Тыдзень назад мы распачалі краўдфандынг на RFID-замок з ключамі ў праект Clubmate. Яго мэта – пашырыць магчымасці памяшкання Фаланстэра для сяброў і партнёрскіх ініцыятыў.
Мы збіраем 1500 бел.руб. І падрыхтавалі смету разыходаў, каб паказаць вам на што пойдуць сабраныя на праект сродкі:
Што | Колькі штук | Колькі каштуе з дастаўкай у бел.руб. |
Raspberry Pi 2 For Server | 1 | 128 |
ESP8266 (Wemos D1 Mini) For Client 1 | 1 | 29 |
RC522 (RFID and NFC lector) For Clients | 1 | 4 |
Relay Module For Clients | 1 | 3 |
Electric Lock | 1 | 400-700 |
Мантаж усяго абсталявання на дзверы у тым ліку электрыку, магчыма трэба будзе высвідраваць дадатковыя поласці у саміх дзвярах і сцяне. | 1 | 250 |
Рфід карты | 20 | 24 |
Ежа для сустрэч, калі усё будзем ставіць і інсталяваць. | 5 | 250 |
Знешні айпі для малінкі, на 3 гады | 3 | 150 |
Карысныя спасылкі:
Нам важна, каб рашэнне было опэнсорсным, надзейным і ўстойлівым. І перад тым як абраць гэтае, нашы валанцёры бізнэс аналітыкі праводзілі вялікае маркецінгавае даследванне гатовых рашэнняў.
Калі хтосьці жадае апамагчы нам адразу рэчамі – выдатна, мы з радасьцю іх прымем!
Калі ў вас засталіся пытанні, ці узніклі канструктыўныя прапановы, ці вы магчыма працавалі з усталёўкай RFID-замкоў – далучайцеся ў нашу групу у тэлеграм і пішыце нам.
Таксама чытайце наш артыкул адкуль пайшла назва праекта Clubmate.
Будзьма шарыць памяшканне большаму колу нашых сяброў.
Падтрымайце нас!