Ахвяраванні анлайн: як зрабіць?

Апублікавана

by — Posted in Uncategorized, гік-лікбез, магчымасці, прылады і вэбсэрвісы, шукаем

Выкарыстанне модуля прыёму ахвяраваннямі Doika грамадскімі арганізацыі, якое мы высвятлялі нядаўна, магчымыя далейшыя ітэрацыі модуля прыводзіць да ўсведамлення – нам важны вопыт выкарыстання іншых фандрайзінгавых сістэм. Якім чынам яны функцыянуюць, ці ёсць падабенства з Doika, адрозненні – усё гэта мы будзем намагацца вызначаць на прыкладах беларускіх інтэрнэт-парталаў, якія выкарыстоўваюць анлайн-фандрайзінг.

Модулі прыёму ахвяраванняў

У нашым выпадку мы прывядзем прыклад з WEBPAY. Улічваючы тыя грамадскія праекты, якія абагульняе “Імёны“; колькасць людзей, якія атрымліваюць дапамогу пры садзейнічанні праекту – 7500 чалавек; грошаў, якія ўжо былі сабраныя – усталяваны WEBPAY сэрвіс па прыёму ахвяраванняў на сайце з’яўляецца тым каталізатарам, які дазваляе арганізацыям збіраць сродкі значна хутчэй. Якім чынам гэты сэрвіс працуе?

Дызайн модуля чымсьці нагадвае Doika, як і чырвоная кнопка “Дапамагчы” у верхнім куце сайту, колькасць неабходных грошаў у параўнанні з сабранымі. Тэкст модуля аформлены на расійскай мове. У верхняй частцы можна абраць – ці гэта будзе разавае або альбо штомесячнае ахвяраванне; у ніжнім патрэбна ўвесці e-mail ахвярадаўца.

Далей, патрэбна будзе ўвесці асабістыя дадзеныя, прайсці праверку на тое, што вы – не робат, пасля чаго прапаноўваецца правесці цераз WEBPAY, альбо іншым разам.

Пасля чаго, мы бачым сходную з Doika сістэму ўвядзення дадзеных карткі. Пры гэтым, ёсць адметнасці – ёсць абмежаванні па часе, прысутнічае нумар замовы, e-mail адрас.

Варта адзначыць – са слоў кіраўніка парталу: “Сэрвіс, які распрацаваў WEBPAY, дазваляе нам збіраць грошы ў падтрымку сацыяльных праектаў па-новаму: дапамагаць, але пры гэтым не захоўваць у сябе гэтых грошай. Усё будзе ісці наўпрост на рахункі праектаў”. Як падаецца, мова ідзе пра размяшчэнне рахункаў патрабуючымі людзьмі ці арганізацыямі, “Імёны” выступаюць хутчэй як перадавач гэтых грошаў, на кожны рахунак асобна.

Інтэрнэт-банкінг

Сутнасць гэтай сістэмы ахвяраванняў – магчымасць перавесці (у тым ліку) тую ці іншую суму сродкаў пры дапамозе сайту банка. Як гэта адбываецца? Па-першае, камп’ютар павінны мець спецыяльныя сістэмныя патрабаванні. Па-другое – патрэбная рэгістрацыя online, на сайце банка, альбо Міжнароднай сістэме ідэнтыфікацыі, ці проста ва ўстанове банка. Да прыкладу, бярэм сайт Беларусбанка.

Пасля чаго, толькі з увядзеннем логіна/паролю, без задзейнічання дадзеных карткі, можна маментальна выконваць розныя аперацыі. Сістэма даволі зручная, але, наколькі зразумела, усе аперацыі выконваюцца ў разавым фармаце.

Увогуле, калі адлюстроўваць працэс рэгістрацыі ў сістэме інтэрнет-банкінга ў рэжыме анлайн, гэта будзе выглядаць наступным чынам:

Краўдфандынгавыя пляцоўкі

Напэўна, найбольш прыдатны прыклад – платформы для размяшчэння патрабуючых фінансавання праектаў, накшталт ulej, ці ТалакаАдметнасць гэтага праекту – тут можна свабодна размяшчаць праекты пад фінансаванне; гэта, дарэчы можна рабіць і ў Імёнах, але ulej адрозніваецца большай разнастайнасцю мэтаў збору. Па-другое, платформа не толькі дае ўсталяваць праект збору сродкаў, але і вучыць, як фарміраваць розныя крэатыўныя ідэі.

 

Прыём ахвяраванняў працуе наступным чынам – каля інфармацыі пра праект размешчана кнопка “Падтрымаць”, колькасць сабраных грошаў ад агульнай лічбы. Далей, ахвяраваць можна, як увайшоўшы ў сістэму, так і без рэгістрацыі.

Пасля гэтага патрэбна ўвесці персанальныя дадзеныя, абраць форму аплаты – АРІП ці банкаўскай карткай, а таксама выбар бачнасці ахвяраванняў.

Далей, зноў ж такі, усё як у Doika, уводзім  дадзеныя банкаўскай карткі, пасля чаго атрымліваем інфармацыю пра паспяховасць або няўдачу ў пералічэнні сродкаў.

Да перавагаў дадзенай сістэмы можна аднесці гэта адкрытую магчымасць для пачатку збору сродкаў, магчымасць выбару, як, напрыклад, паміж банкам і АРІП. Але, тое што кідаецца ў вочы – пералічэнне магчымае толькі цераз картку беларускага банку, таксама як і захоўванне персанальных дадзеных у платформе.

АРІП

Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АІС АРІП) створаная для таго каб спрасціць прыём сродкаў для фізічных і юрыдычных асобаў. Напэўна, шмат хто карыстаецца гэтай сістэмай у нашай краіне, маецца сістэма “Разлік”. Карыстацца ёй можна як праз інфакіёскі, так і анлайн, прайшоўшы рэгістрацыю ў анлайн-рэжыме цераз Міжбанкавую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ).

 

АРІП мае разгалінаваную сістэматызаванасць плацяжоў, што паляпшае працу з ёй. Акрамя таго, рэгістрацыя не патрэбная калі аплата выконваецца праз інфакіёск. Тым не менш, тая ж сістэматызацыя катэгорый плацяжоў можа прывесці да блытаніны ў пошуку неабходнага. Яшчэ адзін недахоп аплату нельга выконваць з самога сайту АРІП.

Калі выконваць аплату паслугаў у інфакіёску, як адна з найбольш распаўсюджаных формаў карыстання АРІП, з’яўляецца графа “Нумар АРІП”, якую можна прапусціць.

Але, далей яе можна набыць, пры атрыманні чэку, гэты нумар будзе адлюстраваны пад графой “Код аўтарызацыі”.

 

Мабільныя плацяжы

Паколькі смартфоны – неадменная частка паўсядзённага жыцця чалавека, аплата цераз тэлефон тых ці іншых рахункаў з’яўляецца хуткім і зручным механізмам для гэтага. Ажыццяўляюцца гэтыя плацяжы наступным чынам.

Калі разглядаць гэта на прыкладзе iPay – плацежнай сістэмы, якая дазваляе Вам, выкарыстоўваючы сродкі з свайго асабовага рахунку мабільнага тэлефона, ахвяраваць, у прыватнасці, на дабрачынныя мэты, аплачваць больш за 36 000 іншых паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Для гэтага павінна толькі ці зарэгістравацца ў сістэме, або аплаціць пры дапамозе SMS з нумарам дамовы. Вядома, для таксама патрэбна мець пазітыўны баланс на рахунку.

Але тут пачынаюцца складанасці, якія могуць быць звязанымі як адсутнасцю дазвалення на адпраўку SMS для атрымання сеансавага паролю, так і з адпраўкай SMS па свайму прозвішчу, бо дакладна патрэбны твой асабовы рахунак.

Вынік

Як можна ўбачыць існуе шмат розных спосабаў для фандрайзінгавых плацяжоў у рэжыме анлайн, якія паляпшаюць працэс збору грошаў на патрэба арганізацый. Пытанне ў тым – ці заўсёды самі арганізацыі  гатовыя выкарыстоўваць усе магчымасці для ўладкавання сваіх патрэбаў. Хочацца спадзявацца, што гэты артыкул у некім сэнсе дапаможа адкрыць некія дадатковыя магчымасці для гэтага.

 

Спасылкі да фота: 1) http://iclmg.ca/donate/  2) http://parentpreviews.com/movie-reviews/pay-it-forward

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *