Пра што можа напісаць дзяўчына па імені Энтрапія, як не пра пастаянны рух ад парадку да беспарадку:) Сёння ў нас – пазбаўленне ад таксічных дадзеных у інтэрнэце.
Таксічныя дадзеныя – гэта тое, што мы пакідаем пра сябе ў Сеціве, але не жадаем, ці не плануем пакідаць. Гэта інфармацыя пра нас, персанальныя дадзеныя ў тым ліку, а, значыць, тыя дадзеныя, па якіх нас можна ідэнтыфікаваць, пазнаць.
Калі вы пакідаеце толькі тое, што жадаеце пакінуць, тады з вамі усё добра! Але ж мы не проста так прыбіраемся дома штотыдзень, ці кожны дзень чысцім зубы… Мы робім гэта, бо так ці інакш накопліваецце бруд у хаце, у зубах заводзіцца карыес… І толькі перыядычнае сістэмнае дзеянне, на якое затрачана энэргія, дазваляе нам утрымліваць парадак! Аналагічна і з дадзенымі, якія мы пакідаем.

У кожнага з нас можа быць свая прычына не жадаць пакідаць шмат слядоў пра сябе:
- мо вы не жадаеце, каб вас узламалі, скралі вашы грошы, прачыталі вашу асабістую перапіску,
- мо не хочаце, каб вас падганялі пад нейкі стандарт, ці шаблон маралі, моды… і г.д.
- мо хочаце пазбавіцца кантэкстнай рэкламы,
- мо вы пастаянна змяняецеся, а вашы старыя фоткі нагадваюць пра вас былога,
- ці вы жадаеце кантраляваць сваю інфармацыю больш, ведаць што з ёй адбываецца.
Практыкум Data Detox
Тады я прапаную вам практыкум, якія разлічаны на 8 дзён і называецца Data Detox. У ім вы заводзіце новую звычку: сеткавую гігіену. Кожны дзень вам прапанавана прачэкаць свае наладкі ў прыкладаннях і сацыяльных сетках, каб самому вырашыць, што вы будзеце пакідаць у інтэрнэце, а што – не.
Канечне заводзіць новыя звычкі цяжка. Лягчэй, калі вы матываваны яе заводзіць. І вось у матывацыі вам дапаможа ацэнка вашай інфармацыі і інфармацыі, якую вашыя сябры шараць з вамі. На колькі яна вам важная? На колькі вы цэніце інфармацыю вашых сяброў і блізкіх? Сапраўды? Значыць, вашая каштоўнасць – прыватнасць! Будзьма пашыраць кола сяброў, якія яе падзяляюць.
Інфармацыя і выявы пра Data Detox былі ўзятыя з афіцыйнага сайта. Мы паспрабавалі практыкум у супольнасці Фаланстэр на сабе, зладзілі адмысловы мітапчык, і нам спадабалася:)