Doika шукае дэвэлапераў!

Апублікавана

by — Posted in магчымасці, праца каманды, шукаем

Учора мяне напаткала муза ў выглядзе 4 розных характараў нашай каманды опэнсорснага сацыяльнага праекта Doika.

Вось такімі яны намаляваліся… Куды яны глядзяць? На магчымую версію будучыні. Думаюць пра тое, якой мы можам яе зрабіць разам: альтэрнатыўнай сучаснаму свету, дыверсіфікаванай, разнастайнай?

Шмат што ў нас ужо есць: франтэнд, UX, пераклад, і шмат тых, хто дае парады)) Але ёсць тое, чаго не хапае, каб у бліжэйшыя месяцы запусціць новыя магчымасці модуля прыёму ахвяраванняў для грамадскіх ініцыятыў.

Зараз мы:

1. Шукаем стажора(-ку) бэкэндзіра.

З ведамі: ААП, php, laravel, github.

2. Шукаем стажора(-ку) ў тэхпадтрымку.

З кампетэнцыямі:

  • праца з камандай і анлайн-прыладамі,
  • дзелавая перапіска на бел.мове,
  • арганізацыя ведаў,
  • базаване веданне html/ php/ css/ javascript/ mysql/ linux, або гатоўнасць навучацца,
  • афармленне тэхнічных тэкстаў і задачаў распрацоўшчыкам.

Пазналі сабе? Жадаеце пакінуць свае імя у гісторыі? Жадаеце атрымаць рэальны досвед?
Пішыце нам на пошту falanster.by@gmail.com

п.с. Ну, а я заўседы гатова намаляваць і ваш партрэт асаткай і алоўкамі за данейт:)))
п.п.с. Малюнак пад свабоднай ліцэнзіяй CC BY-SA.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *