У папярэднім артыкуле які аналізаваў існуючыя інтэрактыўныя карты нашай краіны былі абраныя найбольш разнастайныя варыянты, але іх спіс гэтым не абмяжоўваецца. Гэты матэрыял – спроба не толькі дапоўніць тымі картамі, якія не былі адзначаны ў папярэдняй частцы, але і іх “жывасць” – наколькі яны захавалі сваё функцыянаванне. Тое, што гэтую жывасць падтрымлівае.

Карты надвор’я Беларусі

Хаця знешні выгляд гэтых карт, як і карыстанне імі, не вельмі зручнае, пры гэтым адлюстроўваемая картамі інфармацыя, судзячы з яе накіраванасці, пастаянна абнаўляецца, паказвае гідралагічны стан рэк, становішча дарог, небяспечных пагодных умоў.

Зялёная карта

Цікавы, і, галоўнае – патрэбны праект, мэта якога – указваць інфармацыю пра розныя экалагічныя аб’екты: пункты збору адходаў і непатрэбных рэчаў; арганізацыях, па ахове навакольнага асяроддзя; месцы з усталяванымі аб’ектамі аднаўляльнай энергетыкі.

Сайт, у адрозненне ад раней разгледжанага праекту, мае сучасны і больш зручны для карыстання, пошуку патрэбнай інфармацыі, існуе магчымасць узяць удзел у яе стварэнні, дадаючы новыя пункты на карту. Гэта можна зрабіць, націснуўшы “Дадаць новы аб’ект” над картай, без рэгістрацыі, проста пазначыўшы запатрабаваныя рэквізіты. Аднак, бачна, што на сайтам яшчэ адбываецца праца, бо вызначэнні тых ці іншых аб’ектаў больш прадстаўлена ў Менску, чым у іншых гарадах, напрыклад, Гомелі.

Карта забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь

Яшчэ адзін экалагічны праект, распрацаваны пры Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі, які дазваляе адсочваць магчымую забарону па карыстанні лясамі, у кожным раёне Беларусі, асобна. Карта абнаўляецца адказнымі за сайт, штодзённа, што можна заўважыць на самім сайце.

Карта ад СПР

Праект, які прадстаўляе сабою каталог розных (пераважна камерцыйных) арганізацый, устаноў, дзяржаўных інстытуцый, таксама мае сваю інтэрактыўную карту, працуючую ў сістэме “Яндэкс. Карты”, якая паказвае колькасць гэтых арганізацый у розных найбуйнейшых гарадах Беларусі. Таксама праект дазваляе дадаваць арганізацыю ў каталог.

Да плюсаў можна аднесці разнастайнасць выбару, магчымасць удакладніць пошукавую патрэбу ў залежнасці ад характару арганізацыі. Аднак, карта распрацаваная толькі для буйных гарадоў, у гарадах, меншых за прадстаўленыя, гэты пералік не адлюстроўваецца.

СВАЕ.бай

Цікавы праект, мэта якога – збор інфармацыі пра розныя месцы са сферы паслуг, бізнес, дзе адбываецца абслугоўванне па-беларуску, ці ўвогуле ў сваёй дзейнасці падтрымліваюць беларускую мову, культуру. Гэтыя арганізацыі таксама могуць пазначаны на інтэрактыўнай карце Google, даданымі ў вялізны і структураваны каталог сайту.

Dialects

Праект новы, і хаця пакуль што распаўсюджваецца толькі большай часткай на Брэсцкую вобласць, тым не менш, актыўна развіваецца, з’яўляецца даволі займальным, паколькі, як можна ўбачыць на карце, там размешчаныя аўдыё таго, як, з якім дыялектам размаўляюць жыхары тых ці іншых рэгіёнаў вобласці.

Праект развіваецца як за кошт яго распрацоўшчыкаў, так і тых, хто можа дадаць аўдыё дыялекту проста ў самім сайце.

Далей, нам патрэбна зразумець, якім жа чынам гэтыя карты функцыянуюць, абнаўляюцца ці дапаўняюцца, чым забяспечваецца іх “жывасць”.

Функцыянаванне інтэрактыўных картаў

  • Па-першае, ёсць такі выгляд карт, які мае нязменную інфармацыі, то бок, прысутныя на ім аб’екты – пастаянныя. Як прыклад можна прывесці згаданая папярэдні раз Мапа станаўлення Беларусі. Увесь яе складнік – карта, якая адлюстроўвае гістарычны працэсы нашай краіны, таму няма неабходнасці нешта дадаваць да такіх карт.
  • Другі варыянт – калі так званыя адміністратары альбо стваральнікі карты, ці нават яе карыстальнікі могуць дадаваць на карту неабходныя для яе аб’екты. У праекце Dialects існуе такая функцыя, выдзеленая на самім сайце кнопкай “Даслаць аўдыё“.
  • Яшчэ адзін варыянт – самі аб’екты карты дадаюць інфармацыю пра сябе, якая аўтаматычна абнаўляецца. Па прыкладзе аб’ектаў на карце Google – пункты абмену валют у Менску адзначаюцца на карце, дзе адразу паказваецца іх час працы, тэлефон.

Вынік, альбо ідэальны спосаб карыстання карты з карыстальнікам

Як нам выдаецца, гэта павінны быць, з аднаго боку, найбольш вольны спосаб для карыстальніка, каб ён мог змяняць, дадаваць на карту неабходны праекты, як гэта зроблена ў Зялёнай Карце; каментаваць, рабіць водгукі як да самой карты, так і да яе вызначаных аб’ектаў, ставіць рэйтынгі. З другога боку, павінны быць ужыты кантроль з боку кіруючых картай, ці адмінаў сайту, каб на карце ўзнікала нежаданых элементаў, каментарыяў, ці ўвогуле таго, што не адпавядае дзейнасці праекту.

Гэты артыкул – магчымасць не толькі прывесці дадатковыя прыклады існуючых карт Беларусі, але і спроба паказаць, якім чынам яны ствараюцца і функцыянуюць. Разуменне гэтага дапаможа зразумець будучы працэс стварэнне праекту Мапа, якія адметнасці будуць там прысутнічаць, убачыць досвед стварэнне іншых аналагічных праектаў.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *