Wikidata: для вікіпедыстаў і не толькі

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, магчымасці, шукаем, эксперыменты

Паколькі адна са сфераў дзейнасці нашага таварыства – уклад у развіццё, фарматаванне, агулам, пераўтварэнне глабальнай энцыклапедыі ведаў Вікіпедыі, акрамя таго, як дапамагчы праекту напісаннем артыкулаў, патрэбна вызначыць, за рахунак чаго артыкулы “працуюць”. Як ажыццяўляецца ўключэнне Вікіпедыі у агульнае інфармацыйнае сеціва, захоўвання даных, якія фармуюць вікіпедыйны артыкул – усё гэта мы будзем вызначаць у паняцці Wikidata.

Сутнасць праекту

У самым агульным плане Wikidata (Вікідата, альбо Вікідадзеныя) – гэта праект, які мае сваёй мэтай напаўняць, зберагаць элементы, якія  вызначаюць інфармацыю з Вікіпедыі, дае магчымасць іх рэдагаваць у свабодным доступе. У тым ліку, праект падтрымлівае працу інтэрвікі-спасылак, якія з’яўляюцца злучным звяном паміж рознымі вікіпедыйнымі артыкуламі. Wikidata з’яўляецца базай дадзеных для, на дадзены момант, парадку 55 мільёнаў (!) інфармацыйных элементаў, вызначаючых Вікіпедыю. Далей, патрэбна зразумець, як працаваць з Wikidata, якія асноўныя моманты патрэбна заўважыць.

Спасылка: http://thewikipedian.net/2012/04/12/the-agony-and-ecstasy-of-wikidata/

Як гэта працуе?

Па-першае, мы можам уявіць сябе гэта прыкладзе простай старонкі ў Вікіпедыі, якая складаецца з з умоўных адзінак, якія можна рэдагаваць у Вікідадзеных. На асобнай старонцы можна пазначаць ці рэдагаваць інфармацыю, дадаючы да іх спасылкі. Дарэчы, яшчэ адна адметная рыса – уведзеная ці змененая інфармацыя на адной мове аўтаматычна змяняецца на ўсіх іншых мовах адпаведнага артыкула.

Спасылка: https://www.wikidata.org/wiki/Help:Statements

У гэтым адзнятым мною відэа я намагаўся разабрацца з тым, якім чынам можна працаваць з дадзенымі, дзе іх знайсці ўвогуле:

Як бачна з відэа, Wikidata дазваляе структураваць дадзеныя наконт спасылак у вікіпедыйным матэрыяле. Далей, будзе паказана тое, як кожны карыстальнік можа прыўносіць свае спасылкі, ці змяняць іх, змяняць агульнае дадзеныя пра чалавека, ці з’яву:

Як бачна, Вікідадзеныя захоўваюцца ў БД, дзе ў кожнай радкі свой код, які можна выкарыстоўваць у Вікіпедыі і іншых праектах.Далей, нам патрэбна разглядзець, у чым станоўчыя рысы Вікідаты, якія магчымасці яна дае карыстальнікам, чаму ўвогуле яна патрэбная як для Вікіпедыстаў, і не толькі для іх.

Патэнцыял Wikidata

Для таго, каб разумець, якія пазітыўныя аспекты мае праца з Wikidata, спачатку мы павінны зразумець, якая асэнсаванасць абагульняе гэты праект. Як ужо было акрэслена спачатку, Wikidata мы разглядаем у рамках адной са сфер дзеяння Фаланстэра – Вікіфікацыі. Што гэта азначае? Магчымасць для грамадскіх арганізацый у нейкім сэнсе заявіць пра сябе, звярнуць увагу на тыя ці іншыя пытанні, праблемы, якія вырашае грамадская прастора.

Для асобных людзей – не толькі рэсурс, дзе можна праявіць свае веды, ці падзяліцца з іншымі людзьмі, але і таксама даведацца шмат новага для сябе. На ўласным вопыце магу адзначыць: працэс як стварэння артыкула, так і яго аздаблення не выклікаюць, цяжкасцяў, асабліва калі ты адчуваеш сябе прафесіяналам у тым, чым менавіта ты мог бы падзяліцца з іншымі.

Акрамя выкарыстання ў якасці графа ведаў, Wikidata можа прадстаўляць вялікую каштоўнасць для супольнасці распрацоўнікаў тэкстаў у выглядзе шматмоўных калекцый канцэптуальных цэтлікаў, апісанняў і спасылак на энцыклапедычны тэкст.

Таксама, мы павінны разумець, што Wikidata – праект, не толькі звязаны з базай дадзеных для Вікіпедыі, але яго таксама можна выкарыстоўваць з іншымі анлайн-праектамі, сінхранізаваць іх. Ліцэнзія Creative Commons ,  якую выкарыстоўвае Wikidata, дазваляе рабіць гэта. Калі, напрыклад, дадзеныя Wikidata і розных інтэрактыўных карт могуць змяняцца ў залежнасці ад таго, з якога боку гэтая інфармацыя змяняецца.

Такім чынам, можна вызначыць шырокае кола магчымасцяў для выкарыстання Wikidata, асноўнае і тэма гэтага матэрыяла – разабрацца для сябе і даць магчымасць зраумець гэта астатнім.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *