Сёння мы распавядзем вам, што адбылося ў праектце Doika напрацягу верасня – кастрычніка. Нагадваем, што Doika – гэта open source прылада для сайта грамадскіх арганізацый, якая дапамагае збіраць сродкі на дзейнасць і распрацоўваецца валанцёрамі Фаланстэра.
Пілотная версія Doika 1.2 ужо паспяхова працуе. Зараз можна рабіць разавую аплату праз банкаўскую картку. І з лета мы працягваем распрацоўку у версіі 1.3.
У версіі 1.3 адновіцца дызайн модуля і адмінкі, дададуцца падпіскі (перыядычныя плацяжы), палепшыцца дакументацыя па ўсталёўцы і выкарыстанню.
Змест
Піяр
Брэндбук
Спачатку была ідэя Doika і яна ваплацілася ў прыўкрасны дызайн з сэнсам.
Лэндзінг
На базе брэндбука – зверстаны лэндзінг, які сцісла распавядае пра праект. Спачатку верасня зрабілі бел. мову, а у кастрычніку дадалі пераклад на рускую і англійскую.
Прэзентацыі (бел. мова, англ. мова)
Для офлайнавых мерапрыемстваў падрыхтаваныя прэзентацыі на беларускай і англійскай мовах.
Плакаты па пошуку валанцёраў
Шукаем людзей у каманду: frontend, backend, тэхпадтрымка, піяр. Можам аформіць гэта як валанцёрства, стажыроўку, ці практыку. Маем плакаты пад усе пералічаныя ролі і будзем рады вашаму рэпосту, ці рэальнаму распаўсюду на дошках абвестак.
UX/UI
Дызайн адмінкі
Doika складаецца, як з знешняй часткі, якую бачаць ахвярадаўцы на сайце, так і з адмінкі, дзе адміністратары сайта могуць адсочваць паступаючыя плацяжы і кіраваць кампаніямі па збору сродкаў. Ужо распрацаваны дызайн макетаў.
Распрацоўка
Вікі-праекта на Github
Гэта кропка зборкі працы над праектам. Мы спрабуем арганізаваць яе зразумелым спосабам для тых, хто жадае карыстаць Doika, і для новых валанцёраў-распрацоўшчыкаў.
Рэфактарынг кода
Пад “рэфактарынгам” мы разумеем паляпшэнне якасці кода (стайлінг, іменаванне), пашырэнне маштабуемасці (каб было лягчэй дадаваць новыя фічы), ужыванне сучасных інструментаў (каб атрымаць прыгожы і легка змяняемы знешні выгляд модуля і адмінкі).
Мы імкнемся зрабіць адмінку і сам модуль больш падобны да звычайнага прыкладання. У аснове выгляда адмінкі зараз ляжаць Vuejs (рухавік) і CoreUI (набор кнопачак, стыляў і іконак).
Для паляпшэння хуткасці ўнутранны рухавік модуля Laravel быў адноўлены да апошняй версіі і зараз ен працуе і з PHP7.
Задачы на github
Распачалі апісваць задачы ў выглядзе issues на github. Думаем над іх дэталізацыяй і прыарэтызацыяй. Кожны жадаючы можа паглядзець – над якімі задачамі вядзецца і будзе весціся праца.
Тэпадтрымка
Telegram-канал тэхпадтрымкі
Для арганізацый і ініцыятыў мы адкрылі і вядзем канал тэхпадтрымкі на telegram. Там можна задаваць гарачыя пытанні і наладзіць першасны кантакт.
Рэалізацыя
Арганізацыі, якія ўжо ўсталявалі Doika і распачалі збор сродкаў
- Установа “Каманда “Крылы Анёлаў””
- РМГА “Встреча”
- Асветніцкая ўстанова “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”
Падтрымай Doika!
Кінуць данэйт нам за добрую працу можна на лэндзінгу Doika🙂
Наша задача: стварыць рэальны open source праект, да якога змогуць далучацца валанцёры як праз Лічбавую Майстэрню, так і праз github.