Этыкет у інтэрнэт-маўленні

Апублікавана

by — Posted in Uncategorized

Камунікацыя ў інтэрнэце – гэта беспярэчная перавага для тых, хто патрабуе шырокага кола зносінаў у працоўнай, грамадскай дзейнасці. Уся патрэбная інфармацыя, якую варта данесці як да асобнага чалавека, так і да вялізнай аўдыторыі, можа дастаўляцца маментальна, і на вялікую адлегласць, аж да краю Зямлі.

Тым не менш, тыя ж перавагі інтэрнэт-камунікацыі могуць стаць зручнай платформай для праяваў агрэсіі, розных правакацый, пра якія мы ўжо пісалі, распаўсюджванне фрыкаўства на мяжы фолу. Пры чым, тая ж самая адлегласць, канфідэнцыяльнасць дадзеных у плане выкарыстання ананімнасці, можа стаць надзейнай абаронай ад адказнасці для тых, хто сее варожасць у вэб-прасторы.

Якім чынам можна выбудаваць правілы, сістэму таго, як павінна адбывацца камунікацыя, якія могуць быць для гэтага абмежаванні, у рэшце рэшт, які эфект мы можам прадказаць ад укаранення гэтага самага этыкету маўлення ў інтэрнэце?

Больш агульнымі словамі, этыкет – гэта пэўныя ўсталяваныя правілы паводзінаў, якія ўхваляе і прытрымліваецца грамадства, у залежнасці ад культурных нормаў таго ці іншага рэгіёну.

Адразу ўзнікаючае пытанне – як выбудоўваць універсальныя правілы інтэрнэт-этыкету для ўсіх карыстальнікаў, паколькі, можна сцвярджаць: камунікацыя ў інтэрнэце – адлюстраванне нормаў паводзінаў, традыцый камунікацыі ў рэальным жыцці. Як прыклад – нядаўна давялося назіраць камунікацыю азербайджанцаў і армянаў у каментарыях Youtube. Манера камунікацыі – умоўныя выразы, выказванне абразаў у адрас адзін аднаго, на жаль, нагадвае рэальны стыль выказванняў у каўказскім рэгіёне.

Другі пункт – якім чынам усталяваць кантроль за выкананнем нормаў этыкету. Як прыклад, можна прывесці выдаленне каментарыяў у ВК, бан у Фэйсбуку, ці абмежаванні на паказ матэрыялаў у Інстаграм.

Аднак, тут мова ідзе пра абмежавальную функцыю сацсетак, па скаргах іншых карыстальнікаў. А для нас патрэбна зразумець, як выхаваць гэтыя нормы ў свядомасці людзей.

Па-трэцяе, як знайсці мяжу паміж барацьбу з мовай варожасці, нецярпімасцю, усталяваннем сістэмы паводзінаў у грамадстве, і ўвядзеннем абмежаванняў на тыя ці іншыя праявы інтэрнэт-маўлення. Ці патрэбна гэта ўвогуле? Бо, можна сцвярджаць – свабодныя выказванні, дыскусія ў інтэрнэце – шырокая магчымасць развіцця грамадзянскай супольнасці, магчымасць самарэалізацыі для людзей, у тым ліку выбудоўваючы ўласную мадэль камунікацыі з людзьмі. Пры чым, патрэбна таксама ўлічваць змяняючыяся трэнды ў выбудоўванні нормаў кантакту ў інтэрнэце.

Таму, на маю думку, правіла добрага тону ў інтэрнэце маюць выглядаць хутчэй як жаданы ідэал, на які можна арыентавацца, да якога варта імкнуцца.

Якімі маюць быць асноўныя мэты і пункты інтэрнэт-этыкету?

  • Развіццё ўласнай культуры паводзінаў, ці паводзінаў асобнай сацыякультурнай групы
  • Магчымасць самакантролю, кіраванне працэсам камунікацыі ў міжгрупавых адносінах.
  • Прадухіленне праяваў агрэсіі, нецярпімасцю ў інтэрнэт-прасторы.

Гэта толькі асноўнае, што я яшчэ мог узгадаць адразу. Але ўсе ж такі, якімі павінны быць правілы этыкету для карыстальнікаў інтэрнэта? Разглядзім гэта на дзвюх прыкладах.

Першае – калі ты з’яўляешся перадатчыкам аднабаковай інфармацыі для вялікай (ці невялікай) колькасці людзей, у выпадках калі ты журналіст, ці кіраўнік праекту, у гэтым рэчышчы.

Заўсёды патрэбна памятаць – ты ўмоўна “стаіш” перад аўдыторыяй, якая можа нешта чакаць, разлічваць на цябе, ці ты на яе. Таму галоўнае тут: заўсёды трымаць з імі кантакт, датрымлівацца ўласных дэдлайнаў. Мець павагу да іх, гэта павінна праяўляцца ў тым, як і што ты пішаш: весці размову з аўдыторыяй даступнай для іх мовай, будзьце ветлівымі, намагайцеся шукаць баланс паміж тым што цікавіць вас і вашу аўдыторыю.

Да прыкладу, асабіста мне заўсёды падабалася, калі вядомыя асобы не толькі актыўна вядуць свае сацыяльныя сеткі, але і адказваюць на каментарыі карыстальнікаў, тым самым падтрымліваючы кола сваіх падпісчыкаў.

Другая сфера – калі карыстальнікі кантактуюць паміж сабой у інтэрнэце на роўных умовах, часта гэта набывае форму дыскусіі. Судзячы з прыкладаў на фота ніжэй, добра калі яна такой і застаецца.

Тут таксама можна акрэсліць: не выкарыстоўвайце лаянак, нават калі вам хтосьці гэтакім тонам адказвае. Агулам, быць ветлівым, кантраляваць сябе. Старайцеся аргументаваць сваю пазіцыю, прыводзіць у сваю карысць. Яшчэ адзін момант – уменне вызнаваць свае памылкі, у выпадках калі вы няправыя, прасіць прабачэнне.

Можа тут і не ўсе ўзгадана, і выглядае гэта неяк ідылічна, тым не менш, мэты і спосабы ўладкавання інтэрнэт-этыкету, на маю думку, могуць як павысіць узровень дзеяння чалавека, ініцыятывы, так і атрымаць пазітыўную ацэнку ад іншых людзей, стварыць імідж, так бы мовіць, спагадлівага і культурнага асяроддзя.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *