[9 снежня сустрэча geek commit_: Linux Install Party] Як перайсці на Linux і навошта мне гэта?

Апублікавана

by — Posted in geek commit, гік-лікбез

Сустрэча прысвечана знаёмству з Linux, ўсталеўцы і базавай наладке яго асяродзя.
Optional: настроім асяродак для пачынаючых вэб-распрацоўшчыкаў і тэсцераў (Apache, MySQL, PHP, настроім віртуальныя хасты і… можна пачынаць кодзіць).

Для каго

Запрашаем пачынаючых распрацоўшчыкаў і тэсцераў, якія хочуць зразумець ў чым перавага Linux, як працаваць з кансолью, які мінімальны софт неабходны для таго, каб пачаць працу над сваім ці камандным праэктам.

Для чаго гэта сустрэча:

  • Пазнаёміцца з опенсорсам, ідэямі свабоднага кода,
  • Падзяліцца сваімі ведамі,
  • Даведацца пачынаючым што трэба, каб пачаць кодзіць ці тэсціць.

Сустрэча нацэлена на практыку. Варта ўзяць свой ноўтбук, куды будзе ставіцца Linux.
Будзем працавать над сістэмай Ubuntu 16.04 ці 18.04. Калі вы жадаеце паставіць сабе іншую сістэму (дэбіан, мінт ці інш.) проста паведаміце пра гэта да пачатку сустрэчы.
Калі вам цікава паўдзельнічаць у якасці гледача – гэта таксама магчыма – запрашаем!

План сустрэчы

  • Што такое опенсорс, як з гэтым звязана Linux.
  • Ставім Ubuntu 16.04 ці 18.04 на свае кампы.
  • Разглядаем базавыя каманды, камфортна працуем з Linux.
  • Optinal: наладка асяродзя для распрацоўкі ці тэставання.

Дата: 9 снежня
Пачатак: 15:00
Працягласць: 2-3 гадзіны
Месца: вул. Змітрака Бядулі, 3, пам 2Н, “Фаланстэр” (уваход са двара).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *