Прынцыпы самакіравання ў анлайн-супольнасцях

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, магчымасці, пра майстэрню

Кожнае асяроддзе, у незалежнасці ад таго, чым яны займаюцца, але маюць мэтанакіраванасць на поспех, асабліва калі гэта – каманда з мноства людзей, павінна мець пад сабою аснову, якую будзе рэгуляваць іх камунікацыю паміж сабою, стратэгію кіравання, прыняцця рашэнняў, вырашэння канфліктных сітуацый.

Перш за ўсё, гэта залежыць ад таго, якая сістэма зносінаў выбудаваная паміж удзельнікамі супольнасці. Альбо гэты выбар стратэгіі камунікацыі плануецца ў будучыні.

У іерархічных структурах усе рашэнні прымаюцца на ўзроўні аднаасобнага лідара, ці абмежаванай групы кіраўнікоў. У такім выпадку ўсе рашэнні прымаюцца гэтым умоўным лідарам, часта без уліку думкі іншых удзельнікаў: якім чынам уключаць новых удзельнікаў у супольнасць, як кіраваць праектам, фармаваць стратэгію дзейнасці, і гэтак далей.

Па-першае, трэба разумець, якую адказнасць бярэ на сябе кіраўнік: усе поспехі і няўдачы будуць на яго плячах. Па-другое, добра калі мэты лідара супадаюць з думкай падначаленых удзельнікаў, ці хаця б гэты лідар прыслухоўваецца да іх. У іншых выпадках гэта можа стаць падставай для канфлікту, ці стане прычынай браку ініцыятыўнасці ў такім умоўным аўтарытарным асяроддзі. Трэцяе – калі кожны чалавек мае права ўносіць свае ідэі, гэта значна павялічвае крэатыўнасць у супольнасці, у параўнанні з тым, калі гэта прымаецца на ўзроўні аднаго чалавека.

Супрацьлегласць гэтай сістэме – ліберальная мадэль паводзінаў у групе, дзе няма вызначанага кіраўніка, рашэнні вылучаюцца і прымаюцца ўсімі ўдзельнікамі разам. Гэтая мадэль пазітыўная ў плане надання магчымасці выказвацца для ўсіх, прапаноўваць ідэі, як мы ўжо казалі раней. Гэта можа ў значным ступені павысіць крэатыўнасць супольнасці, але таксама і знізіць яе эфектыўнасць, бо, важны момант – такая структура патрабуе актыўнага ўдзелу ўсіх удзельнікаў. Акрамя таго, у такой сістэме могуць адсутнічаць правілы ўдзелу, што прыводзіць да паявы сітуатыўных людзей, рашэнняў, якія задавальняюць не ўсіх.

Рада бяспекі ААН – яскравы прыклад таго, калі ўлічваецца кожны голас, але менавіта частае выкарыстанне права вета яе ўдзельнікаў у ключавых пытаннях зніжае яе эфектыўнасць

Таму, у такіх выпадках неабходна шукаць трэці варыянт, які будзе кампрамісным сімбіёзам для дзвюх першых. Тут можна значна болей спыніцца на прынцыпах самакіравання для анлайн-аб’яднанняў.

У супольнасці павінны быць свой каардынатар, які ўхваляецца ўсімі ўдзельнікамі, ці іх большасцю; на пэўны перыяд, ці да перыяду, калі ўзнікне яго змяніць. Акрамя галоўнай ініцыятыўнай ролі, ён таксама павінны быць рэгулятарам узаемадзеяння паміж удзельнікамі, датрымлівацца тых правілаў, якія фармулююцца ў супольнасці, быць вядучым спецыялістам у сутнасці арганізацыйнай дзейнасці.

Уключэнне ўдзельнікаў можа быць запрапанавана любым удзельнікам, са згоды кіраўніка, пры чым, гэта зменшвае неабходнасць ухвалення ўсімі ўдзельнікамі, і, такім чынам павялічвае эфектыўнасць удзелу. Тым не менш – як удзельнік які запрашае, так і каардынатар маюць прадставіць, а часам і ўдакладняць для астатніх, чаму менавіта гэты чалавек патрэбны супольнасці.

Адкрытасць. Кожны з удзельнікаў мае права ведаць, чым займаецца арганізатар, астатнія ўдзельнікі, якія функцыя выконваюць, якія рашэнні прымаюць. У гэтым плане падабаецца мадэль зносінаў у Facebook – там увесь персанал працуе ў вялізным офісе, дзе людзі адгароджаныя адзін ад аднаго шкляным заслонам, у тым ліку і кіраўнік, які знаходзіцца ў цэнтры. На яго шкле ён запісвае свае паметкі, гэта могуць і іншыя ў офісе.

Акрамя камунікацыі анлайн, якая ў такіх супольнасцях дамінуючая, час ад часу павінны адбывацца зборы ў жывую, калі, пэўна ёсць магчымасць, каб удзельнікі маглі ў большай ступені кааперавацца паміж сабою, разумець, з кім яны маюць справу.

У гэтым плане як прыклад добра падыходзяць сустрэчы ў офісе Falanster

Яшчэ адзін важны прынцып – прадухіленне і рашэнне канфліктных сітуацый, з неабходнасцю ўдзелу ўсіх членаў асяроддзя, знаходзіць кампрамісныя варыянты. Таксама не трэба забываць пра правілы этыкі ўнутры групы, якія мы нядаўна абмяркоўвалі.

Такім чынам, гэты матэрыял – спроба знайсці нейкі ўніверсальныя варыянты для таго, якім чынам павінна адбывацца кіраванне ва ўмовах іх існавання ў анлайн-прасторы. Калі вы можаце запрапанаваць тыя прынцыпы, пра якія я не напісаў – пішыце ў каментарыях, у тым ліку ў сацсетках, нам цікавая ваша думка!

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *