Як зразумець мову IT

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, магчымасці, пра майстэрню

Не сакрэт, што ў IT, як і ў шмат іншых прафесіях, існуе свой лексікон, свае словы, словазлучэнні, якія часта застаюцца незразумелымі для астатніх. Пры гэтым, часта можна пачуць ад навакольных – менавіта мова ў IT-нікаў адрозніваецца ад усіх астатніх, пра іх гавораць, быццам яны гавораць на сваім незразумелым дыялекце. У чым тады асаблівасці гэтага маўлення?

Для прыкладу, мы возьмем словы, якія выкарыстоўваюцца супольнасцю грамадскай прасторы “Фаланстэр” у Trello, Slack, а таксама ў самой “Лічбавай майстэрні”. Вось гэтыя словы, з удакладненнем таго, што яны азначаюць, пісалі не ў алфавітным парадку, першае, што кідалася ў вочы:

  • Мэйлчымп — платформа для аўтаматызацыі маркетынгу, паштовы маркетынг, дазваляе ствараць аўтаматычную рассылку.
  • Опенсорс — свабоднае праграмнае забеспячэнне: яго можна выкарыстоўваць, капіраваць, вывучаць, змяняць і распаўсюджваць без абмежаванняў.
  • Блокчэйн — строга паслядоўны ланцужок блокаў, у кожным з якіх – пастаянна напаўняльная інфармацыя аб тых дзеяннях, якія адбываюцца ўнутры сістэмы, быццам база дадзеных.
  • Боты — спецыяльная праграма, якая выконвае аўтаматычна, ці па зададзеным раскладзе, якія-небудзь дзеянні праз тыя ж (умоўныя) інструменты, што і звычайны карыстальнік.
  • Данэйты / Фандрайзінг — ангельскія эквіваленты слова “ахвяраванні“.
  • Модуль — функцыянальна скончаны фрагмент праграмы.
  • Хакатон — пэўная падзея-форум, у якім праграмісты, вэб-дызайнеры, увогуле распрацоўнікі праграмнага забеспячэння, разам працуюць над вырашэннем той ці іншай праблемы, вынікам чаго, па задумцы арганізатараў, з’яўляецца стварэнне паўнавартаснага праграмнага забеспячэння. 
  • Вішліст — спіс, у якім прапісаны ўсе жадання чалавека пачынаючы ад дробязяў і неабходных рэчаў і сканчаючы такімі глабальнымі марамі
  • Друпал — гэта бясплатная інфраструктура кіравання кантэнтам з адкрытым зыходным кодам, напісаная на PHP і распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй на опенсорс GNU.
  • Гіт — размеркаваная сістэма кіравання версіямі файлаў і сумеснай працы.
  • Мэш — у крыптаграфіі: блочны шыфр, мадыфікацыя алгарытму шыфравання дадзеных IDEA.
  • Опенбэдж — праграма Mozilla, якая выдае лічбавыя міні-дыпломы, для атэстацыі навыкаў і дасягненняў. Структура бэйдж паказвае рэальныя дасягненні і навыкі, атрыманне якіх могуць дапамагчы ў будучай кар’еры і спрыяць у адукацыі.
  • Скрыпт — гэта сцэнарый: гэта праграма або праграмны файл, якія аўтаматызуюць некаторую задачу, якую карыстальнік рабіў бы ўручную.
  • Цімбілдзінг — не IT-тэрмін, але часта выкарыстоўваецца: гэта комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне згуртаванага калектыву, здольнага зладжана працаваць разам, сяброўскай атмасферы ў ім.
  • Дэкстоп — эквівалент словазлучэнняў “настольны камп’ютар”, “працоўны стол”.
  • Софт — ад ангельскага слова “software” — праграмнае забеспячэнне – праграма або мноства праграм, якія выкарыстоўваюцца для кіравання камп’ютарам.
  • Мітап — сэрвіс, які выкарыстоўваецца для арганізацыі анлайн-супольнасцяў, дзе праводзяцца асабістыя мерапрыемствы для людзей з падобнымі інтарэсамі.
  • Нік — псеўданім, які выкарыстоўваецца карыстальнікам у Інтэрнэце, звычайна ў блогах, форумах, чатах — месцах зносін.
  • Фронт энд / Бэк энд — першае: тое, што браўзер можа чытаць, выводзіць на экран і запускаць; другое: праграмна-апаратная частка сэрвісу.
  • Кэмп — скарочаны варыянт ангельскага слова “campaign” — кампанія, прома-акцыя па папулярызацыі нейкага праекту, для прыклада – DoikaCamp.
  • Бэклог — гэта спарадкаваны набор элементаў, задач, пералік усіх функцый, якія зацікаўленыя людзі хочуць атрымаць ад прадукту.
  • Роад Мэп — тэхналагічная дарожная карта: кароткатэрміновы або доўгатэрміновы план выпуску вытворцам якога-небудзь прадукта.
  • Дамен — гэта імя для сайта, якое прысвойваецца яму наўзамен складанага для запамінання IP-адраса сервера, на якім гэты сайт размяшчаецца
  • Інтэрфейс — набор сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для ўзаемадзеяння дзвюх сістэм — праграмы з чалавекам, для абмену дадзенымі і атрымання патрэбнай інфармацыі.
  • Вэбінар — гэта навучальны анлайн-занятак або карпаратыўнае анлайн-нарада.
  • Лэндзінг — аднастаронкавы сайт, які можа выкарыстоўвацца як прапанова нейкай паслугі, як прыклад – Doika.
  • Футэр — гэта блок (“падвал”) у ніжняй частцы старонкі, куды выносяць карысную, але не першарадную інфармацыю.
  • Стэк — спарадкаваны набор элементаў, у якім размяшчэнне новых і выдаленне існуючых адбываецца з аднаго канца, званага вяршыняй спіску.
  • Гітхаб — вэб-сэрвіс, які выкарыстоўваецца як паслуга па прадастаўленні рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі (хостынг) для IT-праектаў.
  • Рэфактарынг — працэс змены ўнутранай структуры праграмы, які не закранае яе знешняга выгляду, і які мае мэтай палегчыць разуменне яе працы.
  • Брэндбук — афіцыйны дакумент кампаніі, у якім апісваецца канцэпцыя брэнда, атрыбуты брэнда, мэтавая аўдыторыя, пазіцыянаванне кампаніі і іншыя дадзеныя, якія выкарыстоўваюцца для пабудовы камунікацыі з спажыўцамі і развіцця кампаніі ў цэлым.

Для ўдакладнення – гэта няпоўны спіс, штосьці не трапіла ў поле зроку, некаторыя рэчы – абрэвіятуры і гэтак далей, мы апускалі. Як можна заўважыць, у асноўным – гэта англамоўныя запазычанні. Тады адразу ўзнікае пытанне – ці патрэбна гэтую мову рабіць прасцей, даступней, ці зберагаць яе такой жа спецыялізаванай?

Стварыць беларускі аналаг такіх “айцізмаў” – добрая нагода зрабіць даступным разуменне лічбавых тэхналогій, IT увогуле, для ўсіх, хаця б часткова, на ўзроўні ўспрыняцца таго, пра што ідзе мова.

Аднак, якім чынам, гэта зрабіць? У выпадку, калі мы будзем рабіць беларускія пераклады гэтых слоў, мы можам атрымаць вялізныя словаспалучэнні, неэканомныя ў плане таго аб’ёма, які яны займаюць. Аднак, людзі заўсёды схільныя спрашчаць сваю дзейнасць, таму наўрад ці гэта гэта прыйдзе да смаку тым, хто аперуе гэтымі паняццямі.

Можна зрабіць цалкам беларускія аналагі IT-змаў. Пры гэтым можа ўзнікнуць пытанне, як гэта “легалізаваць”, каб яны набылі статус звычайных сучасных слоўнікавых слоў. Трэцяя думка – пакінуць усё як ёсць: наша мова, як і шмат іншых, мае свае запазычанні, якія па-свойму могуць упрыгожваць яе. Тым не менш, зноў ж такі застаецца рызык таго, калі мова будзе мець розныя варыянты карыстання ёю, і мы сутыкнемся са стратай яе класічнага выгляду.

Так ці інакш, гэта тэма застаецца адкрытай, і патрабуе абмеркавання як з боку тых, хто ёю карыстаецца, так і людзей, якія хочуць арыентавацца ў IT і лічбавых тэхналогіях болей.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *