Чаму важна мець адкрыты доступ да заканадаўчых актаў

Апублікавана

by — Posted in Uncategorized

Артыкул 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыць: Усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў.

Калі вы сутыкаецеся з такімі сітуацыямі, калі патрэбна абараняць свае правы, ці ўладкаваць свае праблемы, не парушаючы закон – заўсёды патрэбна мець некую апору ў плане ведаў, арыентацыі ў тых ці іншых заканадаўчых актах. Аднак, як будзе разглядацца ніжэй, гэта не заўсёды магчыма. Тады, узнікаюць пытанні: якія існуюць магчымасці на гэты момант, як гэтая сістэма працуе ў іншых краінах, і ці можна палепшыць яе ў нашай краіне.

У нашай краіне доступ да заканадаўчай базы, як правіла, падаваўся праз сайт pravo.by. Так было Да 1 ліпеня 2012 года, калі адзінай крыніцай афіцыйнага апублікавання прававых актаў, зарэгістраваных у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (Партал) – асноўны дзяржаўны інтэрнэт-рэсурс у галіне права і прававой інфарматызацыі “. Гэта пацвярджаецца парадкам афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», і Дэкрэту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 “Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь ».

Але, калі спатрэбіцца, да прыкладу, дэкрэт Прэзідэнта РБ № 29 “Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносінаў, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны”, мы будзем мець справу з абмежаваным доступам да дакументу, для адкрыцця якога патрэбна будзе зарэгістравацца на сайце. Доступ да законаў на пэўны прамежак часу будзе платным.

 

Абслугоўваннем гэтага парталу займаецца НЦПІ – Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Раней, гэтую ролю часткова выконваў партал pravo.by, але з 2011 году, кіраваны НЦПІ etalon-online ўзяў на сябе гэтыя функцыі.

Сам па сябе НЦПІ з’яўляецца навукова-практычнай установай, якая забяспечвае як збор, захоўванне, так і публікацыю прававой інфармацыі ў адкрытым доступе. Але, як паказваецца вышэй, гэта далёка не так.

Для прыкладу, хацелася б даведацца, якім чынам людзі атрымліваюць доступ да заканадаўчай базы ў іншых, суседніх краінах.

Напрыклад, у суседняй Украіне, згодна з законам Законам Украіны “Аб доступе к публічнай інфармацыі”, публічна даступнай і дакументаванай любым спосабам і на любым сродку з’яўляецца інфармацыя, атрыманая або створаная ў ходзе выканання суб’ектамі паўнамоцтваў сваіх абавязкаў, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам, альбо які знаходзіцца ва ўладзе суб’ектаў улады. Запыт аб прадастаўленні інфармацыі – гэта просьба чалавека да кіраўніка інфармацыяй прадастаўляць публічную інфармацыю, якая знаходзіцца ў яго распараджэнні.

Напрыклад, за доступ да ўказаў прэзідэнта адказвае Галоўнае ўпраўленне па доступе да грамадскай інфармацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны. Інфармацыя па запыце бясплатная. Калі задавальненне запыту аб прадастаўленні інфармацыі прадугледжвае выданне копій дакументаў, якія перавышаюць 10 старонак, запытальнік павінен пакрыць фактычныя выдаткі на капіраванне і друк. Пры прадастаўленні інфармацыі пра сябе і інфармацыі, якая прадстаўляе грамадскі інтарэс асобы, плата за капіраванне і друк не спаганяецца. Альбо змест указу можа быць размешчаны непасрэдна на сайце прэзідэнта Украіны.

Аднак, паколькі Украіна мае парламенцка-прэзідэнцкую форму праўлення, больш паўнамоцтваў ў параўнанні з прэзідэнтам мае заканадаўчая галіна ўлады – Парламент, і фармаваны ім урад, таму іх рашэнням надаецца больш увагі. Так, на афіцыйным сайце Вярхоўнай Рады можна атрымаць доступ да заканадаўчых актаў розных скліканняў.

Акрамя таго, заканадаўчыя акты таксама публікуюцца і ў друкаваных варыянтах – у газеце “Голас Украіны” – афіцыйным часопісе Вярхоўнай Рады, дзе публікуюцца законы Украіны, пастановы Вярхоўнай рады Украіны, пастановы і распараджэнні Кабінета Міністраў Украіны, пастановы Вярхоўнага Суда і Канстытуцыйнага Суда Украіны, рашэнні органаў мясцовага самакіравання, іншыя нарматыўна-прававыя акты.

Акрамя таго, ёсць выдавецтва Кабінету міністраў Украіны – “Урадавы кур’ер”. Яны першымі атрымліваюць інфармацыю пра дзейнасць прэзідэнта Украіны і ўрада. Раздрукоўвае на сваіх старонках поўныя тэксты законаў Украіны, указаў Прэзідэнта, указаў і распараджэнняў Кабінета Міністраў, нарматыўныя дакументы міністэрстваў і ведамстваў і каментарыі да іх.

Вяртаючыся да беларускай рэчаіснасці, мы маем два варыянты зрушэння праблемы – чыста гіпатэтычна ўявіць, што з часам дзяржаўныя самі прыйдуць да таго, каб спрасціць сістэму доступу, ці стварэнне грамадскай ініцыятывы для таго, каб з боку дзяржавы звярнулі ўвагу на гэтае пытанне. На апошнім варыянце трэба ўдакладніць.

Па-першае, наколькі вядома з дакладных крыніц, НЦПІ – самаакупляльная ўстанова, гэта значыць яна і існуе за рахунак платы за карыстанне законамі. Таму яе паслугі аплачваюць як простыя грамадзяне, так і дзяржаўныя арганізацыі. Таму, калі нават цэнтр і захоча пайсці на сустрэчу людзям у плане перагляду пункту аплаты, ім патрэбна даць гарантыі таго, што яны змогуць кампенсаваць страту грошаў. НЦПІ – арганізацыя, дзе, судзячы з сайту, працуюць шмат людзей, таму для іх бясплатны доступ можа абярнуцца стратай працы для многіх супрацоўнікаў.

Па-другое, у супрацьлеглай пазіцыі можа ўзнікнуць пытанне наконт таго, хто з’яўляецца аб’ектам аўтарскага права, адпаведна ўзнікае пытанне, як тады можна выкарыстоўваць закон, што з ім можна рабіць.

Па-трэцяе, грамадская кампанія патрабуе шмат прыхільнікаў, прыцягненне ўвагі да гэтага пытання. І тут сярод людзей могуць узнікнуць меркаванні накшталт “Навошта мне гэта, калі я гэтым актыўна не карыстаюся”, часта агучанае “Што гэта дасць”, і гэтак далей.

Па першаму пытанню аўтар гэтых сарок лічыў таксама, пакуль у рамках навучання ва ўніверсітэце не давялося шукаць доступ да тых ці іншых законаў, па здавалася б, зусім не звязаных з гэтым прадметам. Так і ў жыцці – часта вялікая вартасць доступу не па кішэні пэўнай катэгорыі людзей, ці проста можа падавацца бессэнсоўным плаціць грошы за тое, што можа спатрэбіцца за непрацяглы прамежак часу. А “што гэта дасць” – магчымасць самаму абараняць свае правы, абапіраючыся на веданне законаў, увогуле, быць юрыдычна адукаваным. Гэта датычыцца як асобных грамадзян, так і, напрыклад, студэнтаў юрыдычнага факультэту, прадпрымальнікаў, грамадскія арганізацыі, журналістаў, якім таксама патрэбны “пруф” для спраўджэння інфармацыі.

Калі такія рэчы пачынаюць мець актуальнасць сярод людзей, яны “далятаюць” і да ўладных структур, якія цалкам могуць і адказаць. Адмовай, альбо, наадварот, разглядам пытання. Як, адпаведна, у пытаннях з надання гісторыка-культурнага статусу БЧБ-сімвалам, і рэзанансам наконт Брэсцкага акумулятарнага заводу.

Так ці інакш, пытанне хоць і не з’яўляецца з разраду “набалелых”, тым не менш, вырашэнне такога практычнага пытання дапаможа вырашыць шэраг праблем у ўзаемаадносінах паміж грамадзянінам і дзяржаўнымі інстытуцыямі, а таксама рэгулятарам ў працы грамадскіх арганізацый, юрыдычных асобаў, каб прадказаць памылковасць тых ці іншых як сваіх дзеянняў, так і ўлічваць недахопы заканатворчай сістэмы; больш эфектыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі, абараняць свае правы.

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *