[31.12 сустрэча geek_commit_] Data Detox

Апублікавана

by — Posted in geek commit, гік-лікбез

Вы адчуваеце, што ваша лічбавая самасць выслізгвае з-пад кантролю? Вы ўсталёўваеце занадта шмат прыкладанняў, ціснеце «Я згодны» каб расшарыць ім правы? Не ведаеце, якую інфармацыю пра вас збіраюць прылады? Тады самы час для практыкума Data Detox! 31 снежня а 12:00 на базе Фаланстэра.

Што значыць “таксічныя дадзеныя”?

Здаецца, не такая ўжо і праблема расшарыць у сац. сетках вашу любімую музыку, кіно, крыху цікавостак з жыцця.
Праблема заключаецца ў тым, што адбываецца з гэтымі часткамі дадзеных: яны збіраюцца са ўсіх нашых прылад, паслуг і рахункаў, і аналізуюцца.
Узятыя разам на працягу доўгага часу яны могуць вызначыць нашы звычкі, адносіны, перакананні, і нам невядома, хто і для чаго будзе іх карыстаць.

Што з гэтым рабіць?

Калі вы будзеце прытрымлівацца перыядычнай “дэтаксікацыі”, то вы атрымаеце уяўленне, як назапашваюцца дадзеныя, зможаце паменшыць свой “след” у інтэрнэце, каб таксічнае назапашванне вашых дадзеных не прывяло да нязручных наступстваў.

У кожнага ёсць прычына, каб клапаціцца аб назапашванні дадзеных. Што ў вас?

  • Я не жадаю, каб мне дасылалі кантэкстную рэкламу.
  • Я хацеў бы быць больш упэўененым у кіраванні свайго лічбавага жыцця.
  • Я турбуюся, што мае дадзеныя будуць уплываць на маю працу.
  • Я саромеюся старых фатаздымкаў у інтэрнэце…

Ці, можа быць, у вас ёсць іншая прычына?! Data Detox тут можа дапамагчы!

План сустрэчы

  • Даведаемся, што пра нас ведае Інтэрнэт.
  • Прачэкаем, ці не зліваеце вы ўсю інфармацыю адной вялікай інтэрнэт кампаніі.
  • Пачысцім сац. сеткі.
  • Наладзім пашукавікі для бяспечнага пошуку.
  • Наладзім ваш смартфон.
  • Наладзім прылады і аплікацыі на смартфоне.
  • Пазбавімся кантэкстнай рэкламы.
  • Заплануем сваю “нетаксічную” будучыню і пачнем развіваць звычку “сеткавай гігіены”.

Бярыце з сабой ноўт і смартфон.

Дата: 31 снежня
Пачатак: 12:00
Працягласць: 2-3 гадзіны
Месца: вул. Змітрака Бядулі, 3, пам 2Н, “Фаланстэр” (уваход са двара).

Арганізатар – МГА “Фаланстэр”. Інфармацыйным пaртнер – dev.by

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

Даведка:

Гік-каміт – гэта сустрэчы каманды Лічбавай майстэрні, для айці-спецыялістаў і грамадскіх ініцыятыў. Кожная сустрэча прысвечана асобнай тэме. Тэмы могуць вагацца ад вузка тэхнічных да шырока сацыяльных. Тэмы сустрэч задаюць актыўныя ўдзельнікі супольнасці айціваланцёраў Лічбавай майстэрні.

Зараз у нас адбываецца збор сродкаў на праект Clubmate. Будзьма шарыць памяшканне большаму колу нашых сяброў.
Падтрымайце нас!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *