Некалькі дзён назад мы распачалі краўдфандынг кампанію на праект Clubmate. Яго мэта – пашырыць магчымасці выкарыстання памяшкання Фаланстэра праз тэхнічнае рашэнне: RFID-замок з ключамі.

Ідэя RFID-замка з ключамі была ў нас ужо веельмі даўно.. Мы вынашывалі яе гадамі з таго часу, як наведалі парачку замежных Хакерспейсаў (спецыяльных месцаў для гікаў, тэхнарэй і радыёлюбіцеляў). Такі замок дазваляў супольнасці больш гнутка карыстаць памяшканне праграмуючы ключы для замка. Тым самым размяжоўваючы доступ і ставараючы магчымасць назіраць за тымі, хто зачэкініўся, знаходзіцца ў памяшканні і зачэкаўціўся.

І ў гэтых жа супольнасцях мы, каманда Фаланстэра, паспрабвалі ўпершыню энэргетычны напой Club-Mate. Гэта штосьці накшталт разынкавай-газіроўкі, ці нашага “Бураціны”. Бадзёрыць надзвычайна! Назва мне ўжо тады падалася магічнай: “таварышч па клубу”, можна сказаць “сябра па супольнасці”.

Газіроўку пілі ў супольнасці нямецкіх маладых піратаў: аматараў за змену аўтарскага права, любіцеляў свабоднага і адкрытага кода, шыфравання і бяспекі, празрыстага прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўняў улады.. Ух ты! Потым мы знайшлі яе і ў крутым нямецкім Хакерспейсе C-base, і яшчэ ў адным папрасцей. (Гэта быў 2013.) Потым – у літоўскім Хакерспейсе і варшаўскім… (2014, 2016) Яны замаўлялі дастаўку магічнага напою з Нямеччыны. У нас жа пра яе ніхто яшчэ не чуў.

Якоя ж было маё здзіўленне, калі я пабачыла Club-Mate на хіпстэрскіх тусоўках на Кастрычніцкай дзесці у 2017. І яна каштавала даражэй, разы у 2-3 чым тады, калі мы набывалі па 1 еўра. О, май гад! О, эпоха, о, норавы! Там – гэта андэграўнд, а ў нас – мэйнстрым! Ды, такое часта адбываецца з еўрапейскім трэндамі;)

У завяршэнні хочыцца дадаць, што назва нашага праекта па шарынгу памяшкання неяк нарадзілася сама, не ў маей галаве.. Але я тут жа загадзілася, што лепей мы не прыдумаем!
Нарадзілася з ідэі стварыць крутое месца для супольнасці. Тут жа я спалучыла яе з ідэяй касмічнага карабля, бо менавіта так мы уяўляем нашу арганізацыю, наш клуб. Значыць, сам суб’ект, сам “таварышч па караблю” будзе касманаўтам!
Будзьма шарыць памяшканне большаму колу нашых сяброў.
Падтрымайце нас!