Выкарыстанне Doika у грамадскіх арганізацыях: размова з прадстаўнікамі ініцыятыў

Апублікавана

by — Posted in інтэрв'ю, праекты, прылады і вэбсэрвісы

З часу пілотнага старку  Doika у маі гэтага года, а таксама яго фактычнай прэзентацыі дагэтуль ў ліпені, модуль пачаў актыўна выкарыстоўваецца ў грамадскіх арганізацыях. Аб тым, што змянілася з пачаткам выкарыстання Doika ініцыятывамі, з якімі складанасцямі сутыкнуліся, якія планы на будучыню яны маюць, мы пагутарым з прадстаўнікамі арганізацый “Крылы Анёлаў”, “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі”, “Сустрэча”.

1. Як вы можаце вызначыць сферу дзейнасці арганізацыі, яе мэты?

Валерыя Валканогава, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый:

Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый – арганізацыя некамерцыйная (НКО), сфера дзейнасці – умацаванне патэнцыялу іншых НКО, грамадзянскіх ініцыятываў і мясцовых супольнасцяў у Беларусі праз распаўсюджванне паспяховых прыкладаў і лепшых практык.

Аляксандр Шаблыка, Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Сустрэча”:

Асноўная мэта дзейнасці – Здароўе нацыі РБ, прафілактыка ВІЧ і ІППШ (інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам).

Дзмітрый Цімашкоў, “Крылы Анёлаў”:

Сфера дзейнасці – развіццё інклюзіі, падтрымка ўдзелу людзей з інваліднасцю ў спорце і актыўнага жыцця.

Фота з супольнасці “Крылы Анёлаў” у Facebook

Як бачна, у асноўным мы маем справу з некамерцыйнымі грамадскімі арганізацыямі, якія існуюць выключна за кошт ахвяраванняў небайдужых людзей ці арганізацый. Далей, патрэбна высветліць, для якіх канкрэтна мэтаў арганізацыя патрабуе сродкі.

2. Для якіх мэтаў выкарыстоўваецца Doika ў Вашай арганізацыі?

Валерыя Валканогава, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый:

Для збору дабрачынных ахвяраванняў на дзейнасць нашай арганізацыі, а таксама для збору канкрэтных сум для падтрымкі лакальных ініцыятыў, з якімі мы працуем.

Фота з супольнасці “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі” ў ВК

Аляксандр Шаблыка, “Сустрэча”:

Збор негрантавых сродкаў на дадатковыя рэчы, грантам якія не прадугледжаны, але неабходныя для павышэння якасці нашых паслуг.

Дзмітрый Цімашкоў, “Крылы Анёлаў”:

Збор дабрачынных ахвяраванняў удзельнікаў нашых мерапрыемстваў, збор ахвяраванняў на падтрымку арганізацыі.

Агулам, судзячы з адказаў і інфармацыі на сайтах ініцыятыў, сродкі патрэбныя на канкрэтныя праекты ці функцыянаванне самой арганізацый як структуры; якое значэнне для іх мае новы спосаб збірання коштаў, праз фандрайзінгавы модуль – пра гэта далей.

3. Што найбольш складанае ў інтэграцыі новага рашэння ў фандрайзінгавую дзейнасць?

Валерыя Валканогава, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый:

Для нас гэта, у прынцыпе, першы вопыт збору дабрачынных ахвяраванняў ад фізічных асобаў, таму складанасць не ў модулі, а ў тым, як матываваць і заахвочваць людзей ахвяраваць.

Аляксандр Шаблыка, “Сустрэча”:

Нічога складанага, у прынцыпе, але модуль у прынцыпе без вашай дапамогі не працаваў, так што правіла “вазьмі і сам усталюй без дапамогі” нажаль не працуе.

Фота сайта vstrescha.by

Дзмітрый Цімашкоў, “Крылы Анёлаў”:

Недахоп ведаў не дазволіў усталяваць модуль на сайт самастойна, патрэбна была дапамога.

Судзячы з адказаў, працэс усталявання модуля без дапамогі не атрымаўся; далей нам патрэбна высвтеліць, што змянілася з пачаткам карыстання модулем ў фінансавых справах ініцыятыў.

4. Што змянілася, ці ёсць пазітыўныя сдвіжэнні пасля ўстаноўкі модуля Doika?

Валерыя Валканогава, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый:

Так, нам удаецца збіраць рэсурсы, хай паступова, але і гэта нас радуе.

Аляксандр Шаблыка, “Сустрэча”:

Пакуль не надта, сабрана рублёў 40 за ўсё. Мы і не чакалі нічога асаблівага пазітыўнага, ведаем, з кім працуем.

Дзмітрый Цімашкоў, “Крылы Анёлаў”:

Пасля ўстаноўкі модуля дабрачынныя ахвяраванні збіраюцца лепш.

Як можна заўважыць, што, хаця не заўсёды значныя, але пэўныя зрушэнні з паявай Doika ўсё ж адбываюцца; пра тое, як складаецца ініцыятыў працэс карыстання модулем мы будзем весці гаворку ніжэй.

5. Якія ёсць асаблівасці, складанасці працы з Doika, якіх функцыі ёй не хапае?

Валерыя Валканогава, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый:

Цяжкавата, што спіс ахвярадаўца трэба глядзець у bepaid (але гэта напэўна з-за меркаванняў бяспекі). Хочацца разумець, колькі і якіх плацяжоў прыйшло за месяц, у якія дні.

Аляксандр Шаблыка, “Сустрэча”:

Трэба каб ён ПІІ (Прозвішча, Імя, Імя па-бацьку) з сумай высылаў пасля аплаты бухгалтару, так будзе зручна адсочваць паступлення. У форме трэба клікнуць на выбар рэзідэнт РБ ці не, гэта вельмі важна, бегчы грошы рэгістраваць ці не. Магчымасць у наладах модуля паказаць суму па змаўчанні. Трэба для збору членскіх узносаў, зручна.

Дзмітрый Цімашкоў, “Крылы Анёлаў”:

Пры адкрыцці сайта Дойка працягвае грузіцца, і даволі доўга. Так жа доўга вырабляюцца ўсе прамежкавыя аперацыі;
Дрэнна бачны вынік аперацыі – прайшоў плацёж ці не. Збівае з толку яркая надпіс на зялёным фоне «паспрабаваць яшчэ раз». Яна бачная і тады, калі плацёж прайшоў, і тады, калі не прайшоў. Пры гэтым, надпіс зверху аб тым, што аперацыя паспяховая, напісаная дробна і наогул дрэнна чытаецца. Вядро як ілюстрацыя поспехі / няўдачы неінфарматыўная.

Плацельшчыкі скардзяцца на тое, што не атрымліваюць ніякага пацверджання аб дасканалым плацяжы. Як ідэя – было б добра даць магчымасць паказаць мэйл і атрымаць на мэйл пацверджанне таму, каму гэта трэба. Як прыклад – пляцоўка Вулей збірае ўсе мейлы плацельшчыкаў, і потым паведамляе іх атрымальніку плацяжу. Гэта таксама важна для справаздачнасці, калі раптам паўстане пытанне, заплаціў рэзідэнт ці не рэзідэнт.
Патрэбна функцыя выбару мовы, або для карыстальніка, або для адміністратара. У кліентаў з Расіі ці замежнікаў выклікае здзіўленне модуль на беларускай, пры тым, што ўвесь сайт на рускай.

Як бачна, часта карыстальнікі, як з боку дасылаючых, так і атрымоўваючых кошты, сутыкаюцца з праблемамі праверкі паступлення коштаў (засцярога), так і адаптацыі функцыянавання модуля пад уласныя умовы. Узнікае пытанне, якім чынам Doika будзе задзейнічана далей.

6. Якія ў Вас планы на будучыню? На што могуць ахвяраваць Вам сімпатызуючыя ў бліжэйшы час?

Валерыя Валканогава, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый:

Магчыма, мы будзем арганізоўваць збор сродкаў у сувязі з ДН  (дзень нараджэння) нашай арганізацыі 28 снежня.

Аляксандр Шаблыка, “Сустрэча”:

Складана сказаць, не ведаю. Будзем спрабаваць развіваць дойку для нашых рэгіёнаў, каб грошы давалі не на ўсю арганізацыю, а на рэгіёны.

Дзмітрый Цімашкоў, “Крылы Анёлаў”:

Мы праводзім мерапрыемствы раз на месяц-два, таму ў нас заўсёды ёсць што прапанаваць жадаючым ахвяраваць.

Такім чынам, можна ўбачыць, па-першае, метазгоднасць выкарыстання грамадскімі арганізацыямі модуля Doika зыходзячы з іх сферы дзейнасці. Па-другое – карыстальнікі паказваюць на пэўныя праблемы як з карыстаннем модуля ў плане яго функцыянавання, так і з незвычнасцю карыстання модулем для ахвяруючых. Гэтая размова, у сутнасці, глеба для роздумаў распрацоўшчкам, IT-валанцёрам, увогуле ўсем тым, хто мае свае ідэі і пажаданні для развіцця модуля.

Хацелася б дадаць таксама некалькі слоў пра тое, якія справы каманда Doika вырашае зараз. Па-першае, тое што адбылося на днях – Doika дадалі на сайт беларускага агрэгатара анлайн плацяжэй bePaid. Па-другое, колькасць карыстальнікаў Doika пастаянна расце (трое новых у наступныя тыдні). Адпаведна, на дадзены момант каманда патрабуе стажора-спецыяліста па тэхпадтрымцы. Такім чынам, работа па развіццю ўдасканаленню модуля ідзе поўным ходам.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

2 думак пра “Выкарыстанне Doika у грамадскіх арганізацыях: размова з прадстаўнікамі ініцыятыў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *