Мітап “Laravel” 9 сакавіка

Апублікавана

by — Posted in мерапрыемствы, шукаем, эксперыменты

Распачынаем серыю мітапаў каманды Лічбавай Майстэрні прысвечаных працы з Laravel.

Першая сустрэча адбудзецца 9 сакавіка.

мітап 1.

Для каго?

На сустрэчу запрашаюцца распрацоўшчыкі, якія ведаюць php і жадаюць засвоіць новыя для сябе фрэймворкі.

План сустрэчы:

  1. Разгледзім, што такое роўты і для чаго яны патрэбны;
  2. Што такое мадэль і для чаго ўжываецца ў фрэймворку;
  3. Што такое Middleware і іх ужыванне;
  4. Рэалізацыя CRUD функцыянальнасці на прыкладзе старонкі кампаній. (Стварэнне, выдаленне, аднаўленне).

Увага: каманда Лічбавай Майстэрні шукае стажора backend-распрацоўшчыка. Удзел у мітапе – добрая магчымасць патрапіць у каманду!

Дата: 9 сакавіка

Пачатак: 11:00

Працягласць: 2 гадзіны+

Месца: вул. Змітрака Бядулі 3, пам 2н, уваход са двара

Арганізатар – Лічбавая майстэрня.

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца.

 

Спасылка да фота: https://www.valuecoders.com/blog/technology-and-apps/laravel-best-php-framework-2017/

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *