Апошнім часам усё больш узнікае пытанне аховы персанальных даных карыстальнікамі аперацыйных сістэм, прадухілення іх узлому, трапляння ў адкрыты доступ бяз згоды іх уладальнікаў. Традыцыйна выкарыстаемая  сістэма Microsoft, пры набыванні камп’ютара, не заўсёды мае ўсталяваную ліцэнзаваную версію. Акрамя таго, для тых хто цікавяцца не толькі самім працэсам карыстання, але і магчымасцю ўплываць на працэс дзеяння сістэмы, паляпшаць яе функцыянаванне, будзе цікава даведацца пра існаванне альтэрнатыўнага АС пад назвай Linux. Дакладней, большасць ведае пра яе, але, хутчэй, павярхоўна, на слыху. Пра яе асаблівасці, тое, чаму яе варта выкарыстоўваць, мы будзем даведвацца далей.

Што было спачатку і ёсць зараз

Адліковай кропкай для развіцця праекту стала расчараванне аднаго са студэнтаў Хельсінкскага ўніверсітэта абмежаваннямі ў вольным паўнавартасным карыстаннем тагачасных АС, таму было вырашана пачаць распрацоўку ядра адкрытай сістэмы, якой у будучыні і стала Linux. Паступова праект пачаў выкарыстоўваць GNUкарыстальнікі якога маюць права на яго неабмежаваную ўстаноўку, свабоднае выкарыстанне, вывучэнне, распаўсюджванне і ўдасканаленне. На дадзены момант Linux, яго дыстрыбутывы, па распаўсюджанасці займаюць чацвёртае месца па папулярнасці сярод карыстальнікаў Інтэрнэт, лідар на рынку сервераў, трэцяе месца на рынку персанальных камп’ютараў. У чым сакрэт поспеху?

Асаблівасці, якія з’яўляюцца перавагамі

Па-першае, як мы ўжо падкрэслівалі, праца з Linux дае магчымасць не толькі пераўтвараць тыя ці іншыя элементы ў рамках аперацыйнай сістэмы, але і змяняць саму АС, прыўносіць істотна новае, працаваць над недахопамі. Гэта можна заўважыць пры ўсталяванні аднаго з дыстрыбутываў, калі сістэма прапаноўвае розныя праграмы для распрацоўкі. Больш падрабязна пра карыстанне ў плане распрацоўкі можна ўбачыць ніжэй.

Дарэчы, пра ўстаноўку сістэмы Linux. Калі параўноўваць з тым жа Windows, усталяваць Linux прасцей. Пры чым, як паказвае відэа ніжэй, іх можна выкарыстоўваць адначасова.

Асобна трэба адзначыць таксама падтрымку драйвераў любых відаў прылад. Пачынаючы ад USB-прылад, і інтэрнэту, розных мадэмаў, і гэтак далей.

Увогуле, карыстацца Linux, крыху нязвычна ў параўнанні з Windows, але і не з’яўляецца складаным, што можна казаць і на ўласным прыкладзе – тыя ж самыя праграмы, доступ у інтэрнэт, проста прадстаўлена гэта ў іншым выглядзе.

Таксама, мы пагутарылі з некаторымі карыстальнікамі Linux, каб даведацца іх уражанне ад працы з АС, якім чынам яны выкарыстоўваць яе ў распрацоўцы. Якія адметнасці яны бачаць.

Linux на вопыце карыстальнікаў

Светлана Ермаковіч: трэба думаць, напачатку думаць увесь час: як паставіць сістэму, дзе што ляжыць, як усталяваць новыя праграмы, як наладзіць кнопку змены мовы і г.д. І думаць трэба, таму што нязвыкла, і сістэмы крыху па-іншаму выглядае. І як вырашыць тысячу памылак, якія ўвесь час узнікаюць. Трэба думаць.
І цана гэтаму – твая бяспека, твой давер. Цана гэтаму – ты сам, за якім не сочыць сістэма і не навязвае табе рэкламу, мадэль паводзінаў. Бо патэнцыйна ты можаш праверыць яе код, яна адкрытая і свабодная. Ты можаш абраць адзін з розных дыстрыбутываў (відаў Лінукса): ад простага да вельмі складанага, дзе ты літаральна сам па частках збіраеш АС.
Можна сказаць, што розніца ў тваёй ролі ў свеце: ты з юзера і аб’екта (калі ты на Віндзе) ператвараешся ў суб’екта (калі ты на Лінуксе). Таму нязручна, шмат сілаў сыходзіць на вывучэння, і ты становішся дарослым. Ты не гонішся за зручнасцю, бо зручнасць робіць цябе пасіўным і залежным.
Праз нейкі час, пару год ты ўжо працуеш значна хутчэй, чым ты бы працаваў на Віндзе. І атрымліваеш навык разумець сістэму і лячыць яе, калі ў ёй штосьці ламаецца.

Аляксей Кірпічэнкаў: Па перавагах – мой досвед наступны:
1. Самая зручная АС для праграмавання, большасць інструментаў працуе “як трэба”, адразу с каробкі. Потым іх ужо партуюць пад іншыя АС, дзе пачынаюцца “танцы з бубнам”.
2. Самая бяспечная. Той факт, што сістэма часта выкарыстоўваецца для сервераў, кажа сам за сябе.
3. Падтрымка кам’юніці. Калі ты выкарыстоўваеш больш-менш вядомы дыстрыбутыў, то ў інтэрнэце можна знайсці шмат гайдаў пад вырашэнне практычна любой узнікаючай праблемы ці задачы.
4. Прыватнасць. У свеце таго, што апошнім часам некаторыя АС узялі на ўзбраенне практыку татальнага дата майнінга на сваіх карыстальнікаў (бывае нават скрытага), дык тут Лінукс увогуле выглядае на галаву лепш. Адчынены код дае ўпэўненасць, што хоць скрыта інфармацыя не збіраецца.

Наконт зменаў, слова “Лінукс” занадта абагульняючае, бо існуюць мноства дыстрыбутываў і ў кожнага могуць быць свае падыходы да таго, як прымаць змены ў код. Механізмы прапановы зменаў могуць быць рознымі. У чым плюс – дэцэнтралізацыя. Калі нейкі дыстрыбутыў ці інструмент закідваюць і не падтрымліваюць удзельнікі, на агульную Лінукс – экасістэму крытычна гэта не ўплывае. Іншыя праекты будуць расці і развівацца.
Наконт праграм для ўдасканалення Linux – цяжка сказаць. Усе, што патрэбна па сутнасці – любы тэкставы рэдактар, браўзер і яшчэ пажадана паштовы кліент пад рассылку.

Alies: Калі каротка то штосьці каля 90% усе вэб-сервераў выкарыстоўваюць лінукс. Для распрацоўшчыка гэта значыць што калі ён будзе праграміць пад лінукс — умовы будуць такія ж амаль як і на серверы, мінімізуецца колькасць памылак кшталту “а ў мяне на віндзе працуе“. Лінукс як машына для вэб-сервера значна хутчэй працуе, і таму такі папулярны.
Windows зроблена для карыстальніка з невялікім досведам у АС (аперацыйных сістэмах), таму там шмат увагі (і рэсурсаў) удзяляецца GUI і абароне Windows ад дзеянняў карыстальніка (і гэтая абарона робіць працэс распрацоўкі пад Windows нязручным, а PHP, Apache і Mysql працуюць пад Windows значна павольней чым пад Linux.

Лінукс філасофія — гэта калі ёсць шмат вельмі дробных праграмак кожная з каторых выконвае сваю функцыю ідэальна. Гэта дазваляе новым праграмам быць хуткімі і малымі, пры гэтым выкарыстоўваючы ўжо ўсталяваныя праграмы. Вось тут артыкул параўнанне: https://www.ionos.com/digitalguide/server/know-how/linux-vs-windows-the-big-server-check/

Варта дадаць што macOS базуецца на Unix і мае шмат агульнага з Лінукс (Ядро macOS’s — POSIX-compliant), але пры гэтым у Mac вельмі добры і прадуманы GUI. Так што для распрацоўшчыка Mac — таксама добры варыянт.

Такім чынам, можна ўбачыць: Linux – аперацыйная сістэма, якая ў роўнай ступені зручная як для распрацоўшчыкаў, так і для звычайных карыстальнікаў, прычым, у першым варыянце, яна адкрывае больш магчымасцяў і нясе сабой менш абмежаванняў, ты вучышся разумець сістэму знутры, у другім – не мае складанасцяў для адаптацыі пасля карыстання іншай аперацыйнай сістэмай.

Напрыканцы – прапаную праглядзець невялічкі экскурс па Linux, яе знешняму выгляду

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *