Тры гісторыі лагатыпа праекта Мапа заўтрашняга дня

Апублікавана

by — Posted in нашы прадукты, эксперыменты

Праглядая шмат мапаў, лагатыпаў мапаў бачыла сапраўды частыя элементы: пазначэнне месца (кропкі), часткі самой мапы, зямлю, перакрыжаванне вуліц. Гэта ўсе адлюстроўвае мапы, так, але як зрабіць лагатып грамадскага праекту адрозным?!

Кропка – моцны элемент. Першая думка была: “Як бы выкарыстаць кропку?!” Але ж у нас “Мапа грамадскіх ініцыятыў”* (перашая назва праекту). А што есць ініцыятывы? Людзі, шмат чалавечкаў. Вялікую колькасць піктаграм і дэталяў лога не пацягне. Значыць, кропкі…

Вось у метро простая і чытаемая схема ад кропкі да кропкі! Ідэя злучыць кропкі у граф – заежжана. Граф ужо часта ужываецца, як сімвал сеціва, кібер прасторы, сувязяў… Але ж мапа грамадскіх ініцыятыў – сувязі і камунікацыі.. Як гэта паказаць?!

Вектарная сума

І тут, пакуль я еду ў метро і разглядаю схему метро, у мяне ў галаве, у галаве фізіка, нараджаецца “вектарная сума”. Сума дзвух вектароў – гэта трэці вектар, які ідзе ад кропкі першага у кропку апошняга.
І тут я бачу, што “вектар” – гэта яшчэ магутней за кропку, бо ён паказвае намер! Паказвае кірунак дзеяння.
Сума вектароў – агульнае дзеянне. Далей простая сума вектароў –  трохвугольнік – ператвараецца ў літару “М”.

Окей, фізікаў і матэматыкаў сярод грамадскіх ініцыятыў можа не шмат, але стрэлачкі ўсе ведаюць.
І адна стрэлка, якая злучае пачатковую і канчатковую кропкі, значыць самы кароткі пуць.
Наша мапа грамадскіх ініцыятыў, як самы кароткі пуць адшукаць тую ініцыятыву, якую вы шукаеце, а не “бадзяцца ад адной да іншай” 🙂

Тут з’яўляецца першы малюнак. Толькі вектары.

Потым ідэя: розныя шляхі: доўгі і кароткі.

Сцепені свабоды

Абмяркоўваючы гэтыя варыянты, чапляюся з ідэю дамалявць кропкі. Нібыта вектары злучаюць іх. І тут, выбачайце, канечне я уяўляю кропку са стрэлачкай як спін. (Спін – гэта дадатковая сцепень свабоды ў Квантавай Механіцы:) Спін паказвае, куды часціца будзе рухацца.

Гучыць складана, так, але ж гэтыя абстракцыі сення дазваляюць апісываць карціны сусвету. (Дагэтуль няма поўнай карціны свету! Гэта пытанне развіцця чалавецтва.) Не існуе спосабаў апісаць дэталёвы рух часціцы. Як і не магчыма апісаць, як адзін чалавек паўздзейнічае на іншага, як адна ініцыятыва зменіць другую.

Арыгінальна, але ж заскладана, задэталёва.

Сардэчна запрашаем у “заўтра”!

Праз год, напрацягу якога мы даследвалі тэму і разагравалі людзей на праект, мы вырашылі змяніць назву праекта з “Мапы грамадскіх ініцыятыў” у тую, якая была арыгінальна ў нямецкім праекце: “Мапа заўтрашняга дня” (Karte von morgen). Прыўкрасная назва!

Для “заўтрашняга дня” і шыраты праекта я хачу выйсці за межы андэграўнда, радыкальнасці, цемных шэрых колераў.

Пачынаю дадатковую працу з колерамі. Колеры два, і яшчэ фон. Тады, сапраўды, “правільнай стрэлкай” аказваецца самая кароткая. Але, чаму я бяру на сабе адказнасць называць кароткую правільнай?! Уводзячы яшчэ адзін колер такім чынам, што кропка памаранчавая, а стрэлкі – белая і зяленая, паказываю, што шляхі могуць быць розныя, але важна, што яны прыводзяць да мэты, прыводзяць да шукаемай кропкі. Не мне ацэніваць шлях кожнага шукаючага. Мапа стварае магчымаць да пошуку, а шлях у кожнага хай будзе свой!

Таксама новая назва “Мапа заўтрашняга дня” адлюстроўваецца па-новаму у лагатыпе. Памаранчавая кропка як сімвал не проста ініцыятывы, а “заўтрашняга дня”.

Касмічны Хакатон у жніўні

Цяпер гэта і сума вектароў, і агульнае дзеянне, і выбар шляху ў будучыню! І да гэтага дзеяння можана судачыніцца і ствараць Мапу разам з намі на Хакатоне.

Брэндбук мапы заўтрашняга дня можна глядзець тут.

* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *