Ці магчыма каханне паміж чалавекам і машынай? Калі так, то якое?
Ды і увогуле, што есць каханне? Гэтае пытанне хвалявала паэтаў, філосафаў, мастакоў, багатых і бедных, усіх!
Запрашаем вас на кібер-кіно “Яна”, што робяць разам Фаланстэр і Грамадзянскі Фарум (у межах праекта “Пасля тытраў”). Фільм паказвае не занадта аддалённую будучыню, дзе галоўны герой перажывае каханне са сваёй… аперацыйнай сістэмай. Неверагодныя дыялогі, эмоцыі: радасці і пакуты, дазваляюць паглядзець на зносіны з боку. Пазнаць сабе ў галоўным героі, сваю самоту ў вялікім горадзе, сваё каханне. Параўнаць са сваімі пачуццямі і перажываннямі. І зрабіць для сабе этычныя і маральныя высновы, выпрацаваць стаўленне да развіцця тэхналогій і штучнага розуму!
Фільм на англійскай мове з беларускімі субтытрамі.
Калі: 25 траўня, 19.00.
Дзе: Вул. З.Бядулі 3
Данэйт за ўдзел 2 руб (на кава-паўзу).
Загістравацца на ўдзел па спасылцы.