Мапа заўтрашняга дня для Беларусі

Апублікавана

by — Posted in нашы прадукты, праекты

Раней у блогу апісваліся некаторыя інтрактыўныя карты Беларусі. На гэты раз падзялюся ідэяй, якую мы пачалі даследваць яшчэ з мінулага году, але ніяк рукі не даходзілі да практычнай рэалізацыі. Сітуацыя зрушылася з месца. Пачну з самых вытокаў ідэі.


Чаму Мапа

Напрацягу 2015-2017 гадоў, каманда Фаланстэра актыўна ладзіла Вікіфікацыю. Мы наведвалі розныя гарады, гарадкі, мястэчкі і вёскі, дзе сеялі веды пра сучасныя спосабы арганізацыі свабодных ведаў на беларускай мове. Звычайна нам падавалася, што наведваеш закінуты край, але пасля вяртання мы даведваліся, што па суседству з тым месцам, дзе мы былі, ёсць яшчэ ініцыятывы. Праблема ў тым, што гэтыя ініцыятывы нябачныя.

Калі нават актывісты не могуць знайсці актыўнасці іншых, значыць грамадства гэта не бачыць таксама. З гэтагай сітуацыі і паўстала ідэя стварыць картку, на якой кожны зможа дадаваць грамадскія ініцыятывы і ацэнваць іх.

Прынцыпы

Якія крытэры для нас важныя. Перш за ўсё, дадаванне элементаў на картку павінна адбывацца без цэнзуры і папярэдняй рэдактуры – вікі прынцып. Рэдагаваць можна толькі пасля публікацыі.

Другое, код і кантэнт павінны мець ліцэнзіі, якія дазваляюць свабоднае паўторнае выкарыстанне. Іншымі словамі, код кантралюе адкрытая супольнасць распрацоўшчыкаў.

Трэцяе, у пачынання павінна быць рэальная ці патэнцыяльное кола зацікаўленых. Для працы над кантэнтам – грамадскія актывісты, для працы над кодам – супольнасць распрацоўшчыкаў.

Апошні, але не менш значны крытэр, гэта магчымасць устойлівага захавання і абнаўлення дадзеных. Пра гэты крытэр я буду разважаць у наступным пасце.

Пакуль мы праводзілі першыя прэзентацыі ідэі сярод грамадскіх арганізацый і рабілі пошук існуючых рашэнняў, атрымалася пазнаёміцца з праектам kartvonmorgen.org (Карта заўтрашняга дня) з Германіі, які ўжо робіць падобныя рэчы.

Опэнсорс прататып

Асноўны сэнс Карты заўтрашняга дня – карыстальнікі могуць размяшчаць грамадскія ініцыятывы і экалагічныя бізнэсы на інтрактыўнай мапе без рэгістрацыі. Трэба запоўніць форму, а таксама можна пазначыць свае меркаванне праз сістэму рэйтынгаў, арганізаванай на карце.

Што нас зацікавіла ў гэтым праекце? Перш за ўсё – гэта тэматычная блізасць, адкрыты код і мапа openstreetmap.org. Свабодны код значыць, што можна выкарыстаць існуючы функцыянал, а таксама дадаць свой уласны, не пытаючы пісьмовага дазволу, а проста выконваючы ўмовы адкрытай ліцэнзіі (у дадзеным выпадку AGPLv3).

Арыентавана на (мясцовыя) супольнасці

З боку тэхналогій праект інтэграваны ў дзве вялікія супольнасці распрацоўшчыкаў і актывістаў: на github.com і openstreetmap.org Такім чынам, ствараецца значны патэнцыял для ўстойлівасці праекта. Але гэта яшчэ не ўсё. Kartvonmorgen.org дазваляе інтэграваць базы дазеных праз адкрыты API і, такім чынам, атрымліваць абнаўленні з глабальнай карты ў рэальным часе.

На карце рэалізаваны пошук па тэгам, назве, апісанню, можна катэгарызаваць дададзеную ініцыятыву, адрас, кантакты, дадаць фота. Таксама важным момантам, які мяне прыцягнуў да Мапы заўтрашняга дня – гэта тое, што ўсе ўведзеныя дадзеныя ліцэнзуюцца СС0. Іншымі словамі, на прынцыпах aдкрытых дадзеных, значыць, могуць быць паўторна выкарыстаны.

Цікава, што да гэтага праекта праявілі цікавасць таксама самі немцы і стварылі форк – ourconomy.org, які факусуецца на пабудове сувязяў, паміж мясцовымі вытворцамі і спажыўцамі. Мне пашчасціла пазнаёміцца з адважным распрацоўшчыкам на канферэнцыі Bit and Trees, якая адбывалася 17-18 лістапада.

Што робім і, што плануем

Мы распачалі развіваць адкрытую прастору для сумеснай працы на wechange.de, дзе хочам прыцягнуць максімум зацікаўленых да Мапы (працоўная назва нашай задумы). Менавіта стварэння мапы грамадскіх ініцыятыў Беларусі.

Таксама, мы ў гэтым годзе правялі даследванне патрэбаў актывістаў і грамадскіх ініцыятыў быць больш адкрытымі для грамадства. І наогул ці ёсць нешта падобнае ў Беларусі і наколькі падыйдзе kartvonmorgen.org для мясцовых патрэбаў. У наступных пастах распавяду, якія вынікі паказала наша даследванне.

Зараз мы шукаем адзінадумцаў: распрацоўшчыкаў і актывістаў у Беларусі, якім цікава падобнае пачынанне. Толькі пачынаецца працэс дэталізацыі ідэі, фарміравання каманды. Актыўная фаза можа пачацца з вясны наступнага 2019 года. Вы бачыце сябе ў камандзе Мапы заўтраўшняга для Беларусі? Далучайцеся!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *