Айці-валанцёраў робіць опенсорснае фінтэх прыкладанне для некамерцыных арганізацый

Апублікавана

by — Posted in праца каманды, прылады і вэбсэрвісы

Супольнасць айці-валанцёраў распрацоўвае опэнсорснае фінтэх рашэнне для сайтаў некамерцыных арганізацый

На адбыўшымся ў траўні DoikaCamp айці-валанцёры каманды Фаланстэра прэзентавалі палепшэнні віджэта для збору ахвяраванняў. Зараз некамерцыйныя ініцыятывы могуць не толькі прымаць сродкі банкаўскімі карткамі на сваіх сайтах, але і атрымліваць пастаянных падпісчыкаў праз модуль Doika.

Што значыць “падпісчыкі”? Гэта значыць, грамадзяне на сайце сімпатычнай ім арганізацыі могуць абраць суму, якую яны гатовы ахвяраваць рэгулярна і падпісацца на штомесяцовую дапамогу гэтай ініцыятыве.

Плыня плёну

Такім чынам, рабіць і атрымліваць ахвяраванні становіцца і карысней, і прыемней. Карысней таму, па-першае, мінімізуецца час на паўторныя данэйты, якія хочаць рабіць грамадзяне для адной і той жа некамерцыйнай арганізацыі і ініцыятыве. Па-другое, зараз грамадскім актывістам трэба будзе менш прасіць і больш займацца пошукам пастаянна зацікаўленай супольнасці для падтрымкі сваіх пачынанняў, тым больш аўдыторыя будзе сцякацца на сайт грамадскай арганізацыі і не на тэрція пляцоўкі.

Паспрабуй опенсорс!

Наогул распрацоўка Doika нацэлена на супольнасць, кожны можна абмеркаваць патэнцыйныя задачы на гітхабе і пачаць вырашаць узаемадзейнічаючы з камандай. Але калі хочацца жывога узаемадзяння магчыма трапіць на рэгуляррныя сустрэчы каманды і там прымаць больш актыўны удзел у рапрацоўцы. Усе варыянты супрацы дапамагаюць паляпшаць код.

Далучайся да каманды Doika!

Бяспечны код

Напрыклад, часта задаюць пытанне: наколькі бяспечны плацяжы праз Doika. Можна сказаць, што бяспека зроблена паводле апошніх стандартаў і нават перавышае ўзровень фірменных рашэнняў. Чаму?

Перш за ўсё плацяжы (off-site) адбываюцца на сайце так званай працэсінгавай кампаніі (агрэгатара), які мае сертыфікацыю бяспекі сваіх алгарытмаў і міжнародных стандартаў бяспечных плацяжоў. Тут модуль Doika ніяк не судакранаецца дадзенымі карткі.

Па-другое, усе сайты арганізацый, якія ўстанаўліваюць сабе на сайт модуль Doika наладжваюць працу з бяспечным пратаколам https. Гэта пратакол захоўвае магчымасць бяспечнай перадачы персанальных дадзеных паміж ахвярадаўцам і сэрверам, на якім знаходзіцца сайт.

Трэці і на наш погляд вельмі важны пункт, гэта тое, што праграмны код модуля Doika з’яўляецца адкрыты. Гэта значыць іншыя распрацоўшчыкі могуць свабодна праверыць яго бяспеку. І такім чынам, ці паказаць на ўразлівае месца, або самім выправіць памылку і дадаць код у асноўны раэпазіторый, дзе працуе каманда Фаланстэра.

Падсумую. Свабодны код модуля Doika адкрывае магчымасці фандрайзінга даступныя раней толькі праз вялікія цэнтралізаваныя краўдфандынгавыя пляцоўкі. Зараз кожная арганізацыя можа рабіць на сваім сайце свой краўдфандынг і, адаптоўваючы розныя кампаніі на розных старонках пад свае патрэбы, прыцягваць кола прыхільнікаў на свае сайты.

Хаця каманда, якая распрацоўвае Doika валанцёрская, ўсё ж мы маем выдаткі. Мы праводзім кампанію па збору сродкаў для больш хуткай распрацоўкі патрэбнага функцыянала. Ахвяраванне можна зрабіць праз Doika на нашым сайце: https://doika.falanster.by#history Адшкадуй на Doika!

Спраўка:

Фаланстэр – каманда сацыяльных гікаў, якая развівае айці-валанцёрства для больш актыўнага выкарыстання адкрытых і свадобных тэхналогій грамадзянамі і грамадскімі арганізацыямі. У сваёй дзейнасці Фаланстэр імкнецца пашыраць прымяненне гуманітарных і лічбавых тэхналогій у сферах кіравання ведамі, кодам і кантэнтам, а таксама прыняцці рашэнняў грамадзянамі.

Зараз найбольш дынамічны накірунак – гэта Doika. Doika – гэта модуль для сайтаў грамадскіх арганізацый, які дазваляе прымаць ахвяраванні. Гэту праграму з адкрытым кодамі і бясплатную для выкарыстання ствараюць айці-валанцёры (https://doika.falanster.by).

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *