[24.12 сустрэча geek commit_: Linux Install Party] Усталяваў Linux. Што далей?

Апублікавана

by — Posted in geek commit, гік-лікбез

Сустрэча прысвечана знаёмству з Linux, ўсталеўцы і базавай наладке яго асяродзя, вырашэнню руцінных задачаў.

Для каго

Запрашаем карыстальнікаў кампоў і ноўтаў, якія хочуць зразумець ў чым перавага Linux, як працаваць з кансолью, як ўсталёўваць софт. А тым, хто ужо на Linux, дапамагаем у вырашэнні руцінных задачаў.

Для чаго гэта сустрэча:

  • Пазнаёміцца з опенсорсам, ідэямі свабоднага кода,
  • Падзяліцца сваімі ведамі,
  • Вырашыць парачку руцінных задачаў.

Сустрэча нацэлена на практыку. Варта ўзяць свой ноўтбук, куды будзе ставіцца Linux, ці на якім ён ужо стаіць.
Будзем працаваць з сістэмамі Ubuntu, Lubuntu, Fedora, Linux Mint. Калі вы жадаеце паставіць сабе адну з сістэмаў  паведаміце якую да пачатку сустрэчы.
Калі вам цікава паўдзельнічаць у якасці гледача – гэта таксама магчыма – запрашаем!

План сустрэчы

  • Што такое опенсорс, як з гэтым звязана Linux.
  • Наладка прынтэра HP на Fedora.
  • Усталёўка Lubuntu на SONY VIAO.
  • Наладка аўтаматычнага абнаўленне.

Дата: 24 снежня
Пачатак: 16:00
Працягласць: 2-3 гадзіны
Месца: вул. Змітрака Бядулі, 3, пам 2Н, “Фаланстэр” (уваход са двара).

Арганізатар – МГА “Фаланстэр”. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

 

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

 

Зараз у нас адбываецца збор сродкаў на праект Clubmate. Будзьма шарыць памяшканне большаму колу нашых сяброў.
Падтрымайце нас!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *