую праграму. З гэтым ніякіх праблем не ўзнікае, пры чым функцыі праграмы даступныя на розных мовах.

Далей, усталяваўшы праграму, мы можам пачынаць працу з відэа, пры чым рознага фармату – гэта можа быць як і часта сустракаемыя .mp4, так і менш вядомыя .asf, .srt і гэтак далей. Трэба проста выбраць неабходнае для працы відэа.

Далей, абраўшы відэа, мы можам вызначыць адрэзак часу, у які патрэбна ўставіць тэкст. У правым куце набіраем тэкст відэа. Далей, мы можам вызначыць яго асобны стыль. Для гэтага мы заходзім ў акно “Менеджэр стыляў”, дзе мы можам стварыць свой, асобны, каб у акне “І рэдактаванне” задаць для яго своеасблівыя параметры.

Для таго, каб ствараць субцітры далей, мы проста націскаем Enter, каб перайсці да другой часткі, і гэтак далей; пры гэтым, заўсёды можна вярнуцца да фарматавання. Далей, можна захоўваць відэа, пры чым параметр захавання відэа – .ass. Наступны крок – уставіць файл з субцітрамі непасрэдна ў відэа.

Як бачна з паказаных звыш здымкаў, для таго каб перамясціць субцітры у зыходнае відэа, патрэбна адкрыць функцыю “Экспарт субцітраў”, знайсці патрэбны файл і ўставіць тады субцітры. Пры гэтым, ёсць дзве заўвагі. Па-першае, файл з субцітрамі павінны быць названы таксама як і зыходнае відэа. Па-другое, гатовы файл павінны падтрымліваць фарматы .ass, .stl, і гэтак далей. У даным выпадку файл будзе падтрымлівацца ў відэапрайгравальніку VLC media player, дзе можна і ўбачыць рэзультаты.

Рухаемся далей. Яшчэ адна праграма, якая выкарыстоўваецца для стварэння субцітраў –  Subtitle Edit. Дастаткова дадаць відэа ў праграму – і можна пачынаць пісаць субцітры да відэафайла ці ўставіць іх з блакнота.

Плюсы гэтай праграмы – мы можам сінхранізаваць субцітры, перакладаць субцітры з адной мовы на іншую ў графе “Аўтапераклад” (праблема ў тым што нельга перкаласць з беларускай ці на беларускую мову), фарматаваць – значыць пры жаданні павялічыць іх, а таксама захаваць у зручным для вас фармаце.

Аналагічным чынам са звыш узгаданымі праграмамі працуе Subtitle Workshop, дзе ў пэўны прамежак часу дадаецца тэкст, яго стыль, што можна ўбачыць ніжэй:

Увогуле, абагульняючае паканае, можна ўбачыць тыя праграмы, якія ствараюць субцітры, іх плюсы і мінусы. Далей, патрэбна разглядзець тое, як ствараюцца субцітры праз спеціяльныя сайты.

Сайты для стварэння субцітраў

Адзін з прыкладаў такога сайту – dotsub. Адразу патрэбна адзначыць – на жаль, пакуль няма магчымасці ствараць і прагледжваць субцітры на беларускай мове, аднак, прынцып працы сайту ўсё ж паказаць патрэбна. Па-першае, патрэбна прайсці рэестрацыю на сайце. Пасля гэтага можна дадаваць свае відэа на сайт з парталаў накшталт YouTube ці проста са свайго камп’ютэра.

Сайт паказвае прыклады таго якім чынам выглядаюць відэа з ужо створанымі субцітрамі, пры чым іх можна запампоўваць, праглядзець тэксты пад відэазапісам:

Далей, мы можам ствараць субцітры як пры непасрэднай працы з нашымі Youtube ці Vimeo файламі (пры наяўнасці там відэа), так і відэа з камп’ютара. Апошні вар’янт, наколькі можна зразумець, ажыццяўляецца за пэўную плату:

Таму, у гэтым плане зручней працаваць з платформай Amara. Пасля хуткай рэестрацыі на сайце можна адразу пачынаць ствараць субцітры да відэа з Youtube, Vimeo, альбо фармату MP4 і гэтак далей. Абраўшы патрэбна нам відэа, нам патрэбна спачатку абраць неабходную мову у графе “Дадаць новую мову”, пасля чаго мы патрапляем у рэдактар субцітраў.

Як бачна, мы працуем у рэдактары, дадаем тэкст, усталёўваем часовыя рамкі, ці проста сінхранізаваць тэкст з відэа, захоўваем чарнавы варыянт.

Як можна заўважыць, у пэўнай ступені стварэнне субцітраў на асобным сайце лягчэй чым рабіць гэта ў праграме, аднак гэтае стварэнне сабаў у першым выпадку можа быць платным.

Тым не менш, ёсць цэлыя групы сайтаў, якія з’яўляюцца базай даных відэа (фільмаў, ТВ-серыялаў), дзе можна падабраць канкрэтную мову, ці фармат відэа.

Аўтаматычнае стварэнне субцітраў

Такі фармат стварэння сабаў мы прадэманструем ў праграме, якая дае такія магчымасці, найбольшым відэапартале свету – Youtube. Па-першае, адразу неабходна адзначыць, што, калі мы хацім стварыць аўтаматычныя субцітры ў YouTube, гэта магчыма будзе толькі на ангельскай іспанскай, італьянскай, карэйскай, нямецкай, нідэрландскай, партугальскай, рускай, французскай і японскай мовах.

Каб ствараць субцітры ў Youtube, мы, па-першае, павінные мець відэа на сваім канале. Далей, працу з сабамі мы пачынаем у асобнай творчай студыі Youtube, дзе ў якасці аднаго з варыянтаў меню “Змяніць”, абіраем патрэбны нам варыянт, і таксама, якім чынам, на якой мове будуць субцітры.

Пры выбары запампоўкі файла с субцітрамі мы павінны мець ужо гатовы тэкст у ім; калі мы абіраем увесці тэкст уручную, мы адпаведна артымоўваем палі дзе можна ўвадзіць тэкст:

Калі ідзе мова пра аўтаматычнае стварэнне субцітраў, мы проста абіраем патрэбную нам мову (арыгіналу), пасля чаго працэс стварэння субцітраў адбываецца аўтаматычна.

Вынікі. Для чаго быў патрэбны гэты артыкул

Зыходзячы з таго, што было вызначана наконт патрэбы ў субцітрах у папярэднім артыкуле, была зроблена спроба прадэманстраваць тое, як можна адлюстроўваць тэкст відэа, якія праграмы для гэтага выкарыстоўваюцца, якія сайты, як можна стварыць сабы аўтаматычна. Пры гэтым праблемы, з якімі я сутыкаўся пры стварэнні субцітраў, тыя абмежаванні, якія маюць тыя маюць тыя ці іншыя сродкі стварэння субцітраў, даюць глебу для праграмістаў, IT-валанцёраў, тых, хто ўвогуле адчувае здольнасць і разуменне таго, якую важнасць нясуць у сабе субцітры.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *