Мне ніякім чынам не хацелася б нівеляваць здольнасці харэографаў, як гэта зроблена на вокладцы, у любой сферы. Проста гэтая фраза з’яўляецца наглядным прыкладам таго, як чалавек, які шмат піша, гаворыць пра IT, займаецца тэсцінгам прыладаў, прыкладанняў, не мае ўяўлення пра тое, якім чынам ствараюцца гэтыя праграмы. Для таго каб выправіць гэты недахоп, патрэбна зразумець – што з’яўляецца IT, што патрэбна для гэтага ведаць чалавеку, які хоча як мінімум у гэтым арыентавацца. Іншымі словамі, мэта артыкула – што такое IT, якія асновы яна пад сабою яна мае. Мы будзем намагацца зразумець самі, а таксама пры дапамозе ўдзельнікаў Фаланстэра.

Феномен IT

IT, альбо Інфармацыйныя тэхналогіі – стварэнне, апрацоўка, захоўванне, абарона і перадача інфармацыі з дапамогай пераважна камп’ютарнай тэхнікі. Такім чынам, гэта тэхналогіі, якія забяспечваюць функцыянаванне і развіццё розных тэхнічных, камунікацыйных сродкаў. Праца тэлефона, камп’ютара, іх магчымасць прадастаўляць розную інфармацыю, пачынаючы ад званкоў і заканнчваючы карыстаннем рознымі пошукавымі сістэмамі, праграмамі – усё гэта не поўны, але агульны пералік таго, што абагульняе IT.

Фаланстэр – гэта супольнасць сацыяльных гікаў, якія ствараюць ІТ-праекты для развіцця грамадства. Гэта, калі можна так казаць, генерацыя нейкіх умоўных IT-адзінак для грамадства. Гэта адлюстроўваецца ў тым чым арганізацыя займаецца: стварэннем e-прылады для ахвяраванняў Doika, чат-кліентам для камунікацыі ў інтэрнэт-прасторы паміж камандай і наведвальнікамі сайтаў. Агулам, стварэнне сайтаў, іх рэмонт, а таксама тыя аперацыйныя сістэмы, за рахунак якіх рэалізуюцца названыя вышэй пректы – усе гэта ўваходзіць у глабальную сістэму IT.

На чым яна грунтуецца, што трэба ведаць для таго, каб вольна валодаць паняццямі, працэсамі, для дасягненні сваіх мэтаў у галіне IT. Гэта мы будзем высвятляць спачатку самастойна, а таксама пры дапамозе IT-экспертаў Falanster.

Глеба, на якой грунтуецца IT

Па-першае, спачатку трэба высветліць, хто такі IT-шнік. Гэта даволі шырокае паняцце, якое абагульняе напісанне і карэкціроўку, тэставанне праграм для камп’ютараў; падтрымка і развіццё мабільных і камп’ютарных тэхналогій як унутры арганізацый, так і асобна. Агулам, да IT сферы адносяцца па розным дадзеным да 500 прафесій. 

Для таго, каб набыць нейкія веды ў галіне IT, як прыклад, патрэбна спачатку разумецца ў мове праграмавання. Усе са школьнага курсу інфарматыкі могуць узгадаць такую незразумеласць пад назвай мова Pascal ABC, аднак у IT зараз ім ніхто не карыстаецца. У асноўным часта раюць аналагі накшталт Pythonадзначаючы мінімалістычнасць камбінацый сімвалаў (сінтаксіс). Набор класаў, шаблонаў, функцый, які называюць стандартнай бібліятэкай мовы праграмавання, таксама характарызуецца сваім аб’ёмам для Python. Агулам, мова дазваляе выразна праграмаваць як у малых, так і ў вялікіх маштабах, і арыентавана на павышэнне прадукцыйнасці распрацоўніка і чытальнасці кода.

Java з’яўляецца аб’ектна-арыентаванай мовай праграмавання, то бок пабудаванай на аснове пэўных базавых элементаў – аб’ектаў, у адрозненне ад алгарытмаў, якія з’яўляюцца наборам інструкцый, які вызначае парадак дзеяння. Мова Java транслюе (пераўтварае) праграмы ў асобны байт-код (кампактны выгляд праграмы), ажыццяўляецца гэта за рахунак асобнай Java-машыны. Праграма даволі цікавая, і ў той жа час, больш складаная для разумення таго, як яна функцыянуе. Да перавагаў Java таксама адносяць незалежнасць байт-кода ад аперацыйнай сістэмы і абсталявання, што дазваляе выконваць Java-прыкладанні на любой прыладзе, выкананне праграмы цалкам кантралюецца віртуальнай машынай.

Для распрацоўкі прыладаў даволі зручнай з’яўляецца скрыптавая (сцэнарная) праграма PHP, якая выкарыстоўваецца большасцю хостынгаў, што адносіць яго да катэгорыі вэб-распрацавальнікаў, у якую мы плаўна ўключыліся. Для таго каб лічыць сабе знаным у IT сферы, роўным чынам патрэбна асвоіць мову разметкі вэб-дакументаў HTML, мову апісання знешняга віду дакумента CSS, шмат іншага.

Як можна заўважыць, валоданне ангельскай мовай – таксама адна з неабходных рысаў, якія патрэбныя для лепшага разумення працэсу кодынга, а таксама навучання гэтаму працэсу. Што думаюць наконт асноваў IT тыя, каго можна майстрамі гэтай плыні.

Меркаванні прафесіяналаў

Вадзім Мазго, удзельнік праекта Reboot, бэкэнд-распрацоўшчык: Для мяне IT – праца над стварэннем і функцыянаваннем тэхналогій для лічбавых прылад. Альбо як працэс стварэнне карысных праграмаў. Як для мяне пачалося пранікненне ў IT? З курсаў павышэння кваліфікацыі. Там я пачаў вывучаць мовы праграмавання, потым перайшоў да HTML, JavaScript. Мае першыя пачынанні ў стварэнні сайтаў на аснове wordpress. Для мяне гэта быў вельмі цікавы вопыт, як і ўвогуле пераход да IT – гэта была мая ўнутраная патрэба.

Віктар Паяркаў: перад тым, як ты пачынаць працу ў IT, патрэбна зразумець – чым канкрэтна ты хочаш займацца: распрацоўка, тэсціроўшчык, frond end / back end, web-дызайн. У залежнасці ад таго, што абіраеш, патрэбна авалодваць, як прыклад, мову праграмавання, яе сінтаксіс. Для гэтага існуюць розныя навучальныя курсы, таксама патрэбна добра ведаць ангельскую мову: мова праграмавання, увогуле новыя распрацоўкі ў асноўным надыходзяць да нас з англамоўнага асяроддзя. Далей, патрэбна разабрацца непасрэдна с тым, як працуюць тыя ці іншыя мовы ў залежнасці ад таго, якія задачы вы ставіце перад сабою. Напрыклад, для вэб-праграмавання – CSS (калі казаць пра знешні выгляд), JavaScript (як сцэнарый). Тое ж самае тычацца front end, вёртскі. Калі ўзнікаюць нейкія цяжкасці ў працэсе працы – існуюць розныя форумы, дзе праграмісты камунікуюць паміж сабою, дапамагаюць адзін аднаму.

Святлана Назарава: Таксама важна зразумець, якая сфера ў IT табе больш цікавая, правяраць, іншымі словамі шукаць, мне, напрыклад, больш цікавая распрацоўка ў параўнанні з той жа самай тэсціроўкай. Асвойванне моваў праграмавання, сінтаксісу, ангельскай мовы – неабходныя складнікі поспеху ў той сферы, якую вы абіраеце для сябе. Патрэбна пастаянна вучыцца, развіваць сябе. Як прыклад, я б прапанавала хадзіць на розныя мітапы, іх так шмат зараз, і розных, будзе магчымасць пранікнуцца, дакрануцца да розных сфер і зразумець якая тэма больш цікавая і падыходная плюс крутая магчымасць знаёміцца з рознымі людзьмі, натхняцца і пагружацца ў IT-жыцце.

Агулам…

Такім чынам, можна ўбачыць: тое, як нязнаны чалавек уяўляе сабе IT, і як яно сапраўды вызначаецца тымі, хто, калі можна так казаць, знаходзяцца ў ім, мае свае адрозненні. Па-першае, патрэбна зразумець, IT – даволі шырокая сфера, якая не абмяжоўваецца праграмаваннем, яе мовамі, гэта тое, у чым ты пастаянна вучышся, адкрываеш нешта новае для сябе. Па-другое, патрэбна пазбыцца розных стэрэатыпаў пра IT, калі гэта асацыіруецца з людзьмі, якія сядзяць у офісах перад камп’ютарамі і зарабляюць вялізныя грошы. Праца ў IT у першую чаргу павінна прыносіць задавальненне, выклікаць зацікаўленасць ад таго, з чым працуеш.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *