Паданне пра тэсцінг

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, інтэрв'ю, магчымасці

У матэрыяле, прысвечаным спробе зразумець, што такое IT, з чаго патрэбна пачаць, чаму навучыцца, каб па-сапраўднаму разумецца ў гэтай сферы, была магчымасць высветліць для сябе, што IT – сфера дастаткова шырокая, каб авалодваць нечым, ў агульным плане. IT – гэта і распрацоўка, тэсціроўка, вэб-дызайн, і шмат чаго іншага. Зараз мы будзем высвятляць, што такое тэсціроўка, якая матывацыя тых, хто займаецца гэтым зараз, пры размове з тэсцерамі, якія пагадзіліся дапамагчы разабрацца ў гэтым.

Пра што будзе ісці гаворка?

Спачатку, мы павінны вызначыцца з тым, аб чым мы будзем гаварыць – што такое тэставанне (тэсцінг), чым займаюцца тэсціроўшчыкі.

Тэставанне – гэта працэс аналізу праграмнага забеспячэння, пад час якога вызначаецца, наколькі атрыманы прадукт адпавядае першапачатковай мэце, магчымыя памылкі, агульным крытэрыям якасці ПЗ, у прыватнасці, згодна з міжнародных стандартаў праграмнага прадукта: функцыянальнасць, надзейнасць, прастата выкарыстання, бяспека, і гэтак далей.

Адпаведна, тэсціроўшчыкі – тыя людзі, якія даследуюць праграмнае забеспячэнне, яго асобныя кампаненты, ці сістэму агулам. Ёсць тэсціроўшчыкі, якія працуюць з ПЗ на стадыі яго стварэння (альфа-тэсціроўшчыкі), другія – працуюць з ужо гатовым прадуктам. Вядома, для тэсціроўшчыка патрэбныя спецыяльныя навыкі – разуменне таго, як пішацца код (распрацоўка), базавыя (і не толькі) навыкі праграмавання, ангельская мова.

Размова з тэсціроўшчыкамі

Мы мелі магчымасць пагутарыць з тэсцерамі, якія працуюць на базе нашага Фаланстэра, даведацца пра тое, што нас цікавіць, пачуць рознае меркаванне на нашы пытанні. Вераніка, займаецца тэсцінгам ўжо даволі доўгі час, мае пэўны вопыт; Вольга – толькі пачынаючы тэсціроўшчык.

  • Што такое тэсцінг (ці чым займаюцца тэсціроўшчыкі):

Вераніка: у многіх крыніцах нямала напісана што такое тэставанне. Тэставанне – гэта працэс аналізу праграмных сродкаў і спадарожнай дакументацыі з мэтай выяўлення дэфектаў і павышэння якасці прадукту. Але для мяне гэта крыху больш чым проста выяўленне дэфектаў і павышэння якасці, у маім разуменні тэставанне гэта яшчэ раз ЯКАСЦЬ, зручнасць для карыстальнікаў І ЖАДАННЕ прынесці радасць карыстальнікам!

На самай справе вобласць тэставання шматгранная і шырокая. Тэставанне на праекце гуляе значную ролю, а ўсё пачынаецца з тэставання дакументацыі і патрабаванняў. Для стварэння тэст-кейсаў выступае дакументацыя і агульны здаровы сэнс. Таксама пры стварэнні тэст-кейсаў варта не забываць аб негатыўным тэставанні, гэта значыць правесці даследаванні прыкладання ў сітуацыях, калі выконваем аперацыі або выкарыстоўваем дадзеныя, якія
патэнцыйна прыводзяць да памылак. Гэта адзін з немалаважных напрамкаў у тэставанні ПЗ. Прымусіўшы прыкладанне працаваць некарэктна, гэта шанец павысіць ўзровень якасці прадукту.

Тэставанне мае свае віды і напрамкі. У выпадку, калі мы тэстуем сайт важна правесці функцыянальнае тэставанне, тэставанне зручнасці карыстальніка, тэставанне прадукцыйнасці, тэставанне інтэрфейсу карыстальніка, тэставанне бяспекі, тэставанне кросбраўзэрнасці. Тэстыравальнік важна ствараць пісьменныя і карэктныя баг-рэпорт, каб распрацоўніку было прасцей выкараніць праблему. Акрамя прамых абавязкаў, ускладзеных на тэстыравальніка, важна развівацца і пашыраць свой кругагляд не й толькі ў галіне тэставання, а ў цэлым на праекце.

  • Якiм чынам Вы прыйшлі да гэтага?

Вераніка: Цікавасць да IT-тэхналогіяў, прага пераменаў у прафесійнай дзейнасці і імкненне да перфекцыянізм прывялі мяне на курсы тэставання ПА. Я люблю якасць, і, як юзеру, мне важна выкарыстоўваць першакласны дадатак або працаваць у эфектыўнай і адладжанай праграме. Мне хацелася б рабіць выпускаемыя прадукты лепш, прасцей у выкарыстанні і менш затратным па часе.

Вольга: Усе выйшла з жадання займацца тым, што падабаецца. Даволі доўгі час я працавала бухгалтарам, і ў гэтай працы я не атрымоўвала развіцця ў прафесійным плане, адчувалася бесперспектыўнасць. Таму я вырашала абраць для сябе IT. Калі казаць пра тэсцінг, гэта выбар быў больш зроблены з прагматычных меркаванняў – вучыцца гэтаму менш затратней па часе, і грошах.

  • Як змянялася ваша матывацыя падчас працы на праектах, што вамі зараз кіруе?

Вераніка: Свой практычны вопыт, як тэстыравальнік, я пачала набываць у Фаланстэр, дзе разам з it-валанцёрамі працуем над абнаўленнем старой версіі сайта. Адначасова з гэтым у іншай кампаніі я займаюся тэставаннем праграм на платформе 1С. Гэта зусім розныя кірункі, у кожным кірунку ёсць свае нюансы і асаблівасці, дзякуючы гэтаму я набываю рознабаковы практычны вопыт, які важны пачаткоўцу ў тэставанні. На сённяшні дзень у мяне адна матывацыя: у будучыні прыйсці да годнага выніку. Быць не проста тэстыравальнікам, а стаць прафесіяналам! Самадастатковым спецыялістам, які можа ўсё ад пачатку і да канца, які ведае не толькі сваю вузкую палоску працы, але ведае яе на ўсе 100%. Цяпер важна навучыцца думаць маштабна, схопліваць на ляту новае і пашыраць свой кругагляд.

Вольга: пакуль казаць даволі складана, бо я толькі пачынаю гэтым займацца, крыху ёсць адчуванне няўпэўненасці перад тым, што чакае мяне далей. Аднак тое, што я стаўлю перад сабой – дапамога ва ўладкаванні якаснага прадукту, які б адпавядаў тым мэтам, дзеля якіх ён быў зроблены.

  • Магчыма, ёсць перавагі тэсцінга ў параўнанні з іншымі IT-сферамі (распрацоўкай, напрыклад) у плане працэсу працы.

Што датычыцца пераваг тэставання перад іншымі працэсамі распрацоўкі, мне здаецца, тут няма пераваг і быць не можа. Працэс распрацоўкі ПЗ складаецца з шасці стадый: аналіз патрабаванняў, праектаванне, кадаванне, тэставанне, ўкараненне, суправаджэнне. Кожная стадыя важная для якаснага праграмнага прадукту. 

Мы вялі размову пра адну са сфераў у пераўтварэнні праграмнага коду, намагаліся зразумець, наколькі важная гэтая частка цэлага працэсу па стварэнні праграмы, у чым перавагі займацца ёю. Увогуле, гэты матэрыял – працяг плыні IT-лікбзезу на прыкладзе абмеркавання часта незразумелых у ёй рэчаў. Для тых, хто ў яе непасвечаны, у тым ліку я сам.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *